П’ЯЧЭНЦІ́НІ (Piacentini) Марчэла (8.12.1881, Рым — 19.5.1960),
італьянскі архітэктар; прадстаўнік неакласіцызму. Вучыўся ў АМ і ун-це ў Рыме. З 1929 праф.Рым. ун-та. У творчасці выкарыстоўваў лапідарныя формы, схематызаваў прыёмы класічнай архітэктуры, уводзіў у кампазіцыю жорсткія рытмы аркад, шмат’ярусных вежаў. Асн. работы: ансамбль П’яцца Віторыо Венета і П’яцца Дантэ (1919—29) у Бергама, комплексы спартыўны Фора Італіка (1928—34) і Сусв. выстаўкі (р-н ЭУР; з 1937, абодва ў сааўт.), універсітэцкі гарадок (1930—35, планіроўка і будынак рэктарата) у Рыме, Палацца ды Джустыцыя ў Месіне (1928) і Мілане (1932—40), рэканструкцыя П’яцца дэла Віторыя (1932) у Брэшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНІ́НСКАЯ КАРДО́ННАЯ ФА́БРЫКАЗасн. ў 1899 ва ўрочышчы Яніна каля маёнтка Новыя Увалокі Ігуменскага пав. (цяпер в. Светлы Бор Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.). Вырабляла жоўты кардон. У 1913 мела паравы і 2 вадзяныя рухавікі, працавалі 44 чал., выраблена кардону на 60 тыс.руб. У 1920 нацыяналізавана і набыла назву Кардонная ф-ка імя У.І.Леніна. У Вял.Айч. вайну спалена. Адноўлена ў 1947. У 1964 праведзена рэканструкцыя ф-кі, пабудаваны адміністрацыйны корпус і кацельня. З 1993 адкрытае акц.т-ва «Пухавіцкая кардонная фабрыка». Асн. прадукцыя (2003): кардон для паліграфіі, мэблевы, каробачны для тары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЕМНІ́ТЫ (Belemnitida),
атрад вымерлых беспазваночных жывёл кл. галаваногіх малюскаў. Каля 70 родаў, больш за 50 відаў. Жылі з карбону да палеагену, найб. у мезазоі (юра-мел). На Беларусі рэшткі Б. трапляюцца ў верхняюрскіх і мелавых адкладах. Выкапнёвыя рэшткі служаць для вызначэння ўзросту юрскіх і мелавых адкладаў.
Марскія жывёлы, драпежнікі, вонкава падобныя на сучасных васьміногаў і кальмараў. Мелі ўнутр. ракавіну, якая складалася з 3 частак: вапнавай ракавіны канічнай формы, падзеленай на камеры (фрагмакона), цераз якія праходзіў выраст мяккага цела — сіфон; рэдукаванай часткі жылой камеры пласціністай формы (праастракума); цыгара- або ланцэтападобнага цела даўж. да 40 см (ростра). Акамянелыя ростры захаваліся ў адкладах (наз. «чортавы пальцы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКЛА́НАЎ Міхаіл Іванавіч (12.2.1914, с. Іванаўка Валнавахскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 23.1.1990),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969).Вучыўся ў Харкаўскім інж.-буд. ін-це (1936—41). З 1944 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект». Асн. работы: рэканструкцыя будынка Дзярж.рус.драм. тэатра Беларусі (1950), арх.-буд. тэхнікум (1954), Дзярж.маст. музей Беларусі, жылыя дамы па вул. К.Маркса (1954), на рагу вуліц Захарава і Першамайскай (1958), будынкі Бел. аграрнага тэхн. ун-та (1960, 1979), мед. ін-та (1966), корпус ф-та радыёфізікі БДУ (1966, у сааўт.) у Мінску; гал. корпус турысцкай базы (1968) і комплекс дома адпачынку «Сосны» (1975) на воз. Нарач (Мядзельскі р-н).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМАНЬЁНЕЦ, неаантрап,
чалавек сучаснага тыпу (Homo sapiens), які з’явіўся на Зямлі 50—40 тыс.г. назад. Назва ад грота Кро-Маньён (Францыя), дзе ў 1868 франц. археолаг Э.Лартэ знайшоў 5 чалавечых шкілетаў разам з крамянёвымі прыладамі працы арыньякскага тыпу. Асн. рысы К.: прамы высокі лоб, высокае скляпенне і вял. ёмістасць чэрапа, шырокі твар, малая адлегласць паміж вачамі і высокі рост. З самага ранняга перыяду свайго існавання К. па марфалагічным тыпе падзяляліся на некалькі расавых варыянтаў. Ад сучасных людзей К. адрозніваюцца толькі больш масіўным шкілетам.
Л.І.Цягака.
