круглы аконны праём у раманскіх і (пераважна) гатычных збудаваннях, які мае каменны пераплёт у выглядзе радыяльных прамянёў з цэнтра круга. Звычайна размяшчалася над уваходным парталам. Р. наз. і аналагічнага выгляду дэкар. матыў, што вянчае стральчатыя аконныя праёмы гатычных будынкаў. Вядомы таксама ў збудаваннях стылю несапраўднай готыкі.
Да арт.Ружа ў архітэктуры. Акно-ружа сабора Парыжскай Божай Маці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРКАЦЫСТО́ЗЫ, саркаспарыдыёзы,
пратазойная інвазія чалавека і жывёл, якая выклікаецца прасцейшымі з роду саркацыстыс; характарызуецца пашкоджаннем мышачнай тканкі і ўнутр. органаў. У чалавека звычайна працякае бессімптомна, суправаджаецца кішэчнымі расстройствамі. Лячэнне тэрапеўтычнае. У арганізме буйн. раг. жывёлы, авечак, свіней паразіты развіваюцца пераважна ў мышачнай тканцы, утвараюць шматлікія цысты. Жывёлы заражаюцца ад сабак, катоў, дзікіх драпежнікаў і інш. Пры С. развіваецца анемія, атрафія мышачнай тканкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЗО́Н (франц. saison ад лац. satio сяўба, час сяўбы),
1) пара года, якая вылучаецца па астр., кліматычных, феналагічных прыкметах, працягласцю звычайна ў некалькі месяцаў (гл.Кліматычныя сезоны, Вясна, Лета, Восень, Зіма).
2) Частка года, якая характарызуецца якімі-н. з’явамі прыроды (С. дажджоў) або пастаянна выкарыстоўваецца для якой-н. дзейнасці, пэўных работ (С. тэатральны, С. уборкі ўраджаю), заняткаў або адпачынку (С. палявання, курортны С.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПАРА́ТНЫ МІР (ад лац. separatus аддзелены),
мірны дагавор або перамір’е, заключаныя з праціўнікам адной з дзяржаў, што ўваходзілі ў кааліцыю краін. якія вялі вайну, без ведама або згоды сваіх саюзнікаў. Звычайна заключаецца да агульнага спынення вайны. Тэрмін «С.м.» выкарыстоўваўся ў час 1-й сусв. вайны 1914—18, калі спробы заключыць С.м. неаднаразова рабіліся дзяржавамі герм. кааліцыі. Гл.Брэсцкі мір 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНАПТАЗА́ЎРЫ (Synaptosauria, або Euryapsida),
падклас вымерлых паўзуноў. 2 атр. — заўраптэрыгіі і плакадонты. Вядомы з пермскага перыяду да позняга мелавога перыяду. Былі пашыраны ў морах усіх мацерыкоў (акрамя Антарктыды).
Даўж. ад 20 см да 15 м. Экалагічна і марфалагічна разнастайныя. У большасці чэрап падоўжаны, вачніцы размешчаны амаль пасярэдзіне, цемянная адтуліна звычайна захоўвалася. Канечнасці ластападобныя, характэрна адно скроневае акно. Карміліся рыбай і малюскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБЛІТАРА́ЛЬ (ад суб... + літараль),
зона марскога дна, прымеркаваная да шэльфа; размешчана паміж літараллю і батыяллю. Звычайнаглыб. да 200 м. Часта С. абмяжоўваюць толькі зонай распаўсюджання донных раслін (да глыб. 40—150 м). С. — найб. прадукцыйная зона мора з вельмі багатай і разнастайнай фаунай і флорай (асн.прамысл. запасы марскіх прыдонных рыб, беспазваночных жывёл і раслін, шматлікія ігласкурыя, малюскі, чарвякі, ракападобныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХАВЕ́Й,
гарачы і сухі вецер, характэрны для надвор’я антыцыкланальнага тыпу; адзначаецца пераважна ў стэпах, паўпустынях і пустынях. Часцей назіраецца летам на перыферыі антыцыклону. Скорасць ветру 5—20 м/с, т-ра паветра 20—25 °C, адносная вільготнасць менш за 30%, працягваецца звычайна некалькі сутак. Можа выклікаць засуху. Характэрны для Сярэдняй Азіі, Прыкаспійскай нізіны. У інш. рэгіёнах падобныя вятры наз.хамсін, сірока, харматан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ША,
частка зямной паверхні без акіянаў і мораў. Уключае мацерыкі і астравы. Агульная пл. каля 149 млн.км² (29,2% паверхні Зямлі, 39% Паўн. і 19% Паўд. паўшар’яў), сярэдняя выш. 875 м над узр. м., макс. — 8848 м (г. Джамалунгма ў Азіі), мінім. — 400 м ніжэй узр. м. (узровень Мёртвага м. на З Азіі). У паняцце С. звычайна не ўключаюцца азёры і вадасховішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРОМБАФЛЕБІ́Т (ад тромб + флебіт),
запаленне і трамбоз вен. Звычайна развіваецца ў сасудах ніжніх канечнасцей, таза, гемараідальных венах. Адрозніваюць востры, хранічны, мігравальны (запаленчы працэс перамяшчаецца з аднаго ўчастка на другі). Сімптомы: боль, павышаная т-ра цела, пачырваненне ці сінюшнасць скуры, ацёк, расшырэнне падскурных вен. Ускладненні вострага Т. — тромбаэмбалія лёгачнай артэрыі, гангрэна канечнасцей, абсцэсы і інш. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫСАМІ́Я (ад грэч. tri- у складаных словах — тры + sōma цела),
наяўнасць у храмасомным наборы дыплоіднага арганізма адной або некалькіх лішніх храмасом, якія не гамалагічныя адна адной. З’яўляецца вынікам неразыходжання храмасом пры дзяленні клеткі. Звычайна Т. прыводзіць да паніжэння жыццяздольнасці, заган развіцця і гібелі арганізма, асабліва ў жывёл. У чалавека Т. па 21-й храмасоме выклікае Даўна хваробу. Гл. таксама Анеўплаідыя, Спадчынныя хваробы.