возера ў межах г. Браслаў Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка. Пл. 0,68 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 670 м, найб.глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі 4,3 км. Пл. вадазбору 3,7 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы на Пн і Звыш. 10—13 м, спадзістыя, сугліністыя; на Пд і У — да 20 м, стромкія, пясчаныя, у верхняй ч. разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі выш. да 0,3 м, на ПдЗ — да 0,5 м, пясчаныя і сугліністыя. 3 астравы агульнай пл. 3 га. Мелкаводная зона шыр. 100—150 м. Дно да глыб. 1,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шыр. 5—40 м да глыб. 0,5—1 м. Упадаюць 2 меліярац. канавы, выцякае ручай у воз. Дрывяты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВІ́ДА, Нявідава,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 1,09 км², даўж. 1,9 км, найб. шырыня 820 м, найб. глыбіня 9 м, даўж. берагавой лініі 5,2 км. Пл. вадазбору 78 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 3—15 м (на ПнУ 20—25 м), парослыя лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагавая лінія ўтварае шэраг заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. На У, ПнЗ і Пд пойма шыр. да 400 м. Мелкаводдзе пясчанае. З глыбіні 4 мдно выслана глінай, найглыб. ўчасткі — гліністым ілам. Празрыстасць 1,6 м. Эўтрофнае. Зарастае да глыб. 3 м. Праз возера цячэ р. Быстрыца (злучае яго з азёрамі Бабынічы і Лесава), упадае ручай з воз.Вял. Белянок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́К, Пялік,
возера ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Бярэзіна (цячэ праз возера), за 30 км на Пн ад г. Барысаў. Пл. 7,68 км², даўж. 6,2 км, найб.шыр. 3 км, найб.глыб. 2,1 м. Пл. вадазбору 2760 км². У межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Схілы катлавіны выш. 7—8 м, спадзістыя, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, месцамі пясчаныя, пад хмызняком. На Пд вузкі доўгі заліў. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў вузкая пясчаная паласа. Мінералізацыя вады 115—120 мг/л, празрыстасць каля 2 м. Эўтрофнае. Моцна зарастае, паласа расліннасці 500 м. Упадаюць рэкі Лютка, Смольніца, Бурчак. У Вял.Айч. вайну ў ваколіцах П. базіраваліся партыз. брыгады «Дзядзькі Колі», «Стары», імя Кірава, імя Панамарэнкі, дзейнічаў Барысаўскі падп. міжраённы к-тКП(б)Б.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЎ,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лужасянка, за 26 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 1,12 км², даўж. 2,7 км, найб.шыр. 680 м, найб.глыб. 8,8 м, даўж. берагавой лініі больш за 7 км. Пл. вадазбору 10,2 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы вышынёй 5—7 м (на З і У месцамі да 10 м), у ніжняй ч. стромкія, пад хмызняком, вышэй разараныя, на невял. участку на З парослыя лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на ПнУ і ПнЗ нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Дно да глыб. 2,5 м пясчанае, да 4,5—5 м выслана апясчаненымі адкладамі, ніжэй — ілам. Мінералізацыя вады 135—160 мг/л, празрыстасць 1,9 м. Эўтрофнае. Зарастае да глыб. 2,2 м. Слабапраточнае: упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у воз. Арлейка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЦЕХ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 10 км на ПнУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 1,35 км², даўж. 2,55 км, найб.шыр. 950 м, найб.глыб. 9,1 м, даўж. берагавой лініі 9,72 км. Пл. вадазбору 28,6 км². Катлавіна складаецца з 4 плёсаў, падзеленых мысамі. Схілы выш. да 10 м, на Пн камавыя ўзгоркі, разараныя; на Пд — пясчаная озавая града аддзяляе П. ад воз.Недрава. Дно да глыб. 1,5 м пясчанае, месцамі гліністае, глыбей выслана апясчаненымі адкладамі і сапрапелем. На У 3 астравы. Мінералізацыя вады 250 мг/л, празрыстасць 1 м. Эўтрофнае (з прыкметамі антрапагеннага эўтрафіравання), зарастае да глыб. 2,5 м. Злучана пратокай з воз. Недрава, упадае ручай з воз. Ільмёнак. Месца адпачынку, уваходзіць у турысцкія маршруты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́СНА, Міхалова,
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 14 км на ПдУ ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,71 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 960 м, найб.глыб. 22,9 м, даўж. берагавой лініі 4,8 км. Пл. вадазбору 3,8 км². Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 12 м (на Пн і У 3—5 м), параслі хмызняком. Ёсць некалькі заліваў і мысаў, 3 астравы агульнай пл. 1,2 га. Берагі нізкія, на З і ПнУ зліваюцца са схіламі. Дно складанай будовы (упадзіны чаргуюцца з падняццямі), да глыб. 2—5 м пясчанае, глыбей ілістае. Найб. зарастае ў залівах і вакол астравоў, шыр. паласы расліннасці 20—170 м. У возеры рэдкія расліны — гідрыла кальчаковая і наяда марская. Злучана ручаём з воз. Гародна. Возера і прылеглая тэрыторыя ўваходзяць у заказнік Сосна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПО́РАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА.
