КАРП (Сяргей Бенядзіктавіч) (1892, г.п.Астравец Гродзенскай вобл. — 30.10.1937),

дзяржаўны дзеяч БССР. З 1912 чл. яўр. с.-д. партыі, уваходзіў у яе кіруючыя органы, з 1921 чл. КПСС. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 на сав. і гасп. рабоце. З 1919 па заданні Цэнтр. бюро яўр. секцыі пры ЦК РКП(б) ствараў левыя арг-цыі «Паалей Цыёна» ў Аўстрыі, Егіпце, Палесціне. З 1924 нарком фінансаў, у 1925—29 нам. старшыні СНК, адначасова да лют. 1927 старшыня Дзяржплана, потым ВСНГ БССР. З 1929 старшыня Дзяржплана РСФСР. Чл. ЦВК БССР у 1922—29. Чл. ЦК КП(б)Б у 1927—29. 10.7.1937 арыштаваны органамі НКУС СССР, асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1955.

Я.​С.​Фалей.

Карп: 1 — дунайскі; 2 — люстраны.

т. 8, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)