гра́фік², -а, мн. -і, -аў, м.

Мастак, спецыяліст у галіне графікі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́фік

‘схема, план работы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гра́фік гра́фікі
Р. гра́фіка гра́фікаў
Д. гра́фіку гра́фікам
В. гра́фік гра́фікі
Т. гра́фікам гра́фікамі
М. гра́фіку гра́фіках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гра́фік

‘мастак’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гра́фік гра́фікі
Р. гра́фіка гра́фікаў
Д. гра́фіку гра́фікам
В. гра́фіка гра́фікаў
Т. гра́фікам гра́фікамі
М. гра́фіку гра́фіках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гра́фік¹, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дыяграма, якая адлюстроўвае колькасныя паказчыкі развіцця або стану чаго-н.

Г. павышэння зарплаты.

2. План работы з дакладнымі паказчыкамі нормы і тэрмінаў выканання.

Працаваць строга па графіку.

|| прым. графі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Г. метад рашэння задачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́фік I м. гра́фик;

г. ро́сту прамысло́вай праду́кцыі — гра́фик ро́ста промы́шленной проду́кции;

г. рабо́ты — гра́фик рабо́ты;

○ вы́біцца з ~ка — вы́биться из гра́фика

гра́фік II м. (художник) гра́фик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гра́фік ​1, ‑а, м.

1. Схема, на якой наглядна супастаўлены асобныя моманты якога‑н. працэсу. Графік росту прамысловай прадукцыі. Графік змянення колькасці ападкаў па порах года.

2. План работы з дакладнымі паказчыкамі нормы і тэрмінаў выканання. Працаваць з апярэджаннем графіка. Графік дзяжурства.

[Ад грэч. graphikos — начэрчаны.]

гра́фік ​2, ‑а, м.

Мастак, які працуе ў галіне графікі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРА́ФІК,

адлюстраванне залежнасці адной велічыні ад другой (напр., пройдзенага шляху ад часу).

1) Графік функцыі — геам. адлюстраванне функцыянальнай залежнасці з дапамогай лініі на плоскасці. Выгляд графіка залежыць ад характару функцыі і выбранай сістэмы каардынат (дэкартавай, палярнай, лагарыфмічнай або інш.). Некаторыя графіка функцыі маюць назву: акружнасць, гіпербала, дэкартаў ліст, ланцуговая лінія, завіток Аньезі, парабала і г.д. Паказвае характар змен функцыі (гл. Гістаграма, Дыяграма), а таксама дазваляе вылічыць яе значэнне па зададзеным значэнні аргумента (гл. Графічныя вылічэнні, Намаграма, Намаграфія). Існуюць прылады, якія аўтаматычна запісваюць графік, напр. графапабудавальнік вычэрчвае графік функцыі, зададзенай аналітычна або таблічна; барограф — графік атм. ціску як функцыю часу.

2) Графік руху на транспарце — план арганізацыі працэсу перавозак. Складаецца ў графічнай або таблічнай формах. Будуецца звычайна ў каардынатах «шлях — час»: па адной восі адкладваюць час (суткі, гадзіны, мінуты), а па другой — адлегласць паміж пунктамі (станцыі, порты, аэрапорты і інш.). Забяспечвае рытмічную работу рухомага саставу на лініі, узгадняе работу розных відаў транспарту, прадпрыемстваў і кліентаў (напр., флот — порт — чыгунка — станцыя) і г.д. 3) Вытворчы графік — каляндарны план выпуску прадукцыі прадпрыемствам ці яго асобнымі падраздзяленнямі. Гл. таксама Графік цыклічнасці.

Графік у палярных каардынатах: дыяграма накіраванасці сілы святла розных тыпаў свяцільняў.

т. 5, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гра́фік​I м.

1. матэм. gráphische Dárstellung, Scháubild n -(e)s, -er, Diagrámm n -s, -e;

2. (расклад);

гра́фік ру́ху цягніко́ў Bíldfahrplan m -(e)s, -pläne, Fáhrplan m;

зго́дна з гра́фікам (пра цягнік і г. д.) (fáhr)plánmäßig;

3. (план работ) Termínplan m -(e)s, -pläne, Zéitplan m;

гра́фік інвесты́цый Inverstitiónsdiagramm [-vɛs-] n -(e)s, -e;

гра́фік спажыва́ння Konsúmdiagramm n;

гра́фік прапано́вы Ángebotsdiagramm n;

гра́фік зберажэ́нняў Spárdiagramm n;

гра́фік па́пыту по́пыту Náchfragediagramm n;

працава́ць дакла́дна ў адпаве́днасці з гра́фікам genáu nach dem [einem] Plan árbeiten, genáu nach Plan árbeiten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гра́фік​II м. (мастак) Gráphiker m -s, -, Gráfiker m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гра́фік

(гр. graphikos = начэрчаны)

1) схема, якая пры дапамозе крывых ліній паказвае стан, развіццё чаго-н.;

2) каляндарны план работ з дакладнымі паказчыкамі норм (напр. г. выпуску прадукцыі);

3) мат. крывая на плоскасці, якая паказвае залежнасць функцыі 4 ад аргумента 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)