ВЕРАМЕ́Й-ПАБЯДЗІ́НСКІ (сапр.Верамей) Мікалай Сцяпанавіч
(1898, в. Кавальцы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 3.11.1939),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Невельскую настаўніцкую семінарыю, Пражскі электратэхн. ін-т (1929). З 1919 чл.Камуніст. рабочай партыі Польшчы (КПРП), з 1922 — Бел.рэв. арг-цыі (БРА), з 1923 — КПЗБ. Супрацоўнічаў з бел. рабоча-сял. пасольскім клубам «Змаганне». У 1930 ЦККПЗБ накіраваў яго ў БССР. Быў арганізатарам і дырэктарам энергет. ін-та ў Мінску (1930). З 1931 у польск. секцыі Камінтэрна ў Маскве; з канспіратыўных меркаванняў яму дадзена прозвішча Пабядзінскі. 18.8.1933 арыштаваны і высланы ў г. Арцёмаўск Хабараўскага краю, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРП (Сяргей Бенядзіктавіч) (1892, г.п. Астравец Гродзенскай вобл. — 30.10.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1912 чл.яўр.с.-д. партыі, уваходзіў у яе кіруючыя органы, з 1921 чл.КПСС. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 на сав. і гасп. рабоце. З 1919 па заданні Цэнтр. бюро яўр.секцыі пры ЦК РКП(б) ствараў левыя арг-цыі «Паалей Цыёна» ў Аўстрыі, Егіпце, Палесціне. З 1924 нарком фінансаў, у 1925—29 нам. старшыні СНК, адначасова да лют. 1927 старшыня Дзяржплана, потым ВСНГБССР. З 1929 старшыня Дзяржплана РСФСР. Чл.ЦВКБССР у 1922—29. Чл.ЦККП(б)Б у 1927—29. 10.7.1937 арыштаваны органамі НКУССССР, асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́МЕР ((Cremer) Уільям Рэндал) (18.3.1838, Фэахэм каля г. Портсмут, Вялікабрытанія — 22.7.1908),
дзеяч англ., міжнар. рабочага руху, прыхільнік пацыфізму. Сталяр. У 1860 адзін са стваральнікаў Аб’яднанага т-ва цесляроў і сталяроў. У час грамадз. вайны ў ЗША 1861—65 падтрымліваў правы жыхароў Поўначы, выступаў супраць рабства неграў. У 1864 садзейнічаў стварэнню Міжнар. асацыяцыі рабочых, быў сакратаром яе брыт.секцыі. У 1870 заснаваў Рабочую асацыяцыю міру (з 1875 Ліга міжнар. арбітражу), быў яе сакратаром. У 1885—95 і 1900—08 дэп. палаты абшчын. Адзін з аўтараў праекта англа-амер. дагавору аб арбітражы (падпісаны ў 1914). З чэрв. 1889 сакратар Міжпарламенцкага саюза ад Вялікабрытаніі. Нобелеўская прэмія міру 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛЯЗЕ́Й (Віктар Адамавіч) (8.6.1881, Мінск — пасля 1951),
удзельнік бел.нац. руху пач. 20 ст. З 1903 адзін з кіраўнікоў арг-цыі Бел.сацыяліст. грамады (БСГ) у Мінску (парт.псеўд. Кузьма), на яго кватэры адбыўся 2-і з’езд БСГ (студз. 1906). Працаваў бібліятэкарам б-кі імя Пушкіна. У пач. 1908 арыштаваны, пры вобысках знойдзены нелегальная л-ра, фальшывы пашпарт, пячатка БСГ. У кастр. 1909 засуджаны Віленскай суд. палатай і ў студз. 1910 сасланы ў Кірэенскі пав. Іркуцкай губ. З Сібіры дасылаў лісты ў «Нашу ніву». У 1920-я г. працаваў у Інбелкульце. У 1926 на пасяджэнні секцыірэв. руху выступіў з дакладам «Утварэнне і праца БСГ». У 1951 жыў у Ратамцы пад Мінскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ,
сярэдняя навучальная ўстанова ў Навагрудку (Зах. Беларусь) у 1919—34. Мела на мэце падрыхтоўку да паступлення ў ВНУ, захаванне бел. самабытнасці, павагі да нар. звычаяў і традыцый. Тэрмін навучання 8 гадоў. У Н.б.г. вучыліся беларусы, рускія, яўрэі, татары. У розны час дырэктарамі былі Р.Пяцэвіч, Я.Цеханоўскі, П.Скрабец. Выкладаліся: бел., польск., франц., лац. і ням. мовы, Закон Божы, гісторыя і геаграфія Беларусі і Польшчы, сусв. гісторыя і геаграфія, матэматыка, фізіка, хімія, прыродазнаўства, маляванне, спевы, ручная праца, фізкультура і інш. Дзейнічалі самадз. гурткі, аркестр, спарт.секцыі. Вучні выдавалі часопіс (на шапірографе). Сярод вучняў Л.А.Барысаглебскі, Б.У.Кіт, Я.Сажыч і інш. Закрыта польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ГЕАЛАГІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БГТ),
