КАВАЛЁЎ Павел Нічыпаравіч (18.11.1912, в. Склімін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 2.9.1995),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культ. Беларусі (1978). Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі імя Кірава (1936). З 1955 рэдактарчас. «Вожык», у 1967—72 гал.рэдактарчас. «Полымя». Друкаваўся з 1943. Звяртаўся да падзей вайны, актуальных тэм сучаснасці, узнімаў маральна-этычныя праблемы. Аўтар кніг апавяданняў «Прага бою» (1945), «У новы дзень» (1952), «Апавяданні» (1956), «Павер, кахаю...» (1969), «Судзі сябе сам» (1992), аповесці «Падзенне Хвядоса Струка» (1967), зб-каў гумару «Пісьмо ў два адрасы» (1959), «Як здароўе, доктар?» (1972), дакумент. аповесці «Дзень першы, ноч апошняя» (1980), аднаактовых п’ес, нарысаў. Пісаў для дзяцей: аповесці «Андрэйка» (1948), «Лёнька Гром» (1961), «Чырвоны лядок» (1969), зб-кі апавяданняў «Згублены дзённік» (1954), «Малы мужчына» (1966), «Жыві сабе, зайчык!» (1975), кн. «Намеснік бабулі» (1992) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧА́НІН Сцяпан Захаравіч (н. 25.4.1913, с. Ківаць Кузаватаўскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1968), праф. (1969). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1944), Мінскі пед.ін-т (1952). З 1946 у апараце ЦККП(б)Б, у 1955—85 нам. дырэктара Ін-та гісторыі партыі пры ЦККПБ. Распрацоўвае праблемы гісторыі Кастр. рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, сацыяліст. будаўніцтва, патрыят. падполля ў Вял.Айч. вайну на Беларусі. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 1, 2-е выд. 1968), «Гісторыі грамадзянскай вайны ў СССР» (т. 3, 1958), кн. «Вялікі Кастрычнік» (1958), кіраўнік аўтарскага калектыву і рэдактаркн. «У памяці народнай» (1969), складальнік і рэдактардакумент. публікацый, у т. л. «Пісьмы працоўных Беларусі У.І.Леніну» (2-е выд. 1969), «Жыццё, адданае народу» (1978).
Тв.:
В грозовом восемнадцатом. Мн., 1969;
Историей обреченные. Мн., 1977;
Большевики Белоруссии в борьбе за победу Советской власти // Великий Октябрь — торжество идей марксизма-ленинизма. Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАЧО́Ў Алег Мікалаевіч (23.10.1930, г. Валгаград, Расія — 9.3.2002),
рускі мовазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1972). Акад.Рас.АН (1992). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1952). З 1953 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі АНСССР, у 1961—2001 у Ін-це рус. мовы імя Вінаградава Рас.АН (стварыў і ўзначальвае сектар, потым аддзел этымалогіі і анамастыкі, у 1966—82 адначасова нам. дырэктара), з 1999 адначасова гал.рэдактарчас. «Вопросы языкознания». Асн. працы па слав. і індаеўрап. этымалогіі, усх.-слав. анамастыцы. этнагенезе і культуры стараж. славян, літуаністыцы. Гал.рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (вып. 1—28, 1974—2001). Пераклаў з ням. мовы і дапоўніў «Этымалагічны слоўнік рускай мовы» М.Фасмера (т. 1—4, 1964—73; 3-е выд., 1996).
Тв.:
История славянских терминов родства и некоторых древнейших терминов общественного строя. М., 1959;
Происхождение названий домашних животных в славянских языках. М., 1960;
Ремесленная терминология в славянских языках. М., 1966;
Этногенез и культура древнейших славян. 2 изд. М., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РЫН Юрый Андрэевіч (н. 13.8.1930, с. Чаразера Валагодскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1973), праф. (1974). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі ун-т (1953). З 1957 у Куйбышаўскім інж.-буд. ін-це, з 1973 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. З 1976 заг. кафедры Бел. ун-та інфарматыкі і радыёэлектронікі, адначасова з 1995 гал.рэдактарчас. «Чалавек. Грамадства. Свет». Навук. працы па праблемах дыялектыкі, метадалогіі навук. пазнання, сац. філасофіі, методыцы выкладання філас.-гуманіт. дысцыплін у вышэйшай і сярэдняй школе. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да даследавання актуальных тэарэтыка-метадалагічных праблем гуманізацыі грамадскіх адносін, сац. дзеяння, духоўна-культ. сінергіі сучаснага бел. грамадства. Адзін з аўтараў і навук.рэдактар серыі навуч. дапаможнікаў па гуманістыцы.
