Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАНО́ВІЧ (Іосіф Іосіфавіч) (н. 9.5.1920, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). У 1967—82 выкладаў малюнак і жывапіс у БПІ. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, а таксама графікі. Героі яго твораў надзелены рысамі грамадз. значнасці, духоўнай чысціні, лірычныя і летуценныя. Асн.творы: «Брэсцкая крэпасць» (1959), «Героі бессмяротныя» (1961), «Памяць» (1969), «Салдаты» (1975), «Хлеб партызанам», «Сустрэча з мінулым» («Поле памяці»; абодва 1978), «Сейбіты» (1980), «Зямля мужнасці» (1981), партрэт М.Багдановіча (1990), «Змоўклі залпы гармат» (1993), «Агрэсія» (1995).
А.С.Наркевіч.
І.Белановіч. Сустрэча з мінулым (Поле памяці). 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЭ́ТА.
Выдавалася з 27.7.1941 да 28.6.1944 у Мінску на бел. мове пад кантролем герм.акупац. улад. Самае буйное бел. антысав. перыядычнае выданне ў Вял.Айч. вайну. Да 5.2.1942 наз. «Менская газэта». Мела на мэце кансалідацыю бел. народа на прынцыпах ваяўнічага нацыяналізму, барацьбу з бальшавікамі, яўрэямі, рускімі і палякамі, ідэалагічную падтрымку акупац. рэжыму. Друкавала тэндэнцыйныя падборкі матэрыялаў аб падзеях на франтах, міжнар. адносінах, распараджэнні акупац. улад, антысав. публіцыстыку, нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, літ.творыбел. аўтараў і інш. Выйшлі 272 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ КУЛЬТУ́РА»,
літаратурна-грамадскі часопіс. Выдаваўся з ліп. да вер. 1927 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец Ф.Умястоўскі. Ідэйныя пазіцыі часопіса былі абумоўлены памяркоўнымі поглядамі рэдактара, яго паліт. арыентацыяй на тэр. аўтаномію Зах. Беларусі з паслядоўнай эвалюцыяй да незалежнасці. Асвятляў пытанні гісторыі Беларусі, бел. асветы на зах.-бел. землях. Пісаў пра неабходнасць культ. і краязнаўчай руплівасці ў Зах. Беларусі і краязнаўчую работу ў БССР. Друкаваў творы М.Багдановіча, А.Бартуля, М.Васілька, У.Дубоўкі і інш. Меў грунтоўны раздзел «Хроніка». Выйшлі 3 нумары ў 2 кнігах.
рускі скульптар. Нар. мастак РСФСР (1968). Чл.-кар.АМСССР (1954). Скончыў Валагодскі маст. тэхнікум (1925). Аўтар кампазіцый з фарфору на героіка-эпічныя тэмы, матывы рас. гісторыі і нар. казак. Асн.творы ў галіне манум. скульптуры: «Маці» (1943), «Аляксандр Неўскі» (1943—44), «Казка пра рыбака і рыбку» (1944; усе тры Дзярж. прэмія СССР 1946), помнік Юрыю Далгарукаму ў Маскве (1954, разам з А.Антропавым і інш.), Афанасію Нікіціну ў г. Цвер (1955).
С.Арлоў, А.Антропаў, М.Штам. Помнік Юрыю Далгарукаму ў Маскве. 1954.
армянскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1970). Скончыў Ерэванскую кансерваторыю (1941), з 1962 выкладае ў ёй (з 1977 праф.). З 1954 кіраўнік Армянскай філармоніі. Сярод твораў: опера «Саят-Нава» (1969); «Кантата аб Радзіме» (1948), «Паданне аб армянскім народзе» (1961); сімфонія (1957); 5 канцэртаў з аркестрам для розных інструментаў; камерна-інстр. і вак.творы (у т. л. для хору а капэла); музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1949, Дзярж. прэмія Арменіі 1970, 1986.
грузінскі паэт-рамантык. Літ. спадчына Бараташвілі — паэма і вершы (каля 40), пераважна філас. і інтымнай тэматыкі. У творах («Мерані», «Мая малітва», «Магіла цара Іраклія», «Роздум на беразе Куры», паэма «Лёс Грузіі» і інш.) складаны ўнутр. свет чалавека, мара пра нац. свабоду Грузіі. У асобных вершах матывы адчаю, песімізму, адзіноты («Адгукніся, душа», «Злы дух»). Паэзіі Бараташвілі ўласцівыя псіхалагізм, лірызм, экспрэсіўнасць, пластычнасць, музычнасць. На бел. мову яго творы перакладалі А.Астрэйка, А.Вялюгін, Е.Лось, Я.Семяжон і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫЧЭ́ЎСКІ (Клеменс) (1828, Вільня — ?),
бел. скульптар. Вучань К.Ельскага. Скончыў Пецярбургскую АМ, дзе атрымаў дыплом за бюст з натуры (1851). З 1861 жыў у Парыжы. Ствараў партрэтныя скульптуры (бюсты, медалі), надмагільныя помнікі, творы на рэліг. тэмы, выкарыстоўваючы пластыку з розных матэрыялаў — гіпсу, мармуру, бронзы. З 1867 дэманстраваў работы ў парыжскіх салонах. Сярод твораў: бюсты генерала В.Замойскага (1867), Л.Нядзведскага (1869), франц. мастака Э.Дэлакруа (1873), рус. філосафа Р.Вырубава, публіцыста З.Кржыжаноўскага-Лакруа (абодва 1881), эпітафія А.Чартарыйскага (1866—68), партрэтныя медальёны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЧАРЭ́НКА (Аляксандр Іванавіч) (28.1.1922, с. Грыгор’еўка Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан — 20.7.1988),
рускі літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1958), праф. (1965). Скончыў Маскоўскі абл.пед.ін-т (1942). Даследаваў творчасць М.Горкага, сацыяліст. рэалізм, суадносіны нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў мастацтве. Аўтар артыкулаў пра творчасць рус., бел. і ўкр. пісьменнікаў. У кн. «Сучасны беларускі раман» (1971, 2-е выд. 1978) разглядаў творы І.Мележа, А.Адамовіча, Я.Брыля, В.Быкава, А.Кулакоўскага, І.Навуменкі, І.Шамякіна, І.Чыгрынава і інш. У 1969—88 старшыня савета па бел. л-ры Саюза пісьменнікаў СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШЫ́РАЎ (Чары) (н. 10.12.1910, с. Кешы, каля Ашгабата),
туркменскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Туркменістана (1970). Вучыўся ў Ін-це навук. педагогікі. Друкавацца пачаў у 1928. У вершаванай аповесці «Канец крывавага водападзелу» (1948, новы варыянт 1953) адлюстраваў сац. пераўтварэнні ў туркм. ауле ў 1920—30-я г. Паэмы «Крывавае супраціўленне», «Разлука» (абедзве 1939), «У тыле ворага» (1941), «Памылка маладога млынара» (1957), «Сын Ялкаба» (1962), «Джыгіты Гак’яйлы» (1965), раманы «Следапыт» (1970), «Блізняты» (1973—74), «Стары правадыр» (1979) пра мірнае жыццё і дружбу народаў. Пераклаў на туркм. мову паасобныя творы Я.Купалы.