ДРА́ГА (
плывучая ўстаноўка з абагачальным абсталяваннем, з дапамогай якой з-пад слою вады здабываюць карысныя выкапні. Спосабамі абагачэння карысных выкапняў з паднятага грунту вылучаюць каштоўныя металы і мінералы, пустую пароду ўкладваюць у адвал. Адрозніваюць Д.: кантынентальныя (манціруюцца звычайна на пантонах) і марскія (на самаходных або буксірных суднах);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)