СЯРОДКРЫ́ЖЖА ў архітэктуры,

частка культавага збудавання, утвораная перасячэннем аднаго або некалькіх падоўжных нефаў з папярочным трансептам. У Зах. Еўропе вядома з антычнасці, пашырана ў сярэдневякоўі ў раманскім і гатычным стылях. На Беларусі пашырана ў мураваных крыжова-купальных храмах 11—12 ст., мураваных і драўляных базілікальных збудаваннях, крыжова-цэнтрычных храмах 16—пач. 20 ст. стыляў барока, класіцызму, псеўдарускага, несапраўднай готыкі і інш. Звычайна цэнтр С. вылучаўся купалам (Нясвіжскі касцёл езуітаў, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Ельская Троіцкая царква) або вежачкай-сігнатуркай (Гервяцкі Троіцкі касцёл, царква Параскевы Пятніцы ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на і інш.).

Сяродкрыжжа сабора ў г. Эчміядзін (Арменія). 5 ст. Рэканструкцыя.

т. 15, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)