ананімны вершаваны твор бел. л-ры 19 ст. Запісана фалькларыстам П.П.Дземідовічам у пач. 1890-х г. у Слуцкім пав. і ўпершыню апубл. ім (пад псеўд. Беларус) у газ. «Виленский вестник» (1898. № 173). У аснове твора маналог селяніна Паўлюка, накіраваны супраць царскіх улад і памешчыкаў, якія спойваюць народ. У «Гутарцы...» моцна адчуваюцца дыдактычныя матывы («хто хоча з богам жыць, няхай пакіне гарэлку піць»). У маналог уключаны ўстаўкі, у якіх тлумачыцца, чаму сяляне цягнуцца да гарэлкі.
Публ.:
Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд.Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЦАЛЕ́НКА (Леанід Аўксенцьевіч) (н. 10.7.1931, с. Юрпаль Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1955). З 1955 працаваў у перыядычным друку. З 1971 у БДУ. Даследуе праблемы грамадскіх і асабістых ідэалаў, універсальнай сутнасці чалавека, яе фарміравання і развіцця ў сістэме асн. сувязей індывіда, дыялектыкі ўзаемадзеяння свабоды, правоў і адказнасці асобы. Адзін з аўтараў падручніка «Асновы філасофскіх ведаў» (ч. 1—2, 1997, разам з С.Г.Смолякам).
Тв.:
Диалектика воплощения прекрасного. Мн., 1973;
Универсальное развитие человека: предпосылки и перспективы. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДА ВІ́ЛЬНІ Е́ДУЦЬ»,
бел.нар. гульня. Гуляюць 3—8 хлопчыкаў. На пляцоўцы чэрцяць круг дыяметрам 4—7 м, у цэнтры ставяць «Вільню» (завостраная палка). Першы гулец злёгку ўтыкае ў зямлю на рысцы круга калок (даўж. 15—20 см) і б’е па ім шляжкай (палка-бразготка). На колькі калок увойдзе ў зямлю, на столькі гулец перамяшчае яго да «Вільні». Калі ж прамахнецца, шляжка перадаецца іншаму. Гульня працягваецца, пакуль усе калкі не стануць ушчыльную да «Вільні». Прайграе той, хто прыехаў у «Вільню» апошнім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДО́ЎСКІ (Іван Елізаравіч) (30.5.1896, в. Грозаў Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 15.4.1960),
генерал-лейтэнант (1945). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1925), Генштаба (1948). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Бранскім, Зах., 2-м і 3-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нам. камандуючага арміяй. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Шклова, Магілёва, Мінска, Літвы, Польшчы, баёў пад Берлінам. З 1945 нам. камандуючага ваен. акругай, у 1946—56 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫДЗЕ́НКА (Леанід Мікалаевіч) (н. 14.8.1941, в. Залатаміно Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эканам. тэорыі. Д-рэканам.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1972) і працуе ў ім. Даследуе тэарэт. праблемы аграрна-прамысл. кааперацыі, дзярж. рэгулявання сац.-эканам. адносін, грамадскага падзелу працы ў АПК. Аўтар падручнікаў для ВНУ па асновах эканам. тэорыі, мікра- і макраэканомікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́КТЫЛЬ (грэч. daktylos літар. палец),
1) у антычным вершаскладанні 4-дольная стапа з 3 складоў — першага доўгага і двух наступных кароткіх (-◡◡). Выкарыстоўвалася ў пентаметры і гекзаметры.
2) У сілаба-танічным вершаскладанні 3-складовая стапа з рытмічным націскам на 1-м складзе (-́--). У бел. паэзіі Д. паявіўся ў канцы 19 ст. з развіццём сілаба-танічных вершаваных формаў (верш Я.Лучыны «Роднай старонцы»). 3-стопным Д. напісаны вершы М.Танка «Шчасце», 4-стопным — М.Багдановіча «Вечар на захадзе ў попеле тушыць...», 5-стопным — Танка «Надпіс на кнізе».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛГО́Ў (Іван Іванавіч) (1857, Пецярбургская губ. — 18.10.1911),
бел. гісторык, археолаг, краязнавец. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1880). З 1889 у Полацкім кадэцкім корпусе. Вывучаў гісторыю Полацка са стараж. часоў, даследаваў археал. помнікі Полаччыны і склаў іх рэестр. Напісаў гісторыю кадэцкага корпуса (1835—90-я г.) і быў адным з арганізатараў створанага ў ім музея. Правадз. член Віцебскай архіўнай камісіі. Удзельнік 9-га археал. з’езда (1893, Вільня).
Тв.:
Прошлое и настоящее Белоруссии // Витебские губернские ведомости. 1897. № 19;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛЮ́К (Васіль Васілевіч) (н. 7.12.1923, г. Загорск, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1975). Скончыў Маскоўскі дзярж.ін-тміжнар. адносін (1948). У 1961—64 адказны сакратар час. «Коