СУ́ШЫНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 1,01 км², даўж. 1,4 км, найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 7,5 м, пл. вадазбору 16,6 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 6—9 м, разараныя; на выш. 0,5—1,2 м тэраса; на Пн, ПнУ і Пд, дзе да возера прымыкае балота, схілы невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі водна-балотнай расліннасцю. На ПнУ і Пд забалочаная пойма шыр. да 100 м, укрыта хмызняком. Дно выслана пяском і апясчаненым ілам. Надводная расліннасць у прыбярэжнай ч. шыр. да 10 м, пашырана на глыб. да 3,5 м. Падводная расліннасць развіта да глыб. 4,3 м. Злучана пратокамі з воз. Жураўна і р. Нача, упадаюць 2 меліярац. канавы, сцёк па Будзькаўшчынскім канале.
т. 15, с. 300
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)