СВІДЗІ́НСКІ (Іосіф Вікенцьевіч) (14.1.1918, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 15.11.1996),
Герой Сав. Саюза (1943). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах. фронце. Разведчык яфрэйтар С. вызначыўся ў 1943 у час разведкі абароны праціўніка ў раёне Кіева, калі з групай байцоў выявіў агнявыя кропкі ворага, падарваў яго штабную машыну і здабыў важныя разведданыя для камандавання дывізіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з восені 1941 да студз. 1944 у Мазыры і Мазырскім р-не. У вер. 1941 В.І.Крыцкі (працаваў бургамістрам горада) і М.Ю.Майсееў (працаваў нам. бургамістра па Мазырскім р-не) стварылі падп. групу. Карыстаючыся высокімі пасадамі ў акупац. адміністрацыі, яны ўладкоўвалі на працу ва ўправу і інш. ўстановы падпольшчыкаў, якія ратавалі ад вывазу ў Германію сав. грамадзян, зрывалі мерапрыемствы акупантаў, збіралі і перадавалі партызанам зброю, харч. прадукты, медыкаменты, папярэджвалі іх пра карныя аперацыі. У кастр. 1941 на чале з Дз.А.Казлоўскім створана група, якая падбірала для партызан людзей, зброю, боепрыпасы, звесткі разведкі. У маі—жн. 1942 многія падпольшчыкі былі арыштаваны і расстраляны акупантамі. З чэрв. 1943 пад кіраўніцтвам падп. Палескага абкома і Мазырскага райкома КП(б)Б дзейнічала група на чале з К.В.Катлінскім, якая мела радыёперадатчык і перадавала камандаванню Чырв. Арміі звесткі разведкі; у снеж. 1943 гэта група расфарміравана, большасць яе членаў пайшла ў партызаны. У Мазыры на магіле падпольшчыкаў пастаўлены абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯМНЫ́ МАГНЕТЫ́ЗМ, геамагнетызм,
1) з’ява, якая характарызуе ўласцівасць нашай планеты ствараць магнітнае поле Зямлі. У гэтым працэсе дзейнічаюць пастаянныя ўнутрызямныя крыніцы магнетызму, абумоўленыя ўнутр. будовай Зямлі і дзеяннем віхравых токаў у зямным ядры, і пераменныя — у магнітасферы Зямлі і іанасферы.
2) Раздзел геафізікі, які вывучае размеркаванне ў прасторы і змены ў часе магнітнага поля Зямлі і звязаныя з ім геафіз. працэсы. Гл. таксама Магнітаметрычныя метады разведкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́К (Ульян Аляксандравіч) (н. 1.1.1920, в. Яўсеевічы Глускага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Ленінградскім, Варонежскім, Цэнтр., 1-м і 4-м Укр. франтах. Пам. камандзіра разведвальнага ўзвода старшына Р. вызначыўся ў 1944 у час разведкі сіл праціўніка ў Карпатах; за час вайны ўзяў 57 «языкоў», знішчыў 10 варожых танкаў. У 1945—85 у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БВЕР (ням. Abwehr),
орган ваен.разведкі і контрразведкі Германіі ў 1919—44. У 1935—44 абвер узначальваў адм. Ф.В.Канарыс. У 1944 у складзе Гал. ўпраўлення імперскай бяспекі, падпарадкаванага Г.Гімлеру. У Вял.Айч. вайну на акупіраванай тэр. Беларусі дзейнічалі 4 развед., 3 дыверсійна-тэрарыст. і 9 контрразвед. груп абверу, спец. аператыўная група «Мінск», а таксама асобныя падраздзяленні развед. і контрразвед. органаў А. «Зондэрштаб-Р», «Інгвар», «Цэпелін».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІН (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 28.8.1924, в. Арлея Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1963). У Вял.Айч. вайну ў 1942—43 разведчык 3-й Бел.партыз. брыгады, з ліст. 1943 на 3-м Бел. фронце. Камандзір аддзялення разведкі палка М. вызначыўся ў Бел. аперацыі 1944 26 чэрв.—14 ліп. на тэр. Беларусі і Літвы. З 1948 на парт. і прафс. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРЫ́КАЛА (Agricola) Георг [сапр.Баўэр (Bauer); 24.3.1494, г. Глаўхаў, Германія — 21.11.1555], нямецкі вучоны ў галіне горнай справы і мінералогіі. Д-р медыцыны. На аснове даследаванняў прац антычных вучоных па геалогіі і горнай справе, уласных назіранняў абагульніў і сістэматызаваў вопыт горна-металург. вытв-сці. Навукова абгрунтаваў асновы пошуку і разведкі радовішчаў карысных выкапняў, падземнай распрацоўкі рудаў і іх абагачэння, металургіі, прабірнага майстэрства. Апісаў 20 новых мінералаў, прапанаваў метады вызначэння іх па вонкавых прыкметах. Вывучаў лекавыя ўласцівасці металаў і мінералаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЕ́НТ [ад лац. agens (agentis) які дзейнічае],
1) асоба, якая дзейнічае па даручэнні каго-н.; прадстаўнік установы, арг-цыі, упаўнаважаны.
2) Агент дыпламатычны — афіц. асоба, якая ажыццяўляе знешнепаліт. прадстаўніцтва. У прыватнасці, агентамі з’яўляюцца дыпламат. прадстаўнікі і персанал пасольстваў, місій. Агент консульскі — у практыцы некаторых дзяржаў службовая асоба консульскай установы.
3) Агент разведкі — асоба, якая нелегальна выконвае заданні разведвальных органаў якой-н. краіны.
4) У навук. тэрміналогіі — дзейная прычына, якая выклікае пэўныя з’явы (у прыродзе, арганізме чалавека і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЫЯ́НАЎ (Фёдар Паўлавіч) (5.2.1922, в. Марчанкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 23.5.1998),
генерал-лейтэнант (1969). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948), Генштаба (1965). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Данскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра роты, нач.разведкі, нач. штаба палка. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, Кіраваградскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Да 1982 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХЕАЛАГІ́ЧНЫЯ РАСКО́ПКІ,
даследаванне археалагічных помнікаў пры дапамозе раскопвання культурнага пласта ў адпаведнасці з прынятай методыкай; раздзел палявой археалогіі. Праводзяцца толькі з дазволу адпаведных дзярж. устаноў спецыялістамі-археолагамі дзеля далейшага даследавання і гіст. вывадаў. Ажыццяўляюцца пасля археалагічнай разведкі. Культурны пласт помнікаў выбіраецца гарыз. пластамі таўшчынёй ад 5 да 20 см і перабіраецца рукамі (або прамываецца вадой), каб выявіць усе, нават дробныя рэчы. Пасля даследаванняў раскоп закопваецца, участак рэкультывуецца, некат. тыпы помнікаў (гарадзішчы, курганы) звычайна ўзнаўляюцца.
Археалагічныя раскопкі Віцебскага Верхняга замка. 1978.