у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Шэвінка, за 8 км на ПнУ ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,29 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 240 м, найб.глыб. 7,9 м, даўж. берагавой лініі больш за 4 км. Пл. вадазбору 4,3 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, пераважна разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, каля ўрэзу вады параслі хмызняком, на У і З сплавінныя. У паўд.ч. востраў пл. 0,1 га. Дно да глыб. 2 м (вакол вострава да 4—5 м) пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадаюць 2 ручаі, на У выцякае ручай у воз. Філіпенскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ВЕСЬ,
возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Шоша, за 36 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,55 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 26 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 12,4 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя, на ПнЗ парослыя лесам. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ месцамі абразійныя ці зліваюцца са схіламі. Пойма забалочаная, пад хмызняком, шыр. да 200 м. Дно з упадзінамі і мелямі. Мелкаводная зона пясчаная, глыбакаводная сапрапелістая. Востраў пл. 1 га. Упадаюць ручаі з азёр Молена і Белае, на З выцякае ручай у воз. Шо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБА́К,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ладасна, за 17 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,23 км2, даўж. 870 м, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 8,9 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 12,5 км2. Схілы катлавіны выш. 5—8 м (на У да 25 м), на Пд невыразныя, разараныя, на Пн пад лесам і хмызняком, на ПдЗ сплавінныя. Пойма шыр. да 10 м, пераўвільготненая, месцамі тарфяністая, парослая хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, глыбакаводная зона плоская, выслана сапрапелем. На Пд упадае ручай з воз. Бабча, на Пн выцякае ручай у воз. Ладасна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАБРЫ́ЙСКІЯ ГО́РЫ (Cordillera Cantabrica),
горы на Пн Іспаніі, уздоўж паўд. ўзбярэжжа Біскайскага зал. Атлантычнага ак.Даўж. 500 км. Выш. да 2613 м. Паўн.схілы стромкія, расчлянёныя далінамі рэк і цяснінамі, паўд. — пакатыя. Найб. высокая зах.ч. (каля 2000 м) складзена з палеазойскіх кварцытаў, мармуру, вапнякоў; усх.ч. (Баскскія горы) больш нізкая, (1000—1500 м) складзена з мезазойскіх вапнякоў і інш. Вельмі пашыраны карст. Радовішчы жал. і поліметал. руд, каменнага вугалю. Клімат вільготны. Ападкаў больш за 1000 мм за год. Густая сетка рэк. На паўн. схілах лясы з дубу, буку, каштану, хвоі, на паўд. — ксерафітавыя хмызнякі і альпійскія лугі. Нац. парк Кавадонга, рэзерват Саха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШО́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Усыса (выцякае з возера пад назвай Гаражанка), за 4 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 4,15 км², даўж. 6,4, найб.шыр. 1,3 км, найб.глыб. 17,1 м, даўж. берагавой лініі 21,7 км. Пл. вадазбору 60,1 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м (на Пн да 10 м), разараныя, участкамі пад хмызняком, на ПнУ і ПдЗ параслі лесам. Берагі нізкія, у залівах забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, плоская цэнтр.ч. дна выслана сапрапелем. 2 невял. астравы агульнай пл. 0,4 га. Зарастае да глыб. 1,5 м. Адзначана гнездаванне рэдкай на Беларусі птушкі — вял. крахаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЗВІНКА,
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 16 км на Пд ад р.п. Шуміліна. Пл. 0,21 км², даўж. 590 м, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 1,5 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Пл. вадазбору 10,2 км². Схілы катлавіны выш. 5—7 м (на ПнЗ да 12 м), разараныя, на Пн пад лесам.
Берагі нізкія, пераважна сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарастае па ўсёй плошчы. У возеры расце вадзяны арэх — рэдкі від флоры, занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. Злучана ручаём з возерам Гародна, на ПнУ выцякае ручай у р.Зах. Дзвіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́САВА возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,91 км², даўж. каля 2,4 км, найб.шыр. 810 м, найб.глыб. 4,9 м, даўж. берагавой лініі 7,3 км. Пл. вадазбору 120 км². Схілы катлавіны выш. 10—20 м (на ПнУ 4—5 м), разараныя, на ПдУ стромкія, парослыя лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Катлавіна складаецца з паўн. (дно плоскае, ёсць востраў пл. 0,06 км²) і паўд. плёсаў. Дно да глыб. 1 м выслана пяском і ілам, ніжэй — сапрапелем. Упадаюць р. Быстрыца (злучае яго з воз. Нявіда), на Пн злучана пратокай з воз. Забеліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПА,
рака ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 62 км. Пл. вадазбору 577 км². Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Вуглы Рагачоўскага р-на. Асн. прытокі: р. Гліна і р. Прудоўка (злева). Цячэ ў межах Прыдняпроўскай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 1—3,5 км. Схілы адкрытыя, выш. 6—10 м. Пойма ў вярхоўі перарывістая, у сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шыр. да 3 км. Рэчышча на 36 км каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, шыр. 8—10 м. Рака прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,4 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ДАСІ, Лодаскае возера,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Страча, за 22 км на ПдЗ ад г. Паставы, каля в. Лодасі. Пл. больш за 1 км², даўж. 1,83 км, найб.шыр. 0,9 км, найб.глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 17,5 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, разараныя, на Пд да 10 м, пад хмызняком. Берагі месцамі абразійныя, зліваюцца са схіламі, на З сплавінныя. У паўн.-зах. частцы возера востраў пл. 0,8 га. Ложа выслана ілам, уздоўж берагоў пяском. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці 10—30 м да глыб. 2,5 м. На ПнЗ злучана пратокай з воз. Саранчаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЫ́РЫНА, Матырынскае возера,
ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 6 км на Пн ад г.п. Ушачы. Пл. 1,38 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі каля 7 км. Пл. вадазбору 178 км². Схілы катлавіны выш. да 25 м (на Пн і У 5—8 м), месцамі высланыя валунамі, пад лугам, на ПдУ пад лесам. На Пн і Пд залівы. Берагі нізкія, на ПнУ сплавінныя. Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей ілістае, у паўн. заліве сапрапелістае. 2 астравы агульнай пл. 1 га. Зарастае. Праз возера цячэ р. Альзініца.