у Беларусі, у Дубровенскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Лучоса, за 1 км на ПдУ ад в. Азёры. Пл. 0,28 км², даўж. 1,55 км, найб.шыр. 400 м. Пл. вадазбору 80,7 км². Схілы катлавіны выш. да 8 м, пад хмызняком. Берагі высокія. Праз возера цячэ р. Вярхіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бельчыца, за 7 км на Пд ад Полацка. Пл. 0,31 км². Даўж. 0,72 км, найб.шыр. 0,48 км, даўж. берагавой лініі 1,88 км. Пл. вадазбору 13,8 км². Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі лесам. Берагі сплавінныя. Выцякае р. Бельчыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЧАВА,
возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дражбітка, за 30 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 0,28 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 3,5 м. Пл. вадазбору 2,75 км². Схілы катлавіны выш. да 4 м, берагі нізкія, забалочаныя, пад лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯНЁЦКІ ЗАЛІ́Ў,
у моры Лапцевых, паміж а-вамі дэльты р. Лена на У, мацерыком на Пд і З, каля берагоў Расійскай Федэрацыі. Даўж. 65 км, шыр. каля 130 км, глыб. да 15 м. Вялікі в-аў Джангылах. Упадаюць р. Алянёк, Алянёцкая пратока р. Лена і інш. Амаль увесь год укрыты лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫРА́НГА,
горы на Пн п-ва Таймыр, у Краснаярскім краі Расійскай Федэрацыі. Сістэма паралельных або кулісападобных хрыбтоў і хвалістых плато працягласцю да 1100 км, шыр. больш за 200 км. Выш. да 1146 м. Складзены пераважна з габрадыябазаў. На У ледавікі (агульная пл. 30,5 км²). Камяністая тундра і арктычная горная пустыня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІБРАЛТА́РСКІ ПРАЛІ́Ў (Estrecho de Gibraltar),
праліў паміж паўд.-зах. краем Еўропы (Пірэнейскі п-аў) і паўн.-зах. часткай Афрыкі. Злучае Атлантычны ак. з Міжземным морам. Даўж. 59 км, шыр. 44 км. Найменшая глыб. на фарватэры 338 м. На паўн. беразе парты Гібралтар (Брыт.) і Альхесірас (Іспанія), на паўд. — Танжэр (Марока).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУМ-ГРЖЫМА́ЙЛЫ ЛЕДАВІ́К,
далінны ледавік дэндрытавага тыпу ў цэнтр.ч. Паміра. Адкрыты ў 1887 рус. экспедыцыяй Р.Я. і М.Я.Грум-Гржымайла. Даўж. 37 км, шыр. ад 0,5 да 3 км, пл. 143 км². Апускаецца з піка Рэвалюцыі (6974) да выш. 3620 м. З ніжняга канца ледавіка пачынаецца р. Танымас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕГЦЯРО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р.
Бярозаўка, за 6 км на Пн ад г. Глыбокае. Пл. 0,2 км², даўж. 620 м, найб.шыр. 200 м, даўж. берагавой лініі больш за 1,3 км. Схілы катлавіны выш. да 5 м, пераважна разараныя. Выцякае ручай у воз. Шубніцкае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЭ́СЦЕ,
вадасховішча ў Магілёўскім р-не, за 32 км на ПдУ ад Магілёва, каля в. Зарэсце. Створана на р. Раста ў 1981. Пл. 0,71 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5,3 м, аб’ём вады 1 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ПРАХО́Д,
паўночна-заходні праход Карэйскага прал. паміж а-вамі Цусіма і п-вам Карэя. Шыр. 52 км. Глыб. 56—184 м, у вузкім жолабе да 230 м. Цячэнні ў асноўным накіраваны на ПнУ, скорасць каля 1 км/гадз. Уздоўж паўн.-ўсх. берага часта цячэнне зваротнага напрамку. Порт Пусан (Паўд. Карэя).