КУЗЬМІ́ЦКІ Валерый Аляксандравіч (н. 27.3.1948, в. Капысіца Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне малекулярнай спектраскапіі. Д-р фіз.-матэм. н. (1999). Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па квантавай хіміі і спектраскапіі малекулярных сістэм, у т. л. хларафілападобных злучэнняў. Распрацаваў комплекс квантавахім. праграм для разліку электронных характарыстык шмататамных малекул; выкарыстаў квантавамех. тэорыю ўзбурэнняў для апісання спектральна-люмінесцэнтных уласцівасцей малекул класа парфірынаў.
Тв.:
Спектроскопия и квантовая химия порфиринов (разам з К.М.Салаўёвым, М.П.Цвіркам) // Порфирины: Спектроскопия, электрохимия, применение. М., 1987;
Квантовохимические расчеты электронной структуры и спектроскопических свойств тетрапирольных молекулярных систем (разам з Салаўёвым, У.І.Гаелем) // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем. Мн., 2002.
т. 18, кн. 1, с. 414
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)