ЯРМА́К Уладзімір Іванавіч (15.5.1924, Мінск — 19.7.1943),

Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну з кастр. 1942 на Ленінградскім фронце. Радавы Я. вызначыўся 19.7.1943 у час разведкі боем каля г.п. Сінявіна Кіраўскага р-на, дзе сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота, што дапамагло групе разведчыкаў выканаць баявое заданне. Яго подзвіг увекавечаны ў мемарыяле «Сіняўскія вышыні».

У.І.Ярмак.

т. 18, кн. 1, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)