МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ Андрэй Рыгоравіч (8.11.1897, в. Сачылаў Пагарскага р-на Бранскай вобл., Расія — 16.4.1985),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Чл.-кар.АН Беларусі (1961), акад. Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—61), д-рс.-г.н. (1952), праф. (1953). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1925), працаваў там да 1941 і ў 1944—56 (з 1936 заг. кафедры). З 1958 нам. дырэктара Бел.НДІ глебазнаўства. З 1961 у БДУ (з 1968 заг. кафедры, з 1979 праф.-кансультант). Навук. працы па даследаванні і карціраванні глеб. Склаў зводную глебавую карту Беларусі. Кіраваў глебавымі даследаваннямі зямель рэспублікі, удзельнічаў у аграглебавым раянаванні, прагназіраванні ўплыву меліярацыі на змену глеб Бел. Палесся. Распрацаваў методыку якаснай ацэнкі (баніціроўка) глеб Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Руководство по почвенному исследованию земель колхозов и совхозов БССР. Мн., 1960 (разам з М.П.Булгакавым, Ю.Л.Гаўрыленка);
Качественная оценка земель в колхозах и совхозах БССРМн., 1971 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ Яўген Ніканоравіч (5.3.1884, г.п. Краснагвардзейскае Белгародскай вобл., Расія — 27.5.1965),
расійскі заолаг і паразітолаг. Акад.АНСССР (1939), АМНСССР (1944). Ген.-лейт.мед. службы. Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1908). З 1921 праф. гэтай акадэміі. У 1933—44 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны ў Ленінградзе, адначасова ў Таджыкскім філіяле АНСССР (да 1951). З 1942 дырэктар Заал. ін-та АНСССР і кіраўнік (з 1946) аддзела Ін-та эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АМНСССР, з 1962 кансультант гэтага ін-та. Навук. працы па паразіталогіі і агульнай біялогіі. Стварыў вучэнне аб прыроднай ачаговасці трансмісіўных хвароб, канцэпцыю аб паразітацэнозах. Даследаваў цыклы развіцця і патагенез многіх гельмінтаў, фауну лятаючых насякомых-крывасмокаў. Для вывучэння эпідэмічных заразных хвароб правёў экспедыцыі ў Сярэднюю Азію, Сібір, Закаўказзе, Крым і інш. Залаты медаль імя І.І.Мечнікава АНСССР. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1950. Ленінская прэмія 1965.
Тв.:
Природная очаговость трансмиссивных болезней в связи с ландшафтной эпидемиологией зооантропонозов. М.; Л., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМО́НАЎ Аляксей Андрэевіч (н. 14.8.1925, в. Кледнявічы Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. геадэзіст. Д-ртэхн.н., праф. (1970). Скончыў БСГА (1951), дзе і працаваў з 1955 (з 1969 заг. кафедры). З 1974 у Бел.тэхнал. ун-це (заг. кафедры). З 1996 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя». З 1997 праф.БСГА і адначасова праф.-кансультант ін-та «Белдзіпразем». Навук. працы ў галіне пабудовы і матэм. апрацоўкі геад. сетак. Прапанаваў метады стварэння і апрацоўкі геад. апоры, агульназямельнага кадастру і землеўпарадкавання, дэмаркацыі дзярж. мяжы. Удзельнічаў у стварэнні астранома-геад. сеткі ў Беларусі і прылеглых да яе тэр., а таксама ў Егіпце. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Инженерная геодезия. Мн., 1983;
Геодезическое обеспечение строительства реакторных отделений современных АЭС (разам з М.К.Стуліным, М.П.Дварэцкім) // Энергетич. стр-во. 1986. № 3;
Совершенствование государственной геодезической опоры Республики Беларусь (у сааўт.) // Геодезия и картография. 2000. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЯРДЭ́НКА Васіль Пятровіч (14.1.1904, г. Краматорск Данецкай вобл., Украіна — 19.12.1978),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АН Беларусі (1956), д-ртэхн.н. (1950), праф. (1952). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1963). Скончыў Маскоўскі ін-т сталі (1932). З 1945 выкладаў у ВНУ Масквы. З 1957 дырэктар, заг. лабараторыі пластычнасці, з 1970 старшы навук. супрацоўнік-кансультант Фізікатэхн. ін-та АН Беларусі, адначасова ў 1957—70 заг. кафедры БПІ. Навук. працы па пластычнай дэфармацыі, апрацоўцы металаў ціскам. Прапанаваў новыя спосабы апрацоўкі металаў з выкарыстаннем ультрагуку, распрацаваў метады гарачага гідрахім. выціскання, пракаткі лістоў з парашковых матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Теория обработки металлов давлением. Мн., 1966;
Теоретические основы ковки и горячей объемной штамповки. Мн., 1968 (у сааўт.);
Основы теории прокатки. Мн., 1969;
Прокатка и волочение с ультразвуком. Мн., 1970 (разам з У.У.Клубовічам, А.В.Сцепаненкам);
Ультразвук и пластичность. Мн., 1976 (з імі ж).
