БАГДЭ́СКА ((Bogdesko) Ілья Трафімавіч) (20.4.1923, с. Батушаны, Малдова),
малдаўскі графік і жывапісец. Нар. мастак СССР (1963), правадз.чл.АМСССР (1988). Вучыўся ў АМ у Ленінградзе (1945—51). Стварыў серыі ілюстрацый да твораў М.В.Гогаля, А.С.Пушкіна, І.Крангэ, Эразма Ратэрдамскага, да нар. балады «Міярыца», станковую серыю «Мая Радзіма», каліграфічныя кампазіцыі ў розных відах прыкладной графікі.
І.Багдэска. Ілюстрацыя да малдаўскай народнай балады «Міярыца». 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРО́ГРАФ (ад гідра... + ...граф),
храналагічны графік штодзённых расходаў вады за пэўны перыяд у пэўным створы вадасцёку. Будуецца паводле звестак пра расход вады ў месцы назірання за сцёкам у вызначаны адрэзак часу. Адрозніваюць гідрограф разводдзя, паводкі, сезона, за каляндарны або гідралагічны год; бывае адзінкавы, абагульнены (разводдзя і паводкі), тыповы (за год). Служыць асновай для выдзялення крыніц жыўлення вадацёку. Выкарыстоўваецца ў гідратэхн. праектаванні і воднагасп. разліках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя выгляду
, дзе k і b — сапраўдныя лікі. Асн. ўласцівасць: прырашчэнне функцый прапарцыянальнае прырашчэнню аргумента.
Графік Л.ф. на плоскасці xOy — прамая лінія, пры гэтым b — ардыната пункта перасячэння графіка Л.ф. з воссю Oy,
, дзе α — вугал паміж гэтай прамой і воссю Ox. Л.ф. выкарыстоўваецца ў фізіцы і тэхніцы, каб паказаць залежнасць паміж прама прапарцыянальнымі велічынямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАН (Віктар Іванавіч) (20.2.1918, г. Тайга Кемераўскай вобл., Расія — 16.7.1978),
бел.графік. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1937). Працаваў у карыкатуры, кніжнай графіцы, стварыў шэраг партрэтаў, серыі лістоў на спарт. тэму. Аўтар франтавых малюнкаў і плакатаў (1942—45), серый «Сябры-аднапалчане» (1944—45), «Беларусь спартыўная» (1960), графічных лістоў «Наступленне» (1947), «Малады токар» (1958), а таксама жывапісных работ «Кнігі і час» (1966), «Салдацкая сіла» (1968) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРДЗЕНІШВІ́ЛІ (Мераб Ісідаравіч) (н. 1929),
грузінскі скульптар, жывапісец, графік. Нар. мастак СССР (1978). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1949—55). Аўтар манум., пластычна выразнага помніка ў гонар 30-годдзя перамогі ў Вял.Айч. вайне (1975, г. Марнеулі), дэкар. скульптуры «Муза» (1971) каля будынка Грузінскай філармоніі, помніка паэту Давіду Гурамішвілі ў Тбілісі (1959—65) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1976.
Літ.:
Воронина Н. Мераб Бердзенишвили: [Альбом] М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНІ́ (сапр.Дзянісаў) Віктар Мікалаевіч
(8.3.1893, Масква — 3.8.1946),
рускі графік, карыкатурыст. Засл. дз. маст. Расіі (1932). У 1910-я г. працаваў у гумарыстычных часопісах, з 1921 супрацоўнік газ. «Правда». Паліт. плакатам і карыкатурам Д. ўласціва сатыр.-жанравае вырашэнне тэмы, спалучэнне контурнага малюнка з заліўкай лакальнымі колеравымі плямамі (плакат «Антанта», 1919; малюнкі «На барацьбу з беспрытульнасцю», 1926, карыкатуры часоў Вял.Айч. вайны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТКО́ЎСКІ (Павел Макаравіч) (25.1.1893, в. Забелы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 13.10.1962),
бел.графік. Вучыўся ў іканапіснай майстэрні П.Курбатава ў Мінску, Варшаўскай маст. школе. Сярод твораў: партрэты У.І.Леніна (1924), Я.Купалы (1925), А.К.Сержпутоўскага (1929); «Нацюрморт», «Беларускія сяляне» (абодва 1925), «Сыты галоднага не разумее» (1929), ілюстрацыі да кніг «Першыя крокі» Я.Коласа (1925), «Працавітая дзяўчынка» А.Якімовіча (1959) і інш.
нарвежскі жывапісец і графік; заснавальнік нарв.нац. пейзажа. Вучыўся ў Бергене (каля 1808) і ў АМ у Капенгагене (з 1811). З 1818 жыў у Дрэздэне (з 1824 праф.АМ). Зазнаў уплыў ням. рамантызму. Пісаў пераважна суровыя горы, бурлівыя рэкі, ціхія даліны і азёры Нарвегіі: «Від на Фортундаль» (1836), «Стальхейм. Пейзаж з вясёлкай» (1842) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́РГЕЛЬ (Мікалай Сяргеевіч) (н. 1.8.1946, в. Цімошкава Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.графік. Брат С.С.Гіргеля. Скончыў графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1969). З 1976 мастак БелТА, з 1991 у газ. «Рэспубліка». Працуе ў жанры карыкатуры, плаката, шаржа. Аўтар зб-каў карыкатур «Сярдзіты аловак» (1978), «Замалёўкі без лакіроўкі» (1989), шаржаў на дзеячаў культуры, навукі, палітыкаў. Малюнкам Гіргеля ўласцівы праблематычнасць (пластычны малюнак), сатыр. вастрыня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НІНГТАН ((Bonington) Рычард Паркс) (25.10.1801 ці 1802, каля г. Нотынгем, Вялікабрытанія — 23.9.1828),
англійскі жывапісец і графік; майстар пейзажнай акварэлі і літаграфіі. Вучыўся ў АМ у Парыжы (1819). Тонкія лірычныя пейзажы («Лодкі каля берага», «Венецыя»), адзначаныя непасрэднасцю назіранняў, пракладвалі шляхі пленэрным пошукам еўрап. жывапісу 19 ст., у т. л.барбізонскай школе жывапісу. Яго невял. жанрава-гіст. карціны («Генрых IV і іспанскі пасол» і інш.) адметныя рысамі рамантызму, свабодай жывапіснай манеры.