рудны раён у дэпартаменце Вар, Францыя. Уключае больш за 10 радовішчаў баксітаў асадкавага тыпу. Адкрыты ў 1879. Паклады баксітаў шырока развіты на тэр.паміж масівамі Цэнтральны Мор і Эстэрэль, падсцілаюцца вапнякамі і даламітамі сярэдняй — верхняй юры і ніжняга мелу. Асн. мінералы: бёміт, каалініт, гематыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЕАНГА́РСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
у Прыбайкаллі, паміж Верхнеангарскім і Паўночна-Муйскім хрыбтамі, у Расіі. Працягласць больш як 100 км, шыр. 40 км, выш. ад 470 да 800 м. Дрэніруецца р. Верхняя Ангара, рэчышча якой тут падзяляецца на рукавы і пратокі. Лугава-балотная расліннасць, участкі лістоўнічных, хваёвых і бярозавых лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГЕ́ЛЬМА II ЗЯМЛЯ́ (Wilhelm II Land),
частка тэр. Антарктыды паміж 88° і 92°усх. д. Абмываецца м. Дэйвіса. Тоўшча ледавіковага покрыва 1000—2000 м. Свабодны ад лёду патухлы вулкан Гаўсберг (выш. 369 м). Адкрыта ў 1902 ням. экспедыцыяй Э.Дрыгальскага і названа ў гонар герм. імператара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАТЭРМА́ЛЬНЫЯ РАДО́ВІШЧЫ,
радовішчы карысных выкапняў, якія ўтварыліся з гарачых мінер. раствораў у нетрах зямлі на глыб. да 10 км пры высокім ціску і т-ры больш за 300 °C. Пры адсутнасці непасрэднай сувязі паміж т-рай і глыбінёй рудаадкладання выкарыстоўваецца паняцце «высокатэмпературныя радовішчы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЯЦ (лац. Lepus),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Размешчана пад сузор’ем Арыён паміжВял. Псом і Эрыданам. Найб. яркія зоркі 2,6 і 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 40 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць ў канцы восені і зімой. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГЕ́ЗІЯ (ад лац. cohaesus звязаны, счэплены),
счапленне (прыцягненне) часцей аднаго і таго ж аднароднага фіз. цела. Абумоўлена хімічнай сувяззюпаміж часціцамі (атамамі, іонамі), што састаўляюць цела, і міжмалекулярным узаемадзеяннем. Сілы К. рэзка памяншаюцца з адлегласцю, яны найб. значныя ў цвёрдых целах і вадкасцях. Гл. таксама Адгезія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКЧЭТА́ЎСКІЯ АЗЁРЫ,
група азёр у Казахстане, у паўн.-ўсх.ч. Казахскага драбнасопачніка. Размешчаны на абс. вышыні ад 200 да 500 м. Найб. вядомыя: Баравое, Шчучае, Зерэнда, Айдабул, Вял. і Малое Чэбачае і інш. Узровень і плошча зменлівыя. На перашыйку паміжвоз. Баравое і Вял. Чэбачае — курорт Баравое.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДАЛА́КШСКІ ЗАЛІ́Ў (ГУБА́),
заліў Белага м.паміж Кольскім п-вам і мацерыком. Даўж. 185 км, шыр. да 67 км. У зах.ч. заліва глыб. да 40 м, ва ўсх. — да 350 м. Шмат астравоў. Упадаюць рэкі Ніва і Коўда. Рыбалоўства (селядзец, траска). Парты: Кандалакша, Коўда, Умба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАПО́ЛЬНАЯ ЦАНА́,
від рыначнай цаны, які ўстанаўліваецца пад уплывам панавання манапалістаў на рынку дадзенага тавару, таксама пад уплывам попыту і прапановы. З’яўляецца вынікам згоды паміж манапалістамі і вызначаецца, зыходзячы з разліку атрымання найбольшага прыбытку ад продажу тавараў. Можа ўстанаўлівацца манаполіямі вышэй або ніжэй за кошт тавару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕСІ́НСКІ ПРАЛІ́Ў.
Паміж Апенінскім п-вам і в-вам Сіцылія. Злучае Іанічнае і Тырэнскае моры. Даўж. каля 40 км, шыр. 3,5—22 км, найменшая глыбіня 115 м. Скорасць прыліўна-адліўных цячэнняў да 9 км/гадз. Водавароты Сцыла і Харыбда. Парты Месіна і Рэджа-ды-Калабрыя (Італія).