ДЖО́ПЛІН (Joplin) Джэніс
(19.1.1943,
амерыканская рок-спявачка і кампазітар, аўтар тэкстаў; адна з першых вядомых белых спявачак блюза. З 1966 выступала і гастраліравала з некалькімі рок-групамі (у т.л. «Вялікі брат і кампанія»), стала кумірам руху хіпі. Валодала дасканалым ад прыроды моцным прыгожым голасам, тонкай нюансіроўкай. Яе рэпертуар уключаў блюзы, творы ў стылях «соўл» і «кантры» (
Дз.А.Падбярэзскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)