РАКО́ЎСКІ Уладзімір Яўгенавіч (5.12.1900, Масква — 10.12.1987),
расійскі і бел. вучоны ў галіне хіміі цвёрдага паліва. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), д-рхім.н. (1948), праф. (1951). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1923 у розных н.-д. установах. У 1943—46 і 1960—63 дырэктар Ін-та торфу АН Беларусі, у 1964—69 у Калінінскім політэхн. ін-це (заг. кафедры), з 1970 у Маскоўскім філіяле Усесаюзнага НДІ тарфяной прам-сці (заг. лабараторыі). Навук. працы па хіміі і хім. тэхналогіі перапрацоўкі торфу, пытаннях паходжання цвёрдага паліва і нафты, тэорыі тэрмічнай дэструкцыі прыродных палімераў. Аўтар хім. тэорыі спякання вугалёў.
Тв.:
Химия пирогенных процессов. Мн., 1959 (разамз Ф.Л.Кагановіч, Я.А.Навічковай);
Химия и генезис торфа. М., 1978 (разамз Л.У.Пігулеўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАЛІ́НСКІ Уладзімір Мікалаевіч (н. 30.9.1951, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі і радыебіялогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974). З 1985 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1990 заг. аддзела). Навук. працы па распрацоўцы прэпаратаў антыаксідантнага дзеяння і новых спосабаў лячэння злаякасных пухлін, распрацоўцы мадыфікатараў біял. рэакцый у нармальных і злаякасных клетках. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Результаты химиолучевого лечения местнораспространенного (неоперабельного) рака поджелудочной железы (разамз А.А.Лабінскім) // Мед. радиология и радиацион. безопасность. 1998, Т 43, №1;
Новые возможности в лечении рака. Адаптогенные, модифицирующие и противоопухолевые свойства антиоксидантного комплекса АК (разамз А.І.Шмакам, А.А.Лабінскім) // Материалы юбилейной конф., посвящ. 40-летию НИИ онкологии и мед. радиологии РБ. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМІДАРЫЯ́НСКІ ПЕРАВАРО́Т,
палітычны пераварот 27—28.7.1794 (паводле рэсп. календара 9—10 тэрмідора 2-га года рэспублікі) у Францыі ў час Французскай рэвалюцыі 1789—99, у выніку якога скінута дыктатура групоўкі якабінцаў на чале з М.Рабеспёрам. Летам 1794 незадаволеныя палітыкай рабесп’ерыстаў (жорсткі тэрор, няздольнасць выйсці зэканам. крызісу і інш.) правыя і левыя дэпутаты Канвента пры кіруючай ролі прадстаўнікоў «новай» буржуазіі («правых тэрмідарыянцаў» Ж.Л.Тальена, П.Бараса і Ж.Фушэ) і падтрымцы астатніх дэпутатаў («балота») арганізавалі змову. 9 тэрмідора Рабесп’ер разамз прыхільнікамі (Л.Сен-Жуст, Ж.Кутон і інш.) арыштаваны Канвентам, але быў вызвалены нацыянальнай гвардыяй і падтрыманы Парыжскай камунай. У ноч на 10 тэрмідора ён зноў арыштаваны і раніцай разамз прыхільнікамі без суда пакараны смерцю (абезгалоўлены). Уся ўлада фармальна перайшла да Канвента, фактычна — да кіраўнікоў тэрмідарыянскай змовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТАРЭ́НКА Ларыса Рыгораўна (н. 11.3.1953, Мінск),
бел. сацыёлаг і філосаф. Д-р сацыялаг. н. (1993), канд.філас.н. (1978), праф. (1995). Скончыла БДУ (1975) і працуе ў ім з 1978. Навук. працы па праблемах сац. тэорыі, трансфармацыі і дэмакратызацыі постсав. грамадства, сацыялізацыі моладзі, гендэрнай сацыялогіі. Распрацоўвае новы кірунак сацыялаг. даследаванняў, звязаны з аналізам СНІДу як глабальнай пагрозы чалавецтву.
Тв.:
Знание. Компьютер. Общество Мн., 1992 (разамз У.А.Гераіменкам, А.А.Лазарэвічам);
Технократические концепции в западной социологии. Мн., 1993;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСЬКО́ Алег Іосіфавіч (28.9.1928, г. Барысаў Мінскай вобл. —28.1.2000),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і тэхнікі нізкатэмпературнай плазмы. Д-ртэхн.н. (1973), праф. (1978). Скончыў БПІ (1955). З 1958 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі (у 1967—93 заг. лабараторыі), адначасова з 1983 праф. Мінскага радыётэхн. ін-та. Навук. працы па электрадугавых плазматронах, фізіцы нізкатэмпературнай плазмы. Распрацаваў спосабы фіз. мадэліравання цеплаабмену ў дугавых разрадах, метады абагульнення вольтамперных і цеплавых характарыстык плазменных генератараў у шырокім дыяпазоне зменных параметраў, метады разліку прамысл. плазменных установак.
