у рымскай міфалогіі багіня расліннасці, жаноцкасці, заступніца шлюбу і дзетанараджэння, увасабленне Месяца — Селены. Мела эпітэт Трывія — «багіня трох дарог», як знак трайной улады на небе, зямлі і пад зямлёй. Д. лічылі таксама апякункай Лацінскага саюза. Свяцілішчы Д. былі на гары Тыфаце (вобласць Кампанія, адсюль Д. Тыфаціна) і на Авенціне, дзе 13 жн. быў заснаваны храм (гэты дзень лічыўся святочным для рабоў). У грэч. міфалогіі Д. атаясамлівалі з Артэмідай і Гекатай.
Да арт.Дыяна. Вяртанне Дыяны з палявання. Мастак П.П.Рубенс. Каля 1615.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕСТЫЦЫ́ЙНЫ ІНСТЫТУ́Т,
арганізацыя або ўстанова (кампанія, фонд, карпарацыя і інш.), якая займаецца пасрэдніцкай або кансультатыўнай дзейнасцю на рынку каштоўных папер. Заснавальнікамі І.і. могуць быць юрыд. і фіз. асобы, у т. л. і замежныя. У якасці І.і. могуць выступаць камерцыйныя банкі. І.і. павінен атрымаць спец. ліцэнзію, адпавядаць устаноўленым кваліфікацыйным патрабаванням, мець мінімальны неабходны статутны фонд. У выпадку аб’явы ін-та неплацежаздольным, усе працуючыя ў ім спецыялісты аўтаматычна пазбаўляюцца кваліфікацыйных атэстатаў і могуць прыступіць да такой работы ў інш. І.і. толькі пасля паўторнага атрымання спец. атэстата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ІНТЭРНЭ́ШАНАЛ БІ́ЗНЕС МЭШЫ́НС КАРПАРЭ́ЙШЭН»
(International Business Machines Corporation),
электронная кампанія ЗША. Засн. ў 1911. Штаб-кватэра размешчана ў г. Арманк (штат Нью-Йорк). Адна з найб. у свеце прамысл. кампаній па вытв-сці офіснага абсталявання, выліч. тэхнікі, камп’ютэраў, размнажальных машын, дыктафонаў і інш. У сярэдзіне 1980-х г. кантралявала каля 60% сусв. вытв-сці ЭВМ, у кампаніі было занята 387 тыс.чал. Абарот складаў 59,7 млрд.дол., чысты прыбытак — 5,8 млрд. долараў. Сярод распрацовак кампаніі — жорсткі магнітны дыск (т.зв. вінчэстэр), найб. папулярная мадэль персанальнага камп’ютэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́БЕЛЕЎСКІ ФОНД, Фонд Нобеля,
прыватная і незалежная адм.-фін. ўстанова, якая распараджаецца спадчынай А.Б.Нобеля. Засн. ў 1900 у Стакгольме паводле тастамента Нобеля, які завяшчаў перавесці яго маёмасць у наяўныя грошы (атрымалася 33 млн.швед. крон, ці 9,2 млн.дол. ЗША) і ўкласці іх у каштоўныя паперы, штогадовыя працэнты ад якіх прысуджаць як Нобелеўскія прэміі. З 1953 дзейнічае як звычайная фін.кампанія, у т. л. пазычае грошы. Кіруючы орган — Савет фонду (уваходзяць прадстаўнікі ўсіх устаноў, што выносяць рашэнні аб прысуджэнні Нобелеўскіх прэмій), які вызначае памер грашовых прэмій для нобелеўскіх лаўрэатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ЯЛ ДАТЧ-ШЭЛ ГРУП»
(Royal Dutch-Shell Group),
англа-нідэрландская нафтавая кампанія, адна з найбуйнейшых транснацыянальных нафтавых карпарацый, уваходзіць у Міжнар. нафтавы картэль. Засн. ў 1907 у выніку аб’яднання нідэрл. кампаніі «Роял датч петролеум компані» (1890) і англ. кампаніі «Шэл транспарт энд трэйдынг компані» (1897). Займаецца разведкай і здабычай нафты, газу, вугалю, руд каляровых металаў, перапрацоўкай нафты, вытв-сцю нафта-хім. і хім. прадуктаў. Мае ўласны танкерны флот, 69 нафтаперапрац. з-даў, буйныя нафтахім. камбінаты, 27 н.-д. цэнтраў. Аб’ядноўвае больш за 900 даччыных фірм у 100 краінах свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬФМАН (Геся Меераўна) (Міронаўна; паміж 1852—55, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 13.2.1882),
рэвалюцыянерка-народніца. У час вучобы на курсах у Кіеве (1874) вяла рэв. прапаганду сярод рабочых. У 1877 зняволена на 2 гады. З 1879 чл. партыі «Народная воля». На канспіратыўных кватэрах Гельфман у Пецярбургу размяшчалася друкарня нарадавольскай «Рабочей газеты», хаваліся выбуховыя рэчывы, рыхтаваўся замах на Аляксандра II. 15.3.1881 арыштавана і разам з інш. арганізатарамі замаху прыгаворана да павешання; выкананне прыгавору адтэрмінавана ў сувязі з яе цяжарнасцю. Шырокая кампанія ў абарону Гельфман у замежным друку прымусіла цара замяніць пакаранне смерцю на пажыццёвую катаргу. Памерла ў турме ў час родаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЮ́ІС ((Lewis) Норман) (н. 1908, Лондан),
англійскі пісьменнік. Пачынаў як журналіст і публіцыст. Аўтар антыкалан. раманаў «Вулканы над намі» (1957), «Бачная цемра» (1960), «Сіцылійскі спецыяліст» (1974), «Германская кампанія» (1979) і інш. У раманах «Дзесятае прыбыццё карабля» (1962), «Ад рукі брата яго» (1968) адлюстравана англ. рэчаіснасць. Яго прозе ўласцівы падкрэслены рацыяналізм, дакладнасць апісанняў, сатыра, лаканізм, прысутнасць дэтэктыўнага элемента.