Тв.:
Диалектика социального отрицания Мн., 1972;
Социальное действие. Мн., 1980 (у сааўт.);
Марксистская социальная диалектика. Мн., 1985;
Очерки философии социального действия. Мн., 1994 (у сааўт.);
Пятый круг бытия // Бел. думка. 1997. № 2;
Философия: Учеб. пособие для студентов вузов. 5 изд. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАХО́ЎСКІ Янка (Іван Захаравіч; 4.3.1908, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 6.4.1973),
бел. пісьменнік і літаратуразнавец. Скончыў Ленінградскі гісторыка-лінгвістычны ін-т (1931). Працаваў у рэдакцыях часопісаў, з 1948 гал.рэдактарДзярж.выд-ваБССР, з 1957 нам. міністра культуры Беларусі, з 1959 гал.рэдактаргаз. «Літаратура і мастацтва», у 1961—68 дырэктар Літ. музея Я.Купалы. Творчую дзейнасць пачаў як паэт з 1927, як літ. крытык з 1931. Даследаваў жыццё і творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, П.Пестрака, В.Таўлая і інш. Аўтар зб. апавяданняў «Срэбраная раніца» (1951), кн. для дзяцей «Сердалікавая бухта» (1955). На бел. мову пераклаў раманы І.Тургенева «Рудзін» і «Напярэдадні», аповесць У.Караленкі «Сляпы музыкант», а таксама некат. творы М.Бубяннова, Ф.Гладкова, А.Первенцава, М.Салтыкова-Шчадрына, І.Франко, М.Шолахава.
Тв.:
Пясняр народных дум: (Нарыс жыцця і дзейнасці Я.Купалы): Дарэвалюцыйны перыяд.Мн., 1970;
Пясняр народных дум: Нарыс жыцця і дзейнасці Я.Купалы: Савецкі перыяд.Мн., 1976;
латышскі фалькларыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Збіральнік лат.нар. песень. Адзін з кіраўнікоў руху младалатышоў. Фактычны рэдактарпрагрэс.лат.газ. «Pēterburgas Aviżes» («Пецярбургская газета»; 1862—65). Пісаў апавяданні, вершы, сатыр. фельетоны. Падрыхтаваў выданне «Латышскія народныя песні» (т. 1—6, 1894—1915).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСА́РАЎ Іван Анісімавіч (8.2.1903, в. Селішча Слуцкага р-на Мінскай вобл. —16.12.1983),
бел. ўрач, дзярж. дзеяч. Праф. (1964). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыў БДУ (1927). З 1945 нам. старшыні Мінскага аблвыканкома, з 1947 дырэктар НДІ неўралогіі, нейрахірургіі, фізіятэрапіі. У 1948—66 міністр аховы здароўя, у 1967—79 гал.рэдактарчас. «Здравоохранение Белоруссии». Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—67.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАНО́ВІЧ Іван Іванавіч (н. 10.5. 1938, в. Кукавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1968). Працаваў слесарам, інжынерам, з 1982 рэдактар у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1975. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Заводскія світанні» (1978), «Белы чыгун» (1981), «Цёплы камень» (1985), «Асобая зона» (1992) тэмы заводскага жыцця, апяванне чалавека працы, дружбы, высакародства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРАПІ́ВА»,
бел. сатырычны часопіс. Выйшаў 1 нумар у кастр. 1912 на 8 старонках у Вільні на бел. мове. Рэдактар З.Бядуля. Змяшчаў сатыр. творы разнастайнай тэматыкі. Сярод іх гумарэскі, фельетоны, анекдоты, афарыстычныя выразы і інш., звязаныя з падзеямі тагачаснага грамадска-паліт. жыцця, з’явамі побыту.
Літ.:
Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 235.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬТМАН Стафан Лявонавіч (4.10.1886, г. Замасць, Польшча — 20.9.1937),
рэвалюцыянер, дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1912). У 1903—05 рэдактарчас. «Glos» («Голас»). З 1915 у Мінску. Адзін з арганізатараў Польск. сацыяліст. аб’яднання, старшыня праўлення яго мінскай групы, заснавальнік і рэдактар яго органа «Prawda» («Праўда»), Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. бальшавіцкай фракцыі Мінскай гар. думы, камісар па польск. справах Зах. вобласці і фронту. У 1919 нам. наркома земляробства і лясной гаспадаркі Літ.-Бел. ССР, заг. аддзела Мінскага губрэўкома, з 1921 сакратар Польбюро ЦК РКП(б). У 1924—25 нарком земляробства, старшыня Дзяржплана, эканам. савета і нам. старшыні СНКБССР. З 1925 рэктар Камуніст. ун-та Беларусі ў Мінску, адначасова з 1927 заг. польск. сектара Ін-та бел. культуры. У 1930-я г. ў наркаматах земляробства і зернесаўгасаў СССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1924—29, чл.ЦВКБССР у 1924—29, Прэзідыума ЦВКБССР у 1926—29. Аўтар прац па агр. пытанні Беларусі, пра ўдзел палякаў у Кастр. рэвалюцыі 1917 і інш. У 1937 арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.