ЯСЬКО́ Алег Іосіфавіч (28.9.1928, г. Барысаў Мінскай вобл. —28.1.2000),

бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і тэхнікі нізкатэмпературнай плазмы. Д-р тэхн. н. (1973), праф. (1978). Скончыў БПІ (1955). З 1958 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац. АН Беларусі (у 1967—93 заг. лабараторыі), адначасова з 1983 праф. Мінскага радыётэхн. ін-та. Навук. працы па электрадугавых плазматронах, фізіцы нізкатэмпературнай плазмы. Распрацаваў спосабы фіз. мадэліравання цеплаабмену ў дугавых разрадах, метады абагульнення вольтамперных і цеплавых характарыстык плазменных генератараў у шырокім дыяпазоне зменных параметраў, метады разліку прамысл. плазменных установак.

Тв.:

Электрическая дуга в плазмотроне. Мн., 1977;

Взаимодействие дуги с электродами плазмотрона. Мн., 1982 (разам з А.​П.​Неўскім, А.​І.​Шарахоўскім);

Электродуговые, топливнодуговые нагреватели газа и электрогазовые горелки. Свердловск, 1982 (разам з У.​К.​Літвінавым).

М.​П.​Савік.

т. 18, кн. 1, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)