рэканстру́кцыя, -і, ж.

1. Карэнная перабудова, арганізацыя чаго-н. на новых асновах.

Р. цэха.

2. Аднаўленне чаго-н. па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся.

Р. тэксту старажытнага рукапісу.

|| прым. рэканструкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэканстру́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. рэканстру́кцыя
Р. рэканстру́кцыі
Д. рэканстру́кцыі
В. рэканстру́кцыю
Т. рэканстру́кцыяй
рэканстру́кцыяю
М. рэканстру́кцыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэканстру́кцыя ж. реконстру́кция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэканстру́кцыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэканструяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

реконстру́кция рэканстру́кцыя, -цыі ж.;

реконстру́кция наро́дного хозя́йства рэканстру́кцыя наро́днай гаспада́ркі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ...

Прыстаўка, якая ўтварае дзеясловы і назоўнікі са знач. паўторнасці або процілегласці, напр.: рэарганізаваць, рээвакуіраваць, рэканструкцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ...

Прыстаўка, якая абазначае: 1) аднаўленне або паўторнасць дзеяння, напрыклад: рэканструкцыя, рэтрапеляцыя; 2) процілеглае дзеянне або супрацьдзеянне, напрыклад: рээвакуацыя, рээміграцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашчало́пак ’выбоіна, няроўнасць’ (Касп.). Да прасл. ščьlpъ (рэканструкцыя Махэка₂, 105) ці ščьlbъ (рэканструкцыя Трубачова, Проспект, 85) параўн. укр. шчовб, щолопок ’вяршыня гары’, чэш. člupek ’вяршыня гары; бугарок; ямка, у якую сцякае вада’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клі́катні ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. klypkė ’зношаны драўляны чаравік’, які стаў крыніцай для бел. кліпанікі (гл.). Тады клікацень < *klipk‑at‑ьnъ. Гэта даволі складаная рэканструкцыя не можа лічыцца дастаткова надзейнай. Параўн. таксама кліп‑кліп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ззе (розьзя) ’дробныя галінкі бярозы’ (пін., Шатал.). З *rozgьje, як і славен. rọ̑žje, ст.-слав. рождиѥ, раждиѥ; апошняя форма — пазнейшая: ра‑ — пад уплывам форм на раз- (< *orz‑). Да прасл. *rozga (рэканструкцыя паводле Вондрака, Vergl. gr., 1, 501; Фасмера, 3, 495). Да розга 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)