Выява краманьёнцаРэканструкцыя Мак-Грэгара па чэрапе з грота Кро-Маньён, Францыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАФІНАНСАВА́ННЕ,
сістэма гаспадарання, пры якой прадпрыемствы (аб’яднанні) пакрываюць свае бягучыя затраты і затраты на расшыранае ўзнаўленне з уласных крыніц. Ва ўмовах С. тэхн. пераўзбраенне, рэканструкцыя, матэрыяльнае стымуляванне і сац. развіццё ажыццяўляюцца за кошт заробленых сродкаў і банкаўскіх крэдытаў. Пры С. асноўны ацэначны паказчык работы — прыбытак. С. прадугледжвае шырокае развіццё гасп. самастойнасці і ініцыятывы прадпрыемстваў (аб’яднанняў), стварае ўмовы і стымулы для тэхн. абнаўлення і павышэння эфектыўнасці вытв-сці. С. — фінансаванне бізнесу без выкарыстання пазыковых сродкаў і сродкаў, атрыманых у выніку распаўсюджання выпуску акцый. Для арг-цыі бізнесу неабходна сума першапачатковага капіталу; далейшае яго развіццё можа ажыццяўляцца шляхам рэінвесціравання атрыманага прыбытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНА́НТРАП (ад позналац. Sina Кітай + грэч. anlhrōpos чалавек),
прадстаўнік найстаражытнейшых выкапнёвых людзей (гл.Архантрапы), рэшткі касцей якога знойдзены ў 1927 у кар’еры Чжаўкаўдзянь (45 км на ПнЗ ад г. Пекін). У параўнанні з пітэкантрапам С. меў больш высокія лоб і скляпенне чэрапа (аб’ём 1040 см³). У 1933 выкапнёвыя рэшткі чалавека і 3 чарапы, якія добра захаваліся, выяўлены ў т.зв. Верхняй пячоры. Побач знойдзены ўпрыгожанні са свідраваных зубоў жывёл, ракавін і каменю. Гэтыя рэшткі належаць чалавеку сучаснага тыпу. У 1963 у пав. Ланцьян (правінцыя Шэньсі) знойдзена ніжняя сківіца, паводле якой вылучаюць больш стараж. від С. — ланцьянскі. Узрост большасці знаходак 460—230 тыс. гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРОДКРЫ́ЖЖАў архітэктуры,
частка культавага збудавання, утвораная перасячэннем аднаго або некалькіх падоўжных нефаў з папярочным трансептам. У Зах. Еўропе вядома з антычнасці, пашырана ў сярэдневякоўі ў раманскім і гатычным стылях. На Беларусі пашырана ў мураваных крыжова-купальных храмах 11—12 ст., мураваных і драўляных базілікальных збудаваннях, крыжова-цэнтрычных храмах 16—пач. 20 ст. стыляў барока, класіцызму, псеўдарускага, несапраўднай готыкі і інш. Звычайна цэнтр С. вылучаўся купалам (Нясвіжскі касцёл езуітаў, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Ельская Троіцкая царква) або вежачкай-сігнатуркай (Гервяцкі Троіцкі касцёл, царква Параскевы Пятніцы ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на і інш.).
Сяродкрыжжа сабора ў г. Эчміядзін (Арменія). 5 ст.Рэканструкцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́КМАН, Чэкмонас Валерый Мікалаевіч (н. 26.12.1936, в. Завалля Манастырышчынскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна), бел. і літоўскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1982). Скончыў Растоўскі ун-т (1965). З 1968 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1979 у Вільнюскім ун-це (з 1983 праф., у 1989—99 заг. кафедры слав. філалогіі). У 2001—03 дырэктар Цэнтра па вывучэнні культ. меншасцей Літвы. Даследуе бел. і рус. дыялекталогію, гісторыю праслав. мовы, літ.-слав. моўныя кантакты, дыялектную фанетыку літ. мовы. Аўтар кн. «Гісторыя проціпастаўленняў па цвёрдасці-мяккасці ў беларускай мове» (1970), «Гукі беларускай мовы» (1973, з А.Падлужным), «Даследаванні па гістарычнай фанетыцы праславянскай мовы: Тыпалогія і рэканструкцыя» (1979), артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ДАЎ Юрый Міхайлавіч (н. 26.6.1934, г. Чарапавец, Расія),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1979). Скончыў Маскоўскі арх.Ін-т (1958). З 1960 у ін-це «Мінскпраект». Работы ў Мінску: рэканструкцыя цэнтра горада (праект 1974, кіраўнік аўтарскага калектыву), праекты дэталёвай планіроўкі і забудовы Машэрава праспекта, рэканструкцыі і добраўпарадкавання Траецкага прадмесця, павільён Рэсп. выставачнага цэнтра, будынак Мін-ва ўнутраных спраў (1979), станцыя метрапалітэна «Плошча Незалежнасці» (1984, усе ў сааўт.). Працуе таксама ў галіне манум. Мастацтва: арх.-скульпт. мемар. комплексы «Хатынь» (Ленінская прэмія 1970), «Прарыў», «Кацюша», «Праклён фашызму»; помнікі М.Ф.Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы (1976), у Мінску — Я.Купалу і Я.Коласу (абодва 1972; усе ў сааўт.).