ІКА́ЗНЬ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 14 км на У ад г. Браслаў. Пл. 2,38 км, даўж. каля 3 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 8,4 м, даўж. берагавой лініі каля 13 км. Пл. вадазбору 25,3 км2. Схілы катлавіны выш. 12—15 м, у верхняй ч. разараныя, на ПдУ парослыя лесам. Берагі нізкія, месцамі абразійныя, пад хмызняком, у паўн.-зах. заліве сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае, глыбей дно выслана сапрапелем. 2 астравы агульнай пл. 1,2 га. На ПнЗ выцякае р. Усвіца.
т. 7, с. 190
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)