Літ.:
Библиография научных трудов академика АНБССР В.П.Северденко. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКА Георгій Іванавіч (н. 21.8.1925, Кіеў),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1996), чл.-кар. (1974), д-рмед.н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Засл. вынаходнік Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950). З 1952 у Мінскім мед. ін-це, з 1961 заг. кафедры, адначасова ў 1971—77 кіраўнік лабараторыі. З 1977 дырэктар, з 1993 кансультантНДІ кардыялогіі. Навук. працы па клінічнай і эксперым. кардыялогіі, мед. тэхніцы, клінічнай і эксперым. фармакалогіі. Распрацаваў метады індывідуалізацыі лячэбных працэдур, аўтаматызацыі экстраннага аналізу кардыялагічнай інфармацыі, аналізу сардэчна-сасудзістай інфармацыі з дапамогай універсальных выліч. машын. Стварыў апараты аўтаматызаванай біякіравальнай дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых хвароб. Удзельнічаў у стварэнні новага пакалення лек. прэпаратаў сардэчна-сасудзістага дзеяння. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Кибернетика и терапия. М., 1970;
Ранняя инструментальная диагностика гипертонической болезни и атеросклероза. Мн., 1973 (у сааўт.);
Психофизиологические аспекты кардиологических исследований. Мн., 1982 (разам з Г.С.Барысавай, К.К.Агеенкавай);
Инструментальные методы исследования в кардиологии. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ЙЛАР (Taylor) Фрэдэрык Уінслаў (20.3.1856, г. Філадэльфія, штат Пенсільванія, ЗША — 21.3.1915),
амерыканскі інжынер-вынаходнік, эканаміст; стваральнік адной з першых сістэм навук. арганізацыі працы (гл.Тэйларызм); заснавальнік навук.менеджменту і менеджэрызму. Прац. дзейнасць Т. пачынаў рабочым у мех. майстэрні ў Філадэльфіі, потым працаваў малодшым служачым, інжынерам, гал. інжынерам металургічнага з-да; з 1890 гал. менеджэр Прамысл. інвестыцыйнай кампаніі, інжынер-кансультант па менеджменце шматлікіх фірм і кампаній. Т. — аўтар каля 100 вынаходніцтваў, якія знайшлі шырокае выкарыстанне ў металургічнай і маш.-буд. прам-сці ЗША. З 1906 прэзідэнт Амер.т-ва інжынераў-механікаў. У 1911 арганізаваў Т-ванавук. менеджменту, якое пасля яго смерці стала наз. «Таварыства Тэйлар». Аўтар прац: «Здзельная сістэма» (1895), «Кіраванне вытворчасцю» (1903), «Майстэрства рэзання металу» (1906), «Прынцыпы навуковай арганізацыі вытворчасці» (1911) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Принципы научного менеджмента. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБУ́НЯ Канстанцін Іванавіч (28.10.1912, в. Даўгінічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 13.10.1984),
бел. гісторык. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-ргіст.н. (1964), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1937). У 1940—41 выкладчык гісторыі ў БДУ. З 1946 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. З 1948 у ЦККПБ (кансультант, заг. сектара, нам.заг. аддзела). З 1956 у Ін-це гісторыі АН Беларусі (заг. сектара публікацый, гісторыі Беларусі дасав. грамадства), адначасова выкладаў у ВНУ Мінска. Даследаваў гісторыю сялянства і сельскай гаспадаркі Беларусі ў 2-й пал. 19 ст., сял. рух у рэвалюцыю 1905—07, дзейнасць арг-цый РСДРП. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (т. 1—2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» у 4 тамах (т. 1, 1984).
