ВІ́ШНЯ (Астап) (сапр.Губенка Павел Міхайлавіч; 12.11.1889, с. Грунь Сумскай вобл., Украіна — 28.9.1966),
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це. Майстар кароткага памфлета, сатыр. фельетона, гумарэскі. Аўтар кніг «Справы нябесныя» (1923), «Тварам да вёскі» (1926), «Усмешкі» (т. 1—4, 1930), «Зенітка» (1947), «Вішнёвыя ўсмешкі» (1950), «Мудрасць калгасная» (1952), «Нешчаслівае каханне» (1956) і інш. Сатыра Вішні — своеасаблівая маст. інтэрпрэтацыя сац., грамадска-паліт. з’яў і падзей, ёй уласцівы глыбіня адлюстравання і трактоўкі праблем, бачанне перспектыў.
Тв.:
Твори. Т. 1—7. Київ, 1963—65;
Фейлетони. Гуморески. Усмішки. Щоденникові записи. Київ, 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУС [Cruz; сапр.Асбахе-і-Рамірэс дэ Сантыльяна
(Asbaje y Ramírez de Santillana)] Хуана Інес дэ ла (12.11.1651, Сан-Мігель-дэ-Непантла, Мексіка — 17.4.1695),
мексіканская пісьменніца. З 1667 знаходзілася ў манастыры, прысвяціла сябе навуцы і паэзіі. У творчасці прытрымлівалася традыцый ісп. барока. Першы зб. вершаў «Кастальскае багацце» (1689). Філас. роздум пра зямное і трансцэндэнтнае ў паэме «Першы сон» (1690). Яе паэзіі ўласціва шчырасць лірычных пачуццяў, інтэлектуальная глыбіня і вытанчанасць стылю. Аўтар камедый нораваў «Дамашнія клопаты» (1683), «Каханне — самая заблытаная справа» (1688), вострапалемічных твораў у прозе «Крызіс адной пропаведзі» (1690), «Адказ паэтэсы славутай сястры Філатэі» (1691), алегарычных драм «Боскі Нарцыс», «Пакутнік таемнасці», «Посах Іосіфа».
славенскі пісьменнік. Правадз.чл. Славенскай АН і мастацтваў (1953). Друкаваўся з 1930. Аповесцям і раманам («Парабкі», 1932; «Прадмесце», 1933; «Вось жыцця», 1935; «Залессе абуджаецца», 1936; «Да апошніх межаў», 1940; і інш.) уласціва глыбінясац.-псіхал. аналізу. Барацьба народаў Югаславіі супраць ням.-фаш. акупантаў — асн. тэма зб.апавяд. «Нацюрморты і пейзажы» (1945), тэтралогіі «За светлымі даляглядамі» (1960—63). Аўтар трылогіі «Аповесці аб уладзе» (1950—56), раманаў-успамінаў «Маладосць на балоце» (1962), «Радня мне расказвала» (1975). На бел. мову апавяданне «Дзеці, чые вы?» пераклала Г.Шаранговіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМО́ВЫ СОН,
біялагічнае прыстасаванне некат. млекакормячых (напр., бурага мядзведзя, барсука, бурундука, вавёркі, хамяка, янота) да перажывання неспрыяльных кармавых і кліматычных умоў жыцця ў зімовы перыяд. На перыяд З.с. жывёлы назапашваюць тлушч, забіраюцца ў норы ці інш. сховішчы, не кормяцца. У адрозненне ад зімовай спячкі характарызуецца меншым зніжэннем т-ры цела і працэсаў абмену рэчываў (напр., у бурага мядзведзя т-ра апускаецца да 29 °C, абмен рэчываў зніжаецца на 30—35%). Працягласць і глыбіня З.с. залежаць ад т-ры навакольнага асяроддзя, запасаў тлушчу і фізіял. стану жывёлы. У час З.с. жывёлы не трацяць чуткасці, аналізуюць гукі і пры небяспецы пакідаюць сховішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРСЕСЯ́Н (Рачыя Нерсесавіч) (24.11.1895, г. Ізміт, Турцыя — 6.11.1961),
армянскі акцёр. Нар.арт.СССР (1956). З 1915 удзельнічаў у спектаклях арм.драм. трупы ў Турцыі. З 1923 у Арм. т-ры імя Г.Сундукяна. Мастацтву Н. ўласцівы глыбіня спасціжэння характару, яркая эмацыянальнасць. Сярод роляў: Элізбараў («За гонар» А.Шырванзадэ), Багдасар («Дзядзька Багдасар» А.Параняна), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Бярсенеў («Разлом» Б.Лаўранёва), Макбет, Атэла (аднайм. п’есы У.Шэкспіра) і інш. Здымаўся ў кіно: «Намус» (1925), «Пэпо» (1935), «Зангезур» (1938), «За гонар» (1956), «Пра што шуміць рака» (1959), «Тжужык» (1962). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНСУ́РАВА (сапр.Валерштэйн) Цэцылія Львоўна
(20.3.1897, Масква — 22.1.1976),
расійская актрыса, педагог. Нар.арт.СССР (1971). Скончыла Кіеўскі ун-т. З 1919 у Студыі, потым у Т-ры імя Вахтангава. З 1925 выкладала ў Тэатральным вучылішчы імя Б.Шчукіна (з 1946 праф.). Першая выканаўца ролі прынцэсы Турандот («Прынцэса Турандот» К.Гоцы, 1922). Уласцівыя М. эмац. выразнасць, тэмперамент, пластычная вытанчанасць, мастацтва іранічнай характарыстыкі персанажа, псіхал.глыбіня раскрыцця характару выявіліся ў ролях: Ксенія («Разлом» Б.Лаўранёва), Шурка («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Інкен («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Маларыта, за 17 км на Паўднёвы Захад ад горада Маларыта. Плошча 4,6 км², даўжыня 5,2 км, найбольшая шырыня 2,1 км, найбольшая глыбіня 2,1 м. Плошча вадазбору 291 км².
Катлавіна плоская, сподкападобная, выцягнутая з Паўднёвага Захаду на Паўночны Усход. Берагі нізкія, забалочаныя, на Поўнач і Паўночны Захад сплавінныя. На Усходзе марэнныя ўзгоркі вышынёй 3—4 м. Прыбярэжныя ўчасткі дна высланы пяском, глыбей — сапрапелем. Моцна зарастае. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 150—200 м, каля заходняга і паўночна-заходнягя берагоў развіваецца сплавіна. Каналамі злучана з ракой Маларыта і возерам Олтушскае. У выніку меліярацыі ўзровень возера знізіўся на 1,5 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ СІ́КА ((De Sica) Віторыо) (7.7.1902, г. Copa, Італія — 13.11.1974),
італьянскі кінаакцёр, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў неарэалізму. З 1931 як акцёр здымаўся ў кінакамедыях: «Што за падлюгі гэтыя мужчыны», «Дам мільён», «Пан Макс». Драм. талент выявіўся ў фільме «Генерал Дэла Раверэ». З 1940 выступаў як рэжысёр. Фільмы вылучаюцца высокім майстэрствам, тонкім маст. густам, бездакорнымі акцёрскімі ансамблямі: «Шуша» (1946), «Выкрадальнікі веласіпедаў» (1948, прэмія «Оскар» 1949), «Умберта Д.» і «Цуд у Мілане» (абодва 1951), «Дах» (1956), «Учора, сёння, заўтра» (1963, прэмія «Оскар» 1964), «Шлюб па-італьянску» (1964), «Сланечнікі» (1969, сав.-італьян.), «Сад Фінці-Канціні» (1970, прэмія «Оскар» 1971) і інш. Яго творчасці аднолькава блізкія псіхалагічная глыбіня і высокі драматызм, вострая сатыра і лёгкая, вытанчаная камедыйнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЦУЛЬ (Эдуард Леанардавіч) (н. 9.5. 1924, ст. Добрык Унецкага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. эстрадны спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1970). Вучыўся у Бел. кансерваторыі (1952—55). З 1952 артыст хору Бел. тэлебачання і радыё, з 1953 — Дзярж.акад. харавой капэлы Беларусі. У 1955—81 саліст эстрады Белдзяржфілармоніі, у 1990-я г. выступаў у складзе мужчынскага вак. ансамбля «Памяць сэрца» Рэсп. Палаца ветэранаў; пастаянны ўдзельнік міжнар.муз. фестывалю «Залаты шлягер» (Магілёў). Валодае голасам шырокага дыяпазону, яго выканальніцкай манеры ўласцівы глыбіня і эмацыянальнасць. У рэпертуары эстр. песні сучасных, у т. л.бел., кампазітараў, апрацоўкі нар. песень. Шэраг песень запісаны ім для бел., кінафільмаў («Каханнем трэба даражыць», «Я родам з дзяцінства» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ЖАЛЕ́ЗНЫХ РУД.
Знаходзіцца каля в. Навасёлкі Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Выяўлена ў 1966 сярод дакембрыйскіх парод Бел. антэклізы. Складаецца з ільменіт-магнетытавых руд. Перспектыўныя запасы 165 млн.т. Рудная зона (даўж. 1200 м, магутнасць 90—180 м) прадстаўлена серыяй пакладаў сярод габроідных інтрузій. Найб. багатыя жал. руды выяўлены ў цэнтр.ч. радовішча, дзе яны залягаюць у выглядзе трох рудных цел з маламагутнымі праслоямі больш беднай руды. Магутнасць багатых руд да 63 м. Глыбіня залягання да 150 м. Жал. руды маюць да 75—85% магнетыту і ільменіту, 23—35,7% жалеза, да 10% апатыту. Ускрышныя пароды складзены з верхнепратэразойскіх і мезазойскіх адкладаў (мел, гліны, пяскі, супескі). Пакуль не мае прамысл. значэння.