Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯДЭ́МА (грэч. diadēma),
1) галаўная павязка стараж.-грэч. жрацоў.
2) Галаўны ўбор (лобная павязка з тканіны або металічны, расшыраны ў сярэдняй ч., абруч з аздобай) — сімвал улады ў старажытнасці і сярэдневякоўі. У Еўропе вядома з эпохі неаліту. На Беларусі знойдзены 2 Д. сярэднедняпроўскай культуры на могільніку Рудня-Шлягіна Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. (пляскатыя медныя пласціны, сагнутыя ў выглядзе абруча з завужанымі разамкнёнымі канцамі).
Медная дыядэма 22—14 ст. да н.э. з могільніка Рудня-Шлягіна Веткаўскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКУ́ЛЬ, Перакатка,
рака ў Дзяржынскім і Стаўбцоўскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Сула (бас. Нёмана). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 88 км². Пачынаецца на У ад в. Ціскаўшчына Дзяржынскага р-на, цячэ па паўд.-зах. ускраіне Мінскага ўзв., упадае ў Сулу па ПнУ ад в.Рудня Стаўбцоўскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДА́ЎКА, Ломаўка,
рака ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нараў (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 23 км. Вадазбор раўнінны (пл. 138 км²). Пачынаецца каля паўн. ускраіны в. Бойкавічы, вусце за 1 км на З ад в.Рудня. Каналізавана 7 км рэчышча ад вытоку. У верхнім цячэнні называецца Ломаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКА,
рака ў Мінскай і Гродзенскай абласцях, левы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 391 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад хутара Рудня Валожынскага р-на. Цячэ праз Налібоцкую пушчу. Даліна невыразная. Пойма вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызняком. Рэчышча звілістае, разгалінаванае ў сярэднім цячэнні, на працягу 5 км ад вытоку каналізаванае. Берагі абрывістыя, невысокія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНАЦЕ́НКА (Трафім Дзянісавіч) (30.3.1916, в.Рудня-Споніцкая Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 2.9.1984),
бел. плакатыст. Скончыў Дзярж.маст.ін-т у Вільнюсе (1958). Выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы (1958—76). Творы пераважна сац. тэматыкі: «Час не чакае!» (1958), «Першае мая» (1960), «Ніхто і нішто не забыта!» (1963), «1945—1975. 9 мая» (1975), «Брэст — крэпасць-герой», «Мір!» (абодва 1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАРЫ́ЦКАЯ МЕТАЛУРГІ́ЧНАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Адна з першых на Беларусі, дзейнічала ў 1768—90 ва ўрочышчы Рудня каля Маларыты Брэсцкай вобл.). Выпускала лемяшы, калёсныя восі, малаткі, кувалды, кухонныя прыборы. Мела вадзяныя рухавікі, домну для атрымання чыгуну з мясц. руды, 2 домны для перапрацоўкі чыгуну ў сталь і 2 плавільныя печы для адліўкі форм з гатовага металу. На тэр. мануфактуры дзейнічаў медны з-д па выпуску катлоў для вінакурэння. У 1780 працавала 180 рабочых, выпушчана 18 тыс. пудоў жалеза.