Тв.:
Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905—1907 гг.Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРНІКО́ЎСКІ Тодар Міхайлавіч (1861, в. Дудзічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 1930-я г.),
бел. грамадскі, паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў духоўных вучылішчы і семінарыі ў Мінску, тэхнал. ін-це ў Пецярбургу. Працаваў у Сял. пазямельным банку, Зах. экспедыцыі па асушэнні балот і арашэнні паўд. зямель, Мін-ве земляробства і дзярж. маёмасцей Рас. імперыі. У 1-й Дзярж. думе кансультант камісіі па зямельным паляпшэнні гаспадаркі ў Расіі. У 1917—18 скарбнік Мінскага бел.нар. прадстаўніцтва, чл. Рады БНР. Ва ўрадзе БНР на чале з Р.Скірмунтам — дзярж. скарбнік, на чале з Я.Серадой — нар. сакратар гандлю і прам-сці, гаспадаркі, дзярж. кантралёр. У 1919—20 чл.Бел.нац.к-та, старшыня бежанскага к-та і т-ва «Бацькаўшчына» ў Гродне, чл.Цэнтр.бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, скарбнік культ.-асв.т-ва «Заранка», адміністратар Бел.т-ра ў Мінску. Пасля 1921 у Вільні. У 1928—29 рэдактар газ. «Грамадзянін». У 1930 старшыня Бел. праваслаўнага к-та па беларусізацыі царквы. Адзін з арганізатараў культ.-асв.т-ва «Прасвета».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСЕ́НКА Васіль Васілевіч (25.4.1904, г. Барысаў — 26.7.1984),
бел.літ.-знавец, крытык. Акад.АН Беларусі (1969), д-рфілал.н., праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў БДУ (1929). З 1924 на выкладчыцкай і навук. рабоце. У 1937—41 дырэктар Ін-та л-ры і мовы АН Беларусі. З 1946 дырэктар, з 1973 навук. супрацоўнік-кансультант Ін-та л-ры АН Беларусі. Даследаваў творчасць Ф.Багушэвіча («Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя», 1957), Я.Купалы, Я.Коласа, В.Дуніна-Марцінкевіча, П.Труса і інш. У некаторых працах 1930—40-х г. аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму («Нацдэмаўская літаратуразнаўчая метадалогія М.Гарэцкага», 1936; «Вораг пад маскай крытыка», 1937; «Аб ідэалагічных скажэннях у працы асобных літаратуразнаўцаў і крытыкаў», 1948, і інш.). Аўтар хрэстаматыі і падручніка для 8-га кл. «Беларуская літаратура» (1959, 19-е выд. 1978, з В.Івашыным). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (на рус. мове, 1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРО́ВІЧ Мікалай Дзмітрыевіч (25.7.1903, в. Енцы Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 27.12.1984),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Акад.АН Беларусі (1956), д-рбіял.н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1931). З 1937 вучоны сакратар, заг. ад дзела Цэнтр.бат. сада, з 1940 заг. аддзела, нам. дырэктара, в.а. дырэктара Ін-та біялогіі АН Беларусі. З 1956 акад.-сакратар Аддзялення біял. навук і заг. аддзела Ін-та эксперым. батанікі АН Беларусі, з 1969 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 1973 навук.кансультант, з 1975 заг. лабараторыі Ін-та эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па інтрадукцыі і акліматызацыі дрэвавых раслін. Даследаваў марфалогію і біял. асаблівасці насення і пладоў, распрацаваў тэорыю і практыку раянавання тэр. Беларусі з мэтай інтрадукцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Акклиматизация древесных растений в зеленом строительстве и лесном хозяйстве Белорусской ССР. Мн., 1950;
Интродуиированные деревья и кустарники в Белорусской ССР. Вып. 1—3. Мн., 1959—61 (у сааўт.);
Интродукционные районы и древесные растения для зеленого строительства в Белорусской ССР;