ТУРЦЭ́ВІЧ Мікалай Фёдаравіч (28.10.1914, в. Турцэвічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 14.2.1940),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў ваенна-пях. вучылішча (1939). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Камандзір узвода лейт. Т. вызначыўся 14.2.1940 у час разведкі каля воз. Суванта-Ярві: з узводам зрабіў праходы ў драцяной загародзе, атакаваў праціўніка, чым выявіў сістэму агню ворага; загінуў у гэтым баі. У яго гонар перайменавана вёска, дзе ён нарадзіўся.
т. 16, с. 58
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)