аднабаковая дыфузія рэчыва (звычайна растваральніку) праз паўпранікальную перагародку (мембрану), што раздзяляе 2 растворы рознай канцэнтрацыі ці чысты растваральнік і раствор. Абумоўлены імкненнем сістэмы да тэрмадынамічнай раўнавагі і выраўноўвання канцэнтрацыі раствору з розных бакоў мембраны. Характарызуецца асматычным ціскам. Мае выключнае значэнне ў жыццядзейнасці раслін і жывёльных арганізмаў (гл.Осмарэгуляцыя). У хіміі з дапамогай асмаметрыі (сукупнасць метадаў вызначэння асматычнага ціску) вызначаюць малекулярную масу палімераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛІЯІДО́З (ад грэч. mēlis сап + eidos від),
сап несапраўдны, хвароба Стэнтана, вострая інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека з утварэннем абсцэсаў у тканках і органах. У чалавека бывае рэдка. Узбуджальнік — грамадмоўная палачка псеўдамонас, носьбіты ўзбуджальніка — грызуны (пацукі, мышы), таксама свойскія жывёлы. Заражэнне адбываецца аліментарна, аэрагенна, праз скуру. Часцей хварэюць пацукі, мышы, радзей каты, сабакі, трусы, авечкі, коні, свінні. Пры ўзнікненні М. хворых жывёл ізалююць і прымаюць меры, каб не адбылося заражэння людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЫДЫЯ́Н МАГНІ́ТНЫЗямлі,
праекцыя сілавой лініі геамагнітнага поля на паверхню Зямлі (гл.Магнітнае поле Зямлі). М.м. — складаныя крывыя, якія сыходзяцца ў паўн. і паўд.магнітных полюсах Зямлі. Плоскасць М.м. — верт. плоскасць, што праходзіць праз месца назірання і мае ў гэтым пункце вектар напружанасці геамагнітнага поля. Вугал паміж плоскасцю М.м. (у ёй размяшчаецца стрэлка магнітнага компаса) і плоскасцю геагр. мерыдыяна (гл.Мерыдыян зямны) у дадзеным пункце зямной паверхні наз. магнітным схіленнем.
вайсковыя мерапрыемствы па рэгістрацыі і падліку ўзбр. ненайманых сіл дзяржавы. Першы попіс, матэрыялы якога захаваліся, праведзены згодна з ухвалай Віленскага сойма 1528. Паводле гэтай ухвалы землеўласнікі з 8 службаў выстаўлялі ў войска 1 вершніка; усяго ўлічаны 19 842 коннікі. Статут ВКЛ 1529 больш дэтальна вызначыў абавязкі шляхты па ўдзеле ў попісах і зазначыў, што дробная шляхта, якая не мае падданых і вял. уладанняў, павінна асабіста адпраўляцца ў войска. Віленскі сойм 1563 пастанавіў, каб шляхта выстаўляла ў войска 1 конніка з 10 службаў. Статут ВКЛ 1566 вызначыў, што шляхта збіраецца ў войска па павятовых харугвах, пад кіраўніцтвам маршалкаў, у цэнтр. паветах ваяводстваў — кашталянаў. У час Лівонскай вайны 1558—83 каля Краснага Сяла (цяпер в. Краснае Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.) з 26.6.1567 да лют. 1568 быў праведзены попіс, які зафіксаваў 27 776 коннікаў. Статут ВКЛ 1588 устанавіў, што попісы праводзяцца ў час збору шляхты на вайну. Верагодна, попіс быў праведзены ў 1601, вядомы яго вынікі па Віленскім ваяв. Соймавая канстытуцыя 1607 вызначыла, што павятовыя попісы павінны праходзіць кожны год паводле норм пастановы Віленскага сойма 1563. Канстытуцыя 1613 устанавіла, што попісы павінны адбывацца 8 вер.праз 2 гады пры гарадах, замках і каралеўскіх дварах (месцах, дзе звычайна праходзілі суды і соймікі). У цэнтр. павеце ваяводства шляхта павінна была з’яўляцца перад ваяводам, кашталянам і харунжым, у інш. паветах — перад маршалкам, харунжым і войскім. Канстытуцыя 1650 устанавіла, што попісы будуць адбывацца праз 4 гады на свята св. Міхала (29 вер.), а Генеральная канфедэрацыя ВКЛ 1764 вызначыла, што попісы павінны адбывацца праз 2 гады. Адзіным даволі поўным спісам шляхецкіх родаў ВКЛ з’яўляецца попіс 1765, бо ён праведзены на ўсёй тэр. дзяржавы. Дакументацыя попісаў — каштоўная крыніца па сац.-эканам., вайсковай гісторыі ВКЛ, генеалогіі, гіст. геаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛО́КІНГ-ГЕНЕРА́ТАР,
рэлаксацыйны генератар з глыбокай трансфарматарнай адваротнай сувяззю. Выпрацоўвае імпульсы малой працягласці, якія паўтараюцца праз параўнальна вял. прамежкі часу. Можа працаваць у аўтавагальным або чакальным рэжыме.