Тв.:
Рус.пер. — Зримая тьма. М., 1963;
Вулканы над нами. М., 1965;
Сицилийский специалист. М., 1981;
Компания «Гезельшафт». М., 1983;
День лисицы. От руки брата его. М., 1985;
Бегство от мрачного экватора. Голоса старого моря. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕСТЫНХА́ЎЗ ЭЛЕ́КТРЫК КАРПАРЭ́ЙШЭН»
(Westinghouse Electric Corporation),
адна з вядучых электратэхнічных карпарацый ЗША. Засн. ў 1886 у штаце Пенсільванія як кампанія, з 1945 карпарацыя. Вытв. дзейнасць уключае 4 асн. сферы: энергетыку, вытв-сцьпрамысл. прадукцыі, выкананне дзярж., у т. л. ваенных, заказаў, тэлебачанне і радыёвяшчанне. Спецыялізуецца па выпуску прамысл. электраабсталявання, кандыцыянераў паветра, эскалатараў, пад’ёмнікаў, выліч. устройстваў, асвятляльнай арматуры, абсталявання транспартнага, касмічнага, для падводнага пошуку, сістэм сувязі і кіравання, вымяральных прылад, рухавікоў для марскіх суднаў, энергет. установак на ядз. паліве, вадзяных і газавых турбін, электроннага, мед. і інш. абсталявання. Мае радыё- і тэлестанцыі. Прадпрыемствы ў ЗША (больш за 120), Аўстраліі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Канадзе, Пуэрта-Рыка, Швейцарыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РША (ад санскр. karscha адзінка вагі ў 9,33 г),
самая дробная манета Індыі, якой ішло 80 на 1 фанам, 3360 на 1 пагаду. У 16 ст. распаўсюдзілася па ўсёй Усх. Азіі. У сярэдзіне 19 ст. ў Кітаі ўсе тыпы мясц.бронз. манет з адтулінай называліся К. 1 рупія роўная 533 К., 1 долар — 1200 К. Пасля 1-й сусв. вайны ў Кітаі спыніўся выраб літых К. Ост-Індская кампанія выпускала для Індыі, Малаі, Барнео, Суматры і каланіяльных уладанняў у паўд.-ўсх. Азіі манеты ў 40, 20, 15, 10, 5, 2½ і 1 К. з гербам кампаніі на адным і шалямі — на другім баку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛМА́ЗНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна горнай прам-сці па здабычы і апрацоўцы алмазаў, а таксама вытв-сці сінт. алмазаў.
Апрацоўка алмазаў існуе са старажытнасці. Алмазы былі вядомы ў Індыі з 8—7 ст. да н.э. У пач. 18 ст. яны знойдзены ў Бразіліі, у 1829 — у Расіі (на Урале), у 1866 — у Паўд. Афрыцы. З канца 19 — пач. 20 ст. Афрыка стала асн. алмазаздабыўным рэгіёнам свету. З 1955 пачалася прамысл. здабыча алмазаў у Якуціі. Аульныя запасы алмазнай сыравіны ацэньваюцца больш як у 2 млрд. каратаў (І кар — 200 мг), найб. ў Заіры, ПАР, Батсване, Анголе, Гане, Намібіі, Аўстраліі.
Па здабычы ювелірных алмазаў 1-е месца ў свеце займае Афрыка, каля палавіны тэхн. алмазаў здабываецца ў Аўстраліі. Асн. вытворцы ювелірных алмазаў — Паўд. Афрыка, Батсвана, Расія, Намібія і Ангола. Каля 80% сусв. здабычы алмазаў кантралюе найбуйнейшая ў галіне кампанія «Дэ Бірс кансалідэйтэд майнс». Збыт прыродных алмазаў на сусв. рынку ажыццяўляе манапаліст — Алмазны сіндыкат. Каля 100% ювелірнай сыравіны, якая паступае на рынак, перапрацоўваецца ў брыльянты. Ювелірныя алмазы апрацоўваюцца пераважна ў Амстэрдаме, Тэль-Авіве, Бамбеі, Нью-Йорку. Сінтэтычныя алмазы (памеры 0,01—1,2 мм) вырабляюць Расія і некат. краіны Усх. Еўропы, амер.кампанія «Джэнерал электрык», прадпрыемствы кампаніі «Дэ Бірс», у ПАР, Ірландыі і Швецыі, а таксама японскія, герм. і інш. фірмы. Сучасная штогадовая вытв-сцьсінт. алмазаў ацэньваецца ў 150 млн.кар; за іх кошт на 75% забяспечваецца выраб алмазнага інструменту. На Беларусі арг-цыямі ВА «Беларусьгеалогія» вядзецца пошук алмазаў. У 1980—90 выяўлены алмазаносныя кімберліт-лампраітавыя пароды на ПдУ рэспублікі. Знойдзены 3 крышталі алмазаў. На прывазной сыравіне наладжана апрацоўка алмазаў у Гомелі (прадпрыемства «Крышталь»).