ТРЫСАМІ́Я (ад
наяўнасць у храмасомным наборы дыплоіднага арганізма адной або некалькіх лішніх храмасом, якія не гамалагічныя адна адной. З’яўляецца вынікам неразыходжання храмасом пры дзяленні клеткі. Звычайна Т. прыводзіць да паніжэння жыццяздольнасці, заган развіцця і гібелі арганізма, асабліва ў жывёл. У чалавека Т. па 21-й храмасоме выклікае Даўна хваробу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)