Асн. якасці блокінг-генератара: прастата будовы, лёгкая сінхранізацыя і стабілізацыя ваганняў, магчымасць атрымаць вял. магутнасць у імпульсе пры малой сярэдняй магутнасці. Для павелічэння стабільнасці ў схему блокінг-генератара ўключаюць вагальны контур. Блокінг-генератар выкарыстоўваецца ў імпульснай тэхніцы, тэлевізійных і радыёлакацыйных устаноўках, дзялільніках частаты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КУУМ-ФІ́ЛЬТР,
прылада для фільтравання, дзеянне якой заснавана на стварэнні вакуумнай помпай рознасці ціскаў па абодва бакі фільтравальнага матэрыялу. Бываюць перыядычнага і безупыннага дзеяння. Выкарыстоўваюцца для раздзялення суспензій, якія маюць цвёрдыя часціцы ва ўзважаным стане, прапампоўваннем іх праз тканіну, сетку, керамічныя пліткі. Пашыраны ў хім. прам-сці, металургіі (пры абагачэнні карысных выкапняў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТНАЯ ІНТЭРВЕ́НЦЫЯ,
умяшанне цэнтральнага (нац.) банка ў аперацыі на валютным рынку з мэтай уздзеяння на курс нац.валютыпраз куплю-продаж замежнай валюты; састаўная частка валютнай палітыкі. Для павышэння курсу нац. валюты цэнтр. (нац.) банк прадае замежную валюту, а для зніжэння — купляе яе ў абмен на нацыянальную. У буйных маштабах валютная інтэрвенцыя ажыццяўляецца за кошт валютных рэзерваў ці кароткатэрміновых узаемных крэдытаў цэнтр. банкаў некалькіх краін у нац. валютах па міжбанкаўскіх пагадненнях «своп».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТМЕ́ТР,
прылада для вымярэння актыўнай магутнасці электрычнага току. Бывае эл.-дынамічны, ферадынамічны, індукцыйны, эл.-статычны, тэрмаэл. і тэрмарэзістыўны. Мае 2 эл. ланцугі: току (уключаецца паслядоўна з нагрузкай) і напружання (паралельна нагрузцы). Пашырэнне межаў вымярэння дасягаецца з дапамогай дадатковых рэзістараў, шунтоў і вымяральных трансфарматараў току і напружання.
Схема ўключэння ватметра W у ланцуг: а — непасрэдна; 1 — ланцуг току; 2 — ланцуг напружання; 3 — нагрузка; 4 — дадатковы рэзістар; б — праз трансфарматары току (5) і напружання (6).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ДРЫНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка (працякае праз возера), за 36 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,22 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 1,5 м, даўж. берагавой лініі 2,25 км. Пл. вадазбору 432 км².
Схілы катлавіны выш. 2—3 м, пад лесам, на Пн і ПдЗ разараныя. Берагі сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Вада празрыстая амаль да дна. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКІЛАСТАМО́З,
гельмінтозная хвароба чалавека і жывёл, пры якой пашкоджваецца тонкі кішэчнік. Узбуджальнік — нематоды з роду анкіластом (Ancylostoma). Сустракаецца пераважна ў раёнах з цёплым і вільготным кліматам, на Беларусі адзначаецца ўсюды. Прыкметы: ірвота, паносы з прымешкамі крыві ў фекаліях, схудненне. Яйцы паразіта з калам інвазіраваных чалавека і жывёл трапляюць у вонкавае асяроддзе, з іх развіваюцца рухомыя лічынкі, якія праз рот ці скуру пранікаюць у арганізм гаспадара і ператвараюцца ў кішэчніку ў палаваспелых анкіластом. Лячэнне тэрапеўтычнае.