Беларускае рэспубліканскае навукова-тэхнічнае геалагічнае таварыства, добраахвотная незалежная творчая грамадская арг-цыя. Засн. ў 1991. Аб’ядноўвае спецыялістаў па вывучэнні і выкарыстанні нетраў Рэспублікі Беларусь, выкладчыкаў і навучэнцаў вышэйшых і сярэдніх спец.геал.навуч. устаноў. Асн. мэты: стварэнне спрыяльных умоў для творчасці геолагаў і нафтавікоў; абарона навук., прафес. і сац. інтарэсаў членаў т-ва; развіццё творчых і дзелавых кантактаў з вучонымі і спецыялістамі ў галіне геалогіі і нафтаздабычы з інш. дзяржаў. У БГТ уваходзяць (1996) т-вы мінералагічнае і палеанталагічнае, секцыі нафтавай геалогіі, водных рэсурсаў, геатэхналогіі, дыстанцыйных даследаванняў, карысных выкапняў, распрацоўкі геафіз. апаратуры, геаэкалагічнага картавання, работы з моладдзю, а таксама антрапагенавая, тэктанічная, геахім., геамарфалагічная камісіі і рэдакцыйна-выдавецкі савет. З 1994 выдае навук.час. «Літасфера» (сумесна з АН Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗААЛАГІ́ЧНЫ ПАРК,
старэйшы на Беларусі, засн. ў 1927 на сродкі гар.т-ва аматараў прыроды (ініцыятар — прыродазнавец, выкладчык біялогіі мясц. гімназіі Ян Каханоўскі). З 1931 арандаваны прыватным прадпрымальнікам, з 1939 уласнасць дзяржавы, у калекцыі меў каля 400 жывёл. У Айч. вайну матэрыяльныя каштоўнасці знішчаны, рэдкія віды звяроў вывезены ў Германію. У 1949 адбудаваны, калекцыя адноўлена. Пл. 3,42 га. Сярод 321 віду прадстаўнікі млекакормячых (98), птушак (83), рэптылій (41), амфібій (16), рыб (78), бруханогіх малюскаў (5). Экспануюцца рэдкія жывёлы, занесеныя ў Чырв. кнігу Міжнар. саюза аховы прыроды: кіт. алігатар, суматранскі і амурскі тыгры, туркм. кулан, алень Давіда, зубр, чырвоны і канадскі ваўкі, арлан-белахвост і інш. Працуюць секцыі: іхтыялогіі, герпеталогіі, драпежных жывёл і малпаў, капытных, арніталогіі, кармлення, навукова-асветная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУГІ́ УСЕБЕЛАРУ́СКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ З’ЕЗД.
Адбыўся 1013.2.1927 у Мінску. Прысутнічала 187 дэлегатаў ад 240 краязн. арг-цый (аб’ядноўвалі больш за 9 тыс.чл.). Адбыліся 2 пленарныя пасяджэнні, працавалі секцыі: прыродна-геагр., культ.-гіст., школьна-краязн., яўрэйская. З’езд заслухаў справаздачны даклад Цэнтр. бюро краязнаўства (ЦБК, А.З.Казак), адзначыў пашырэнне краязн. руху — заснаванне шэрагу мясц. музеяў і бібліятэк, з’яўленне краязн. вопісаў некат. раёнаў, збіранне вуснай нар. творчасці і слоўнікавага матэрыялу, практычнай і метадычнай падрыхтоўкі краязнаўцаў. Была зацверджана арганізац. структура краязнаўства рэспублікі: пярвічная адзінка — гурток; працу гурткоў аб’ядноўвалі раённыя і акр. т-вы; узначальвала, накіроўвала і каардынавала краязн. работу ЦБК пры Інбелкульце, якое распрацоўвала інструкцыі, праграмы, метадычныя дапаможнікі, апрацоўвала дасланыя краязн. матэрыялы, выдавала час.«Наш край».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КІ (Аляксей Дзянісавіч) (25.2.1889, г. Днепрапятроўск, Украіна — 1.10.1955),
расійскі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1949). Праф. (1948). З 1910 у МХТ, з 1911 у 1-й студыі МХТ (пазней МХТ 2-і); у 1944—52 у Малым т-ры. Пастаўленыя ім спектаклі вызначаліся выразнасцю, сакавітасцю фарбаў, гумарам, жыццялюбствам, філас. глыбінёй: «Блыха» (1925) і «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» (1935) паводле М.Ляскова, «Глыбокая правінцыя» М.Святлова (1935), «Цені» М.Салтыкова-Шчадрына (1953). Педагог яўр.секцыіБел.драм. студыі ў Маскве. Кіраўнік пастаноўкі «Недарэчнасць» К.Фіна ў БДТ-2 і кансультант пастаноўкі «Гісторыя пяці хвастоў» Л.Левіна ў БДТ-3 (1934). Здымаўся ў кіно: «Адмірал Нахімаў», «Кутузаў» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1949 (двойчы), 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНО́ЎСКІ (Юзаф Андрэевіч) (1.9.1835, Вільня — 15.11.1907),
удзельнік паўстання 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі. Скончыў Мікалаеўскую ваен.-інж. акадэмію ў Пецярбургу (1863). У 1860—63 служыў у Брэсцкай крэпасці, інжынер-капітан. З чэрв. 1863 на чале ваен.секцыіВыканаўчага аддзела Літвы, найбліжэйшы памочнік К.Каліноўскага, хоць не падзяляў яго радыкальных поглядаў. У 1864 арыштаваны, да 1873 на катарзе і пасяленні ў Іркуцкай губ. і Пермі. Удзельнічаў у даследаваннях Сібіры. Пасля вяртання з Сібіры (1873) быў выхавальнікам сына кн. У.Чартарыйскага — Аўгуста. З 1877 у Аўстра-Венгрыі, манах-кармеліт, прыёр кляштара ў в. Чэрна (каля Кракава), генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Аўтар гіст. і рэлігійна-філас. твораў, кн. «Успаміны, 1835—1877» (надр. 1965). 17.11.1991 кананізаваны.