БАЗІЛІ́ДЭС (Basilides) Марыя (11.11.1886, Іольшва, Венгрыя — 26.9.1946),
венгерская спявачка (кантральта). Скончыла Муз. акадэмію імя Ф.Ліста ў Будапешце (1911). Салістка Нар. оперы (Будапешт), з 1915 — Венг. дзярж. опернага т-ра. Сярод партый: Арфей («Арфей» К.Мантэвердзі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Даліла («Самсон і Даліла» К.Сен-Санса), Ірадыяда («Саламея». Р.Штрауса), кантральтавыя партыі ў операх Р.Вагнера. Выконвала сола ў араторыях І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля, рэквіеме В.А.Моцарта.
т. 2, с. 220
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́ЎХА (Araujo) Лойпа (н. 27.5.1941, Гавана),
кубінская артыстка балета. Пасля заканчэння школы пры трупе «Балет Алісіі Алонса» (1956) артыстка трупы, з 1966 і 1978 вядучая салістка Нац. балета Кубы, у 1974—77 — Марсельскага балета пад кіраўніцтвам Р.Пці. Сярод партый: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Вівета («Арлезіянка» на муз. Ж.Бізэ) і інш. Лаўрэат міжнар. конкурсаў балета ў Варне (1965), Маскве (1965), Парыжы (1970).
т. 1, с. 454
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІНА́ (Ільіна-Дзмітрыева) Анегіна Ягораўна
(н. 3.2.1943, с. Дзюлюкю Верхневілюйскага р-на, Рэспубліка Саха),
якуцкая спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. Расіі (1982), нар. арт. СССР (1988). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1968). З 1969 салістка Якуцкага муз.-драм. т-ра імя П.Айунскага, з 1971 — Якуцкага муз. т-ра. Сярод партый: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага) і інш. Дзярж. прэмія Якуціі 1972, Дзярж. прэмія Расіі 1977.
т. 7, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЕ́ЎСКАЯ Тамара Рыгораўна (н. 27.5.1940, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
бел. эстрадная спявачка. Засл. арт. Беларусі (1974). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (1971). З 1963 салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Яе выканальніцкай манеры ўласцівы лірычная задушэўнасць, мяккасць, цеплыня, пранікнёнасць. Аснову рэпертуару складаюць творы бел. кампазітараў. Першая выканаўца многіх песень Л.Абеліёвіча, У.Будніка, Г.Вагнера, В.Войціка, Я.Глебава, У.Дарохіна, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, І.Лучанка, У.Прохарава, Ю.Семянякі, Э.Ханка.
т. 13, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА (дзявочае Ісаева) Валянціна Антонаўна
(1868, г. Слуцк Мінскай вобл. — 1938),
бел. піяністка, педагог. Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1889, кл. В.Сафонава). Выступала як піяністка-салістка і ў ансамблі з віяланчэлістам М.Сямашкам. З 1920 выкладала ў муз. студыі і школе ў Мінску, з 1924 — у Мінскім муз. тэхнікуме, з 1932 дацэнт Бел. кансерваторыі. Развівала традыцыі рус. фартэпіяннай школы на Беларусі. Сярод вучняў: С.Талкачоў, І.Цвятаева і інш.
І.А.Цвятпева.
т. 15, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЬЖЭ́НКА Клаўдзія Іванаўна (24.3.1906, г. Харкаў, Украіна — 17.6.1984),
расійская эстрадная спявачка. Нар. арт. СССР (1971). З 1923 актрыса Харкаўскага драм. т-ра, з 1929 на эстрадзе; салістка Лендзяржэстрады, з 1943 Усерас. гастрольна-канцэртнага аб’яднання. Яе выкананню былі ўласцівы глыбокая задушэўнасць, выдатная дыкцыя, выразныя міміка і пластыка. Сярод вядомых песень яе рэпертуару «Сіняя хустачка» Я.Пецярбургскага, «Давай закурым» М.Табачнікава і інш. Паўплывала на станаўленне жанру сав. эстр. песні.
т. 17, с. 483
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДО́ЛЬСКАЯ (Адамовіч) Мар’яна
(1767?, Паставы — ?),
танцоўшчыца. Прыгонная А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетных школах у Гродне (у Г.Петынеці) і Паставах (у Ле Ду). У 1778 саліравала ў школьным спектаклі «Сялянскі балет» Петынеці, выступала ў балеце «Шлюб самнітаў» (1783) і інш. на сцэне Гродзенскага т-ра Тызенгаўза. Пасля смерці Тызенгаўза (1785) перададзена каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму і ўвайшла як другая салістка ў трупу «Т-ва танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці». У 1789 пакінула сцэну.
Г.І.Барышаў.
т. 1, с. 126
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЎТ Віялета Максімаўна (н. 9.5.1927, г. Лос-Анджэлес, ЗША),
руская балерына. Нар. арт. СССР (1970). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1944). У 1944—86 салістка Муз. т-ра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі. У творчасці спалучала віртуозную балетную тэхніку з псіхал. распрацоўкай роляў. Сярод лепшых партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Донна Анна («Дон Жуан» Р.Штрауса), Медора («Карсар» А.Адана), Франчэска («Франчэска да Рыміні» Б.Асаф’ева), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева).
т. 3, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРСАЛА́ДЗЕ Элісо Канстанцінаўна (н. 14.9.1942, Тбілісі),
грузінская піяністка. Нар. арт. Грузіі (1972). Нар. арт. СССР (1989). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1966, клас А.Вірсаладзе), З 1959 салістка Тбіліскай, з 1977 — Маскоўскай філармоній. З 1967 выкладае ў Маскоўскай кансерваторыі. Глыбокі і тонкі інтэрпрэтатар твораў В.А.Моцарта. У рэпертуары таксама творы кампазітараў-рамантыкаў. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя Р.Шумана (Цвікаў, ГДР, 1966), імя П.І.Чайкоўскага (1962, Масква), Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1966). Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
т. 4, с. 192
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК Ала Львоўна (н. 1.8.1952, Мінск),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1973). З 1973 салістка эстрады Бел. філармоніі, з 1974 — харэагр. ансамбля «Харошкі», у 1976—94 — Дзярж. ансамбля танца Беларусі. Яе творчасці ўласцівы характарнасць і артыстызм. Выконвала сола ў вял. харэагр. пастаноўках («Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца») і ў сюжэтных, пераважна жартоўных, танцах-сцэнках («Ах, якая я Ганулька», «Зязюля», «Паўлінка», «Полька-Янка», «Прысюды», «Закадычныя сяброўкі», «Таўкачыкі», «Крутуха» і інш.).
т. 5, с. 78
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)