цар Арменіі [95—56 дан.э.]. У першыя гады праўлення далучыў да свайго царства Сафену, Антрапатэну, зах. частку Мідыі, пазней далучыў сірыйскія ўладанні Селеўкідаў з г. Антыёхія. Цары Албаніі Каўказскай і Іберыі прызналі сябе залежнымі ад Т. II. Парадніўся з Мітрыдатам VI Еўпатарам і заключыў з ім ваен. і паліт. саюз. Пры Т. II Арменія стала самай вял. дзяржавай эліністычнага Усходу. Як саюзнік Мітрыдата VI ваяваў з Рымам. У 91 дан.э. войскі Т. былі разбіты каля Кападокіі Л.К.Сулай, у 69 дан.э. каля Тыгранакерта — Л.Л.Лукулам. У 66 дан.э. Т. II капітуляваў і прызнаў сябе залежным ад Рыма. Яго ўладанні былі абмежаваны тэр. царства Арменіі Вялікай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮБЕ́Я (Jubaea),
род кветкавых раслін сям. пальмаў: рэлікт стараж. флоры. 1 від — Ю. чылійская, ці слановая пальма (J. chilensis). Пашырана на ціхаакіянскім узбярэжжы Чылі на выш.да 1200 м. Культывуецца.
Дрэва выш.да 18 (25) м, дыям. да 1 м. Ствалы гладкія, попельна-шэрыя, укрытыя лісцевымі слядамі. На верхавінцы крона з перыстага лісця (60—100). Суквецце разгалінаванае. даўж. 1,2—1,4 м. Плод — касцянка. даўж. 4—5 см з мясістым каляплоднікам, падобны на какосавы арэх, ядомы. У насенні да 35% алею. Лісце выкарыстоўваюць для вырабу валокнаў. як дахавы матэрыял. З асяродка ствала атрымліваюць салодкі сок (дарослая расліна дае да 400 л) на патаку і віно (адсюль назва — мядовая пальма). Харч., тэхн., дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ЙНАСЦЬ,
спецыфічна чалавечая форма адносін да навакольнага свету, змест якой складае яго мэтазгоднае змяненне і пераўтварэнне ў інтарэсах людзей; умова існавання грамадства. Усякая дзейнасць уключае мэту, сродак, вынік і сам працэс. Гісторыя грамадства, матэрыяльнай і духоўнай культуры чалавецтва — гэта працэс рэалізацыі дзейнатворчых адносін чалавека да навакольнага свету, які выражаецца ў пабудове новых спосабаў і праграм дзейнасці (пераход ад палявання і рыбалоўства да земляробства і жывёлагадоўлі, ад рамёстваў і мануфактуры да буйной машыннай вытв-сці, ад індустр. грамадства да постіндустрыяльнага, данавук.-тэхн. рэвалюцыі). Існуюць разнастайныя класіфікацыі тыпаў і форм Дз.: духоўная, матэрыяльная, вытворчая, працоўная, пазнавальная, прадпрымальніцкая, палітычная і г.д. Асаблівай формай прадукцыйнай Дз. з’яўляецца творчасць. Пытанне аб адносінах Дз. і асобы вырашаецца як частка больш шырокай праблемы чалавека (гл. таксама Дзеянне, Дзеянне сацыяльнае, Практыка).
Літ.:
Суходольский Г.В. Основы психологической теории деятельности. Л., 1988;
Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний. Мн.. 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ШПА,
старажытны горад на ўсх. беразе воз. Ван, сталіца дзяржавы Урарту (9 — пач. 6 ст.дан.э.). Цытадэль Т. знаходзілася на скале, горад — каля яе падножжа на месцы сучаснага г.Ван (Турцыя). Пры цару Менуа (канец 9 ст.дан.э.) да горада праведзены канал ад горных крыніц. Арм. гісторык 5 ст.н.э. Маўсес Харэнацы апісаў скалу, канал і прывёў паданне пра будаўніцтва Вана царыцай Шамурамат (Семірамідай). У 1827 ням. археолаг Ф.Шульц даследаваў рэшткі крапасных сцен, высечаныя ў скале памяшканні (магчыма, грабніцы цароў) і скапіраваў клінапісныя надпісы. У 1916 І.А.Арбелі знайшоў у нішы на скале гары стэлу з летапісам цара Сардуры II (сярэдзіна 8 ст.дан.э.). Т. неаднаразова згадваецца ў асірыйскіх крыніцах. У 735 дан.э. асірыйцы разбурылі горад, але крэпасць узяць не змаглі. У пач. 6 ст.дан.э. цытадэль разбурылі мідыйцы, але жыццё на цытадэлі працягвалася і пры Ахеменідах.
рымскі імператар [14—37 н.э.]. Палкаводзец у арміі Аўгуста, у 20 дан.э. здзейсніў паход у Арменію, у 15 дан.э. — да вытокаў Дуная, у 12—9 дан.э. ваяваў з панонцамі, у 8—7 дан.э. з германцамі. Усыноўлены Аўгустам у 4 н.э. і ў завяшчанні абвешчаны наследнікам. У 13 стаў суправіцелем Аўгуста, пасля яго смерці — імператарам. Пры Т. ўмацаваны прынцыпат, павялічана дзярж. казна (за кошт скарачэння выдаткаў на відовішчы, раздач плебсу, грамадскага будаўніцтва), палепшана сістэма кіравання правінцыямі; правы абрання магістратаў перададзены сенату. Узмацніў ганенні на апазіцыю сената праз суд. працэсы за знявагу велічы імператара. З 27 жыў на в-ве Капры і адтуль кіраваў імперыяй.
Літ.:
Светоний Г.Т. Жизнь двенадцати Цезарей: Пер. с лат.М., 1993;
Федорова Е.В. Императорский Рим в лицах. 2 изд. Смоленск, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКІДЫ́Д (Thukydidēs; каля 460 396 дан.э.),
старажытнагрэчаскі гісторык. З арыстакратычнага роду. Атрымаў рознабаковую адукацыю ў Афінах. Прыхільнік памяркоўнай алігархіі. У час Пелапанескай вайны 431—404 дан.э. стратэг; з-за няўдалага камандавання ў 424 дан.э. асуджаны на выгнанне, жыў у Фракіі. Яго асн. праца «Гісторыя» (у 8 кн.) даведзена да 411 дан.э. Лічыў, што яго «Гісторыя» павінна даць наступным пакаленням ключ для разумення будучых падзей, якія паўтараюць мінулае з-за нязменнасці быцця. Асн. яго метады — аб’ектыўнасць і крытычнае супастаўленне крыніц. Паводле Ф., прычынай вайны было імкненне Афін і Спарты да гегемоніі ў Грэцыі. Ход вайны акрамя паліт. і эканам. фактараў ускладнялі непадкантрольныя чалавеку абставіны, нерацыянальнасць масавай псіхалогіі і непрамое божае ўмяшанне. Прызнаваў здольнасць выдатных асоб (Перыкл, Брасід і інш.) уплываць на падзеі. Абгрунтаванасць канцэпцыі і аб’ектыўнасць дазваляюць лічыць Ф. адным з найвялікшых гісторыкаў антычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРМАМЫ́Т,
плато на паўн. схіле Вял. Каўказа, за 35 км на ПдЗ ад г. Кіславодск, у Расійскай Федэрацыі. Асноўнае плато Вялікі Бермамыт выш.да 2591 м. Малы Бермамыт выш.да 2643 м. Належыць да сістэмы куэсты Скалістага хрыбта. Паверхня вяршыні складзена з верхняюрскіх вапнякоў. Развіты карст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАВІЛО́НСКІ ПАЛО́Н,
перыяд у гісторыі стараж. яўрэяў. Доўжыўся ад узяцця Іерусаліма вавілонскім царом Навухаданосарам II і насільнага вывядзення значнай часткі яўрэяў у Вавілонію (585 дан.э.) да яе заваявання перс. царом Кірам II (538 дан.э.), пасля чаго яўрэям было дазволена вярнуцца ў Палесціну і аднавіць Іерусалім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ДЫРСКІ ЗАЛІ́Ў,
у паўночна-ўсходняй частцы Берынгава м., каля берагоў Чукоцкага п-ва. Даўж. 278 км, шыр. каля ўваходу да 400 км, глыб.да 105 м. У заліў упадае р. Анадыр. Большую частку года ўкрыты лёдам. Прылівы пераважна паўсутачныя (да 3 м). На беразе заліва порт Анадыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАДЫЛА́К»
(Cadillac),
марка легкавых аўтамабіляў павышанай камфортнасці аднайм. аддзялення канцэрна «Джэнерал мотарс карпарэйшэн». Выпускаюцца сярэдне- і поўнапамерныя мадэлі з аўтам. каробкай перадач; большая частка мадэлей — пярэднепрывадныя з кузавам тыпу седан. Магутнасць бензінавага рухавіка да 220 кВт; найб. скорасць да 240 км/гадз.