БЛО́БЕЛЬ (Blobel) Гюнтэр (н. 21.5.1936, г. Вальтэрсдорф, Германія),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Д-р філасофіі (1967). Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1960, Германія). З 1967 працаваў у Ракфелераўскім ун-це (з 1976 праф.). Навук. працы па вывучэнні малекулярных механізмаў транспарту бялкоў. Разам з інш. выявіў увесь механізм транспарту і ў 1980 сфармуляваў агульны прынцып сартавання бялкоў і іх дастаўкі ў клетачныя арганелы ці за межы клеткі (т.зв. «сігнальная гіпотэза»), Нобелеўская прэмія 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРКУ́ЦЦЕЎ Генадзь Васілевіч (н. 17.3.1937, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1994), праф. (2000). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў чыг.транспарту (1964). У 1957—76 на інж.-тэхн. і пед. рабоце ў г. Валгаград. З 1979 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ прафтэхадукацыі. З 1985 дырэктар СПТВ №103 г. Мінска, з 1991 — Мінскага вышэйшага прафес. вучылішча чыг.транспарту, з 2001 Мінскага прафес.-тэхн. каледжа чыг.транспарту. Навук. працы па праблемах дыдактыкі, педагогікі, методыкі і тэхналогіі прафес. навучання, арганізацыі выхаваўчага працэсу, вучнёўскага самакіравання.
Тв.:
Организация учебно-воспитательного процесса в ПТУ: новые подходы. Мн., 1991;
Научно-педагогические основы подготовки рабочих кадров. Мн., 1998;
Технология преподавания «Всемирной истории» по методу «погружения». Мн., 1999 (разам з І.Г.Буко);
Методика преподавания дисциплины «Устройство и эксплуатация пассажирских вагонов» по методу «погружения». М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯ́ГАВАЯ ПАДСТА́НЦЫЯ,
электрычная падстанцыя, прызначаная для сілкавання токам рухавікоў эл.цягі на чыгунках, метрапалітэне, прамысл. электратранспарце, трамвайных і тралейбусных лініях. Будуюцца ў выглядзе трансфарматарных падстанцый і пераўтваральных падстанцый.
Трансфарматарныя Ц.п. служаць для паніжэння напружання 3-фазнага току (ад энергасістэмы) да 27,5 кВ, неабходнага для работы чыг. рухомага саставу, і 6—10 кВ — для прамысл.транспарту, а таксама 1-фазнага току ад спец. электрастанцый. Пераўтваральныя Ц.п. выкарыстоўваюцца на лініях, што працуюць на пастаянным току. Яны пераўтвараюць 3-фазны пераменны ток (ад энергасістэмы) у пастаянны (напружаннем 275 В для падземнага эл.транспарту, 600 і 825 В для гар. і прамысл., 1650 В для прамысл.транспарту, 3300 В для магістральных чыгунак) або ў 1-фазны пераменны паніжанай частаты. Адрозніваюць Ц.п. адкрытага і закрытага (размешчаны ў асобных памяшканнях) тыпаў, перасоўныя (звычайна на чыг. платформах). Чыг. Ц.п. выкарыстоўваюць для сілкавання і нецягавых спажыўцоў, размешчаных паблізу электрыфікаваных чыгунак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Транспартныя інстытуты, гл. Аўтамабільна-дарожныя інстытуты, Воднага транспарту вышэйшыя навучальныя ўстановы, Грамадзянскай авіяцыі вышэйшыя навучальныя ўстановы, Чыгуначнага транспарту інстытуты
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛКО́Ў Ігар Георгіевіч (н. 21.7.1937, г. Сярэдзіна-Буда Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне архітэктуры. Д-р архітэктуры (1997), праф. (1994). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг.транспарту (1959). З 1959 у праектна-буд. ін-тах Гомеля, Віцебска. З 1992 у Бел. ун-це транспарту (заг. кафедры). Навук. працы па праблемах архітэктуры, праектавання і буд-ваграмадз. і вытв.с.-г. будынкаў, архітэктуры і планіроўкі населеных пунктаў у сельскай мясцовасці.
Тв.:
Пути оптимизации сельскохозяйственных комплексов. Мн., 1981;
Особенности технологической и архитектурно-планировочной организации сельскохозяйственных комплексов. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЧАТУ́РАЎ Тыгран Сяргеевіч (6.10.1906, Масква — 1989),
расійскі эканаміст. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1943), Ганаровы чл. Венгерскай АН (1970). У 1945—49 дырэктар Усесаюзнага НДІчыг.транспарту, у 1954—59 — Ін-та комплексных трансп. праблем АНСССР. З 1966 гал. рэдактар час. «Вопросы экономики». Навук. працы па тэорыі сацыяліст. ўзнаўлення, эканам. эфектыўнасці капітальных укладанняў, эканоміцы капітальнага буд-ва, транспарту, размяшчэння прадукц. сіл.
Тв.: Экономика транспорта. М., 1959; Экономическая эффективность капитальных вложений. М., 1964; Советская экономика на современном этапе. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЮ́ТА Мікалай Піліпавіч (н. 17.12.1929, с. Верхняя Хорціца Запарожскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне электрасувязі. Канд.тэхн.н. (1966), праф. (1987). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў чыг.транспарту (1957). З 1969 у Бел. ун-це транспарту (у 1971—81 і 1988—90 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сетак і сістэм эл. сувязі, тэорыі эл. ланцугоў, многаканальнай сувязі і перадачы дыскрэтнай інфармацыі на чыгунцы.
Тв.:
Автоматизированные рабочие места дистанций сигнализации и связи. М., 1994 (разам з Б.А.Макрыдзенкам, А.М.Семянютам);
Перадача дискретной информации на железнодорожном транспорте. М., 1999 (разам з У.А.Кудрашовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРКУНО́Ў Рыгор Арцем’евіч (н. 4.12.1921, в. Сава Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кіравання працэсамі перавозак на чыг. транспарце. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1997). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг.транспарту (1947). З 1956 у Бел. ун-це транспарту (у 1961—62 дэкан ф-та). Навук. працы па ўдасканаленні тэхналогіі работы і тэхн. аснашчэння перагрузачных станцый, перавозачнага працэсу хуткапсавальных грузаў. Распрацаваў нарматыўныя дакументы па тэхнал. працэсах работы чыг. вузлоў многіх станцый Беларусі і СНД.
Тв.:
Организация работы станций перегруза. М., 1957;
Взаимодействие и механизация процессов на станциях перегруза. Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМО́ВІЧ Барыс Міхайлавіч (13.12.1891, г. Цвер, Расія —3.5.1981),
расійскі і бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі чыгунак. Д-ртэхн.н., праф. (1963). Скончыў Петраградскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1916). З 1916 ва ўстановах чыг.транспарту Расіі. У 1964—73 у Бел. ін-це інжынераў чыг.транспарту. Адзін з аўтараў падручніка для ВНУ «Арганізацыя руху паяздоў на чыгуначным транспарце» (3-е вьщ., Мн., 1979).
Тв.:
Пропускная способность железнодорожных линий: Расчеты и способы усиления. М., 1948;
Выбор способов увеличения пропускной способности железнодорожных линий. М., 1958;
Технико-экономические расчеты в эксплуатации железных дорог. М., 1983.