глыбіня́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. глыбіня́ глыбі́ні
Р. глыбіні́ глыбі́нь
Д. глыбіні́ глыбі́ням
В. глыбіню́ глыбі́ні
Т. глыбінёй
глыбінёю
глыбі́нямі
М. глыбіні́ глыбі́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

глыбіня́, -і́, мн. глыбіні, -бінь, ж.

1. Адлегласць ад паверхні да дна або ад якога-н. месца ў напрамку да нізу.

Г. возера.

2. чаго. Прастора ўнутр ад мяжы, ад краю чаго-н.

У глыбіні лесу.

3. перан., чаго. Сіла, ступень праяўлення чаго-н.; змястоўнасць.

Г. пачуцця.

Г. думак.

Да глыбіні душы — вельмі моцна (крануць, уразіць).

У глыбіні душы — пра пачуцці, перажыванні людзей, схаваныя ад іншых.

|| прым. глыбі́нны, -ая, -ае.

Глыбінная бомба.

Глыбінная вёска.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глыбіня́ ж., в разн. знач. глубина́; глубь;

г. во́зера — глубина́ о́зера;

у ~ні́ ле́су — в глубине́ (глуби́) ле́са;

г. пачу́цця — глубина́ чу́вства;

у ~ні́ стаго́ддзяў — в глубине́ веко́в;

з наро́дных ~бі́нь — из глуби́н наро́да;

у ~ні́ душы́э́рца —) в глубине́ души́е́рдца);

ад (з) ~ні́ душы́э́рца) — от глубины́ души́е́рдца)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глыбіня́, ‑і; мн. глыбіні, ‑бінь; ж.

1. Адлегласць ад паверхні чаго‑н. да дна. Глыбіня рэчкі. Вымераць марскія глыбіні. □ Па барознах шэрых Раённы аграном ідзе, Каб глыбіню раллі праверыць. Танк.

2. Месца, значна аддаленае ад паверхні чаго‑н. Ззяюць, граюць рыбкі У сіняй глыбіні. Бядуля.

3. чаго. Месца, прастора, аддаленая ад граніц чаго‑н. або размешчаная ўнутры, усярэдзіне чаго‑н. Лясніцкі і Прыборны прабіраліся па вузкай сцежцы ў глыбіню лесу. Шамякін. // перан. Унутраная вобласць чаго‑н.; тое, у чым змяшчаецца аснова, сутнасць чаго‑н. Творчасць пісьменніка бярэ пачатак з глыбінь народнага жыцця. // перан. Пра далёкае мінулае. Адплываюць бурна вёсны, леты у нямую глыбіню вякоў. Смагаровіч.

4. толькі адз. Змястоўнасць, важнасць. Глыбіня пачуцця. □ У кожнай песні свае тоны І свой адбітак глыбіні. Колас. // Ступень ахопу чаго‑н. Глыбіня крызісу.

•••

Да глыбіні душы (сэрца) — вельмі моцна (крануць, уразіць і пад.).

У глыбіні душы (сэрца) — пра пачуцці, перажыванні чалавека, скрытыя ад іншых людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глыбіня́ ж Tefe f -, -n;

глыбіня́ мо́ра Merestiefe f;

на глыбіні́ пяці́ ме́траў in iner Tefe von fünf Mtern, fünf Mter tief;

у глыбіні́ стаго́ддзяў in gruer Vrzeit;

у глыбіні́ душы́ im tefsten nnern;

з глыбіні́ душы́ aus tefstem Hrzen;

глыбіня́ ве́даў Gründlichkeit der Knntnisse

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

глыбіня́

1. Глыбокае месца ў рацэ, возеры; бездань (БРС). Тое ж глыб (БРС), глыбачы́нь, глыбачыня́, глыбе́ж, глыбі́ж, глыбічына́, глыбічыня́, глыбакі́нь, глыбакіня́ (Слаўг.), глыбіна́ (Кап., Маладз., Слаўг.).

2. Яма, выбітая вадой (Ст.-дар.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

глыб, -і, ж.

Тое, што і глыбіня (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

машта́бнасць, -і, ж.

Вялікі размах, глыбіня ахопу чаго-н.

М. падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́здань, -і, ж.

1. Невымерная глыбіня; прорва.

Чорная б.

Марская б.

2. перан., чаго. Вялікая колькасць; безліч.

Б. спраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязме́рны, -ая, -ае.

1. Які немагчыма або цяжка вымераць.

Бязмерная глыбіня.

2. перан. Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці).

Бязмернае гора.

|| наз. бязме́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)