абрадавы звычай абыходзіць кожны двор у час каляндарных святаў з віншавальна-велічальнымі, заклінальнымі песнямі і музыкай, добрымі пажаданнямі. Важны элемент у комплексе асн. каляндарных абрадаўусх. славян і інш. народаў (сербаў, румынаў). Найб. яркія абходы — валачобныя (мужчынскія групы) і калядныя (змешаныя; гл.Валачобнікі, Калядаванне). Удзельніцамі бел. і ўкр. куставага абходу (гл.Куст) былі выключна дзяўчаты або жанчыны. Магічнае дзеянне абходу накіравана на засцярогу ад варожых сіл, спрыянне дабрабыту і паспяховае вырашэнне сямейных клопатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКЦЫ́НУМ (Buccinum),
род марскіх бруханогіх малюскаў атр. стэнаглосных. 86 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і, пераважна ў халодных і ўмераных водах. Асобныя віды трапляюцца ў субтрапічных водах каля берагоў Японіі і ў Міжземным м. Вядомы з алігацэну. У Баранцавым м. пашыраны B. undatum.
Выш. авальнай ракавіны да 16 см. Маюць кароткі сіфанальны выраст, накрыўку. Драпежнікі. Раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы. Лічынкі з добра развітым парусам. Важны аб’ект промыслу ў Вялікабрытаніі; мяса спажываецца ў ежу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ПЕРТАЛЬ (Wuppertal),
горад на ЗФРГ, на р. Вупер, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Утвораны ў 1929 у выніку зліцця гарадоў Бармен, Эльберфельд і інш. 386,6 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Важныпрамысл. і гандл. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці. Машынабудаванне (у т. л. тэкстыльнае), хім. (у т. л.хім. валокны), фармацэўтычная, харч.прам-сць. Вытв-сць пракату, электроннага і эл.-тэхн. абсталявання. Адм., эканам., пед., тэхн. акадэміі. Кансерваторыя. Оперны т-р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫУ́ПАЛЬ,
горад на Украіне, у Данецкай вобл.Засн. ў 1778. У 1948—89 наз. Жданаў. Нас. 504 тыс.ж. (1997). Порт на Азоўскім м., у вусці р. Кальміус. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Важны цэнтр металургічнай (2 камбінаты), маш.-буд. (з-ды цяжкага машынабудавання, «Электрабытпрыбор», суднарамонтны і інш.), хім. і коксахім. прам-сці. Прам-сць: харч. (мясны, рыбакансервавы камбінаты), лёгкая. Металургічны ін-т. Тэатр. Краязнаўчы і этнагр. музеі. Кліматычны і гразевы курорт. Каля горада Марыупальскі могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЕ́ШЦІ (Ploieşti),
горад на Пд Румыніі, на р. Прахава. Адм. ц. жудзеца Прахава. Засн. ў 1596. Каля 300 тыс.ж. (2000). Важнытрансп. вузел (7 чыгунак, аўтадарогі, нафта- і газаправоды). Цэнтр асн. нафтаздабыўнога раёна краіны. Ў наваколлі П. здабыча нафты, прыроднага газу, бурага вугалю, каменнай солі. Прам-сць: нафтаперапр., маш.-буд. (нафтавае і хім. абсталяванне, падшыпнікі, трансп. сродкі), харч. (мясная, малочная, мукамольная, вінна-гарэлачная, хлебапякарная), хім., тэкст., шкляная, фаянсавая, гарбарная, буд. матэрыялаў, паліграфічная. Буйная ЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУСТЫ́Т (ад прозвішча Ж.Л.Пруста),
рубінавае серабро, рубінавая падманка, сярэбраная падманка, мінерал класа сульфідаў, мыш’яковая сульфасоль серабра, Ag3AsS3. Мае 65,42% серабра. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя агрэгаты, прызматычныя крышталі, часта двайніковыя і трайніковыя зросткі. Колер рубінава-чырвоны, паўпразрысты. Бляск алмазны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 5,6 г/см³. Трапляецца ў кальцытавых жылах нізкатэмпературных гідратэрмальных радовішчаў. Гіпергенны П. утвараецца ў зоне акіслення сярэбраных радовішчаў. Важны кампанент сярэбраных руд. Трапляецца ў Чылі, Францыі, Чэхіі, Канадзе, ЗША, Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКА-АФГА́НСКІ КАНФЛІ́КТ 1884—85.
Узнік у выніку далучэння да Рас. імперыі туркм. зямель і яе набліжэння да тэр. Афганістана, які прэтэндаваў на важны ў стратэгічных адносінах аазіс Пендэ. Летам 1884 афганскі ўзбр. атрад заняў спрэчны раён. 18.3.1885 рус. войскі на чале з ген. А.В.Камаровым перамаглі афганцаў у бітве пры Ташкепры і прымусілі іх пакінуць тэр. Пендэ, дзе неўзабаве была пабудавана крэпасць Кушка. Рус.-афганскае пагадненне 1885 зафіксавала далучэнне гэтай тэр. да Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАБА́Ну архітэктуры,
цыліндрычная або шматгранная (звычайна васьмерыковая) верхняя частка будынка, якая абапіраецца на сцены, слупы, падпружныя аркі, ветразі і завяршаецца купалам або шатром. Бываюць светлавыя (з аконнымі праёмамі, паляпшаюць асветленасць будынка) і глухія (без праёмаў). Барабан — важны элемент кампазіцыі культавых збудаванняў, надае ім дынамічнасць, маляўнічы сілуэт. Пашыраны ў хрысціянскім культавым дойлідстве, у архітэктуры Адраджэння, барока і класіцызму.
Барабаны Успенскай царквы ў вёсцы Чарацянка Гомельскага раёна.Барабаны Петрапаўлаўскага са-бора ў Гомелі (злева), Міхайлаўскай царквы ў Слуцку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НІПЕГ, Уініпег (Winnipeg),
горад на Пд Канады, на р. Асінібайн пры яе ўпадзенні ў р. Рэд-Рывер. Адм. ц. правінцыі Манітоба. Першае паселішча еўрапейцаў на месцы Вініпега засн. ў 1738; назву атрымаў у 1873. 652,4 тыс.ж. (1993). Важны вузел трансканадскіх чыгунак і шашэйных дарог. Міжнар. аэрапорт. Гандлёва-размеркавальны цэнтр стэпавых тэрыторый Канады. Рынак збожжа (пераважна пшаніцы) сусв. значэння. Харч. (мясакансервавая, мукамольная, малочная, маслабойная), швейная, мэблевая, паліграф., хім., электратэхн., нафтаперапр., металаапр., маш.-буд.прам-сць. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́БРЭЦЭН (Debrecen),
горад на У Венгрыі. Адм. ц. медзье Хайду-Біхар. Вядомы з 10 ст. 217,7 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Важныэканам. і культ.цэнтр.Прам-сць; маш.буд. (вагонабудаванне, вытв-сць падшыпнікаў, мед. абсталявання, с.-г. машын), хіміка-фармацэўтычная, швейная, мэблевая, гарбарна-абутковая, тытунёвая, харчасмакавая. 3 ун-ты. Ін-ты атамных даследаванняў і фізікі Сонца АН Венгрыі. Музеі. Арх. помнікі 18—19 ст. Бальнеалагічны курорт. У Д. ў 1849 Л.Кошут абвясціў незалежнасць Венгрыі.