На мяжы Бярозаўскага і Драгічынскага р-наў Брэсцкай вобл., у бас.р. Ясельда (цячэ праз возера), за 26 км на ПдУ ад г. Бяроза. Пл. 11,5 км², даўж. 5,6 км, найб.шыр. 3 км, найб.глыб. 2,2 м, даўж. берагавой лініі 19,5 км. Пл. вадазбору 3 тыс.км². Катлавіна складаецца з 2 плёсаў. Схілы нізкія, забалочаныя, на ПнЗвыш. да 5 м, часткова параслі хмызняком. Берагі забалочаныя, тарфяністыя, на Пн пясчаныя. Дно да глыб. 0,5—0,7 м пясчанае, цэнтр.ч. выслана сапрапелем. Мінералізацыя вады да 200 мг/л. Празрыстасць 0,5 м. Эўтрофнае. Ледастаў з пач.снеж. да канца сакавіка. Зарастае падводнай расліннасцю. Шыр. прыбярэжнай паласы надводнай расліннасці 150—200 м, пашырана да глыб. 0,5 м. У возера ўпадаюць р. Плёса і некалькі меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ШЫНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 1,01 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 7,5 м, пл. вадазбору 16,6 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 6—9 м, разараныя; на выш. 0,5—1,2 м тэраса; на Пн, ПнУ і Пд, дзе да возера прымыкае балота, схілы невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі водна-балотнай расліннасцю. На ПнУ і Пд забалочаная пойма шыр. да 100 м, укрыта хмызняком. Дно выслана пяском і апясчаненым ілам. Надводная расліннасць у прыбярэжнай ч.шыр. да 10 м, пашырана на глыб. да 3,5 м. Падводная расліннасць развіта да глыб. 4,3 м. Злучана пратокамі з воз. Жураўна і р. Нача, упадаюць 2 меліярац. канавы, сцёк па Будзькаўшчынскім канале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НКЕР (англ. tanker ад tank бак, рэзервуар),
грузавое наліўное судна для перавозкі вадкіх і паўвадкіх грузаў (сырой нафты і нафтапрадуктаў, кіслот, звадкаваных газаў, алею, спірту і інш.).
Аднапалубнае, з кармавым размяшчэннем машыннага аддзялення, грузавая частка падзелена папярочнымі і падоўжнымі пераборкамі на грузавыя адсекі — танкі. Частка танкаў запаўняецца вадой для забеспячэння патрэбнай пасадкі і астойлівасці судна ў парожнім рэйсе. Звычайна Т. маюць двайное дно і двайныя барты ў танкавай частцы. Аснашчаюцца помпамі для выдалення грузу, проціпажарнымі ўстаноўкамі. Грузападымальнасць марскіх Т. да 400—550 тыс.т (супертанкеры), рачных да 5 тыс.т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́ШЧА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 16 км на ПдУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,51 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 490 м, найб.глыб. 38,2 м, даўж. берагавой лініі 3,24 км, пл. вадазбору 2,4 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 10—14 м (на ПдЗ да 20 м, на Пн і Пд зніжаюцца да 6 м), усх. — разараныя, зах. — пад лесам. Пойма высокая, сухая, шыр. да 5 м, на Пн і Пд забалочаная, шыр. да 40—150 м. Берагі выш. 0,5—1 м, пясчаныя і супясчаныя, пад лесам і хмызняком, на ПдЗ і ПдУ зліваюцца са схіламі, на Пд на невял. участку сплавінныя. Дно да глыб. 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Шыр. паласы надводнай расліннасці 5—50 м.