Тв.:
Электрическая дуга в плазмотроне. Мн., 1977;
Взаимодействие дуги с электродами плазмотрона. Мн., 1982 (разамз А.П.Неўскім, А.І.Шарахоўскім);
Электродуговые, топливнодуговые нагреватели газа и электрогазовые горелки. Свердловск, 1982 (разамз У.К.Літвінавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАНАСО́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 6.11.1951, в. Стахава Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і сістэмнага аналізу. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1973), дзе і працуе (з 1994 заг. кафедры), адначасова з 1996 дэкан Міжнар. вышэйшай школы бізнесу і менеджменту тэхналогій. Навук. працы па пытаннях мадэліравання складаных працэсаў і сістэм, метадах і сродках аналізу і стат. апрацоўкі даных. Распрацаваў дыскрэтна-падзейны падыход да пабудовы дынамічных мадэлей стахастычных працэсаў і сістэм. Стварыў алгарытмы і праграмныя сродкі мадэліравання і аналізу выпадковых працэсаў у складаных фіз. і біял. сістэмах.
Тв.:
Цифровое моделирование стохастических систем. Мн., 1986 (разамз А.М.Ціханенкам);
Статистический анализ случайных потоков в физическом эксперименте. Мн., 1988 (разамз А.А.Калядой, А.Ф.Чарняўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ Павел Мікалаевіч (н. 1.1.1950, в. Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне трыбатэхнікі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1970). З 1972 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1995 заг. аддзела). Навук. працы па механіцы і цеплавой дынаміцы фрыкцыйных кантактаў, даследаванні заканамернасцей зношвання цвёрдых цел, стварэнні новых матэрыялаў трыбатэхн. прызначэння. Эксперыментальна даследаваў змяненні імпульсных тэмпературных палёў на фрыкцыйным кантакце металаў і палімераў; прапанаваў канцэпцыю тэрмамех. зношвання цел пры трэнні.
Тв.:
Деформация и износ полимеров при трении. Мн., 1985 (разамз П.В.Сысоевым, А.Дз.Лізаравым);
Износостойкие композиты на основе реактопластов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Трение и износ в машинах. Мн., 1999 (разамз В.Я.Прушаком).
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1969). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1949). З 1954 у Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (Мінск; з 1954 заг. лабараторыі, у 1962—72 і 1975—87 нам. дырэктара, у 1972—75 дырэктар). Навук. працы па абгрунтаванні аптымальных параметраў трактароў і с.-г. машын, распрацоўцы праблемы абгрунтавання энергет. сродкаў і механізацыі меліярацыйных работ, па пытаннях устойлівага руху і энерганасычанасці глебаапрацоўчых прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́ЦКІ Валерый Аляксандравіч (н. 27.3.1948, в. Капысіца Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне малекулярнай спектраскапіі. Д-рфіз.-матэм.н. (1999). Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай хіміі і спектраскапіі малекулярных сістэм, у т. л. хларафілападобных злучэнняў. Распрацаваў комплекс квантавахім. праграм для разліку электронных характарыстык шмататамных малекул; выкарыстаў квантавамех. тэорыю ўзбурэнняў для апісання спектральна-люмінесцэнтных уласцівасцей малекул класа парфірынаў.
Тв.:
Спектроскопия и квантовая химия порфиринов (разамз К.М.Салаўёвым, М.П.Цвіркам) // Порфирины: Спектроскопия, электрохимия, применение. М., 1987;
Квантовохимические расчеты электронной структуры и спектроскопических свойств тетрапирольных молекулярных систем (разамз Салаўёвым, У.І.Гаелем) // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЕЧНІКАЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 21.2.1954, г. Тарту, Эстонія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе (у 1976—95 у НДІ прыкладных фіз. праблем; з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па лазернай фізіцы, оптаэлектроніцы, аптычных метадах апрацоўкі інфармацыі, інфармацыйна-аналіт. сістэмах аптымальнага кіравання. Распрацаваў фіз. прынцыпы стварэння магутных тэхнал. лазераў сярэдняга інфрачырв. дыяпазону з хваляводамі і плоскімі рэзанатарамі, метады апрацоўкі і аховы інфармацыі ў размеркаваных оптавалаконных сенсарах.
Тв.:
Численное моделирование функции отклика при измерениях методом частотного домена в оптоволоконных сенсорах (разамз Э.А.Чарняўскай, Т.П.Януковіч) // Журн. прикладной спектроскопии. 1999. Т. 66, № 5;
Прогноз уровня затопления и экономического ущерба в пойме рек на основе Arc View (разамз В.М.Мірончыкам) // Агс Review. 2002. № 1.