у шумера-акадскай міфалогіі першачалавек у абліччы паўрыбы-паўчалавека. Паводле Бераса, людзі жылі, як жывёлы, пакуль Аанес не выйшаў з мора і не навучыў жыхароў Вавілоніі пісьму, навукам, буд-ву гарадоў і храмаў, земляробству і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРЫГЕ́НЫ (лац. Aborigines ад ab origine ад пачатку),
1) карэнныя насельнікі (людзі, жывёлы, расліны) краіны ці якой-н. мясцовасці. Паводле стараж.-рым. паданняў, абарыгенамі наз. племя, якое жыло каля падножжа Апенін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РВАРЫ (грэч. barbaroi, лац. barbari),
у старажытных грэкаў і рымлян назва ўсіх іншаземцаў, што гаварылі на не зразумелай ім мове і былі далёкія ад іх культуры (германцы, скіфы і інш.). У пераносным сэнсе — жорсткія, грубыя, некультурныя людзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙШМАНІЁЗЫ,
група інфекцыйных захворванняў скуры, якія выклікаюць жгуцікавыя прасцейшыя з роду лейшманій. Крыніца інфекцыі — грызуны і хворыя людзі; пераносчыкі — маскіты. Адрозніваюць 2 клінічныя формы — гарадскую і сельскую. Вылучаюць стадыі бугарка, язвы і рубцавання. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХІРА́ЦІ,
у будыйскай міфалогіі рай, які быццам бы знаходзіцца на ўсходзе. Своеасаблівая утопія, для якой характэрна поўнае ўраўноўванне ўсяго: у Абіраці няма ні гор, ні далін, усе дрэвы маюць аднолькавую вышыню, усе людзі аднолькава шчаслівыя, не пакутуюць ад хвароб і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПО́ЛЛЕ,
1) памяшканне пад падлогай; падвал.
2) Дзейнасць, накіраваная супраць улад, якая праходзіць тайна, ва ўмовах строгай канспірацыі, а таксама жыццё ў такіх умовах каго-н., хто змагаецца супраць улад.
3) Людзі, што працуюць у такіх умовах і вядуць канспіратыўную работу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі адзін з элементаў, што складаюць чалавечую сутнасць. Ім быццам бы валодалі толькі багі і фараоны, пазней Ба ўвасаблялі жыццёвую сілу ўсіх людзей. Ба ўяўлялі ў выглядзе птушкі з галавой, зрэдку і рукамі чалавека. Ба мелі не толькі людзі, але і гарады.
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1953). Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). Працавала ў Бел.дзярж. т-рах імя Я.Коласа (1926—64) і Я.Купалы (1965—79). Выконвала ролі маладых гераінь, потым — характарныя. Мяккі лірызм арганічна спалучала з узнёсласцю і драматызмам. Сярод роляў: Марына («Вайна вайне» Я.Коласа), Таццяна Марыч («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Старшыня калгаса («Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Кандраціха («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Аксюша («Лес» А.Астроўскага), Марыя Антонаўна («Рэвізор» М.Гогаля), Насця, Рашэль («На дне», «Васа Жалязнова» М.Горкага), Афелія («Гамлет» У.Шэкспіра), Жаніна («Забаўны выпадак» К.Гальдоні), маці Віктара («Гульня з кошкай» І.Эркеня). Здымалася ў тэлевіз. фільмах «Трывожнае шчасце» паводле І.Шамякіна, «Людзі на балоце» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛАТЫ, велікалюды,
персанажы бел. міфалогіі, людзі-асілкі вялізнага росту і магутнай сілы. У бел. легендах і казках волаты падобныя на міфічных герояў, але поруч з ратнымі подзвігамі будуюць паселішчы і масты, умацоўваюць гарадзішчы; паказваюць сваю сілу: далёка перакідваюць вырваныя з каранямі дрэвы, каменне, сякеры. Асабліва былі пашыраны легенды пра волатаў, звязаныя з этыялагічнымі міфамі пра паходжанне і развіццё чалавека. У іх выяўлена перакананне, што даўней людзі былі высачэзныя, потым здрабнелі, змізарнелі. Нар. паданні звязваюць з волатамі ўзнікненне валатовак (стараж. курганоў) і назваў вёсак (Волаты, Валатоўкі, Валатава ў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абл.).
Літ.:
Никифоровский Н.Я. Простонародные приметы и поверья... Витебск, 1897;
Federowski M. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. T.1. Kraków, 1897;
Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1930;
Бараг Л.Г. «Асілкі» белорусских сказок и преданий // Русский фольклор. М.; Л., 1963. Вып. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЛЯРО́ЎСКІ (Уладзімір Аляксеевіч) (8.12.1853, маёнтак у Валагодскай губ., Расія — 1.10.1935),
рускі пісьменнік. Каля 10 гадоў вандраваў па Расіі, працаваў бурлаком, кручнікам, пажарным, табуншчыкам, цыркачом, правінцыяльным акцёрам; добраахвотна ўдзельнічаў у рус.-тур. вайне 1877—78. Як журналіст выступаў у друку з 1873. Супрацоўнічаў у многіх газетах; Гіляроўскага называлі «каралём рэпарцёраў» («Катастрофа на Хадынскім полі», 1896). Першая кніга нарысаў і апавяданняў «Трушчобныя людзі» (1887) спалена па загаду цэнзуры яшчэ да выхаду ў свет. Аўтар кніг вершаў «1914 год. Казакі» (1914), «Год вайны. Думы і песні» (1915), «Грозны год», кніг мемуараў пра дарэв. Расію, норавы і звычаі старой Масквы «Масква і масквічы» (1926), «Мае вандраванні» (1928), «Людзі тэатра» (выд. 1941), «Масква газетная» (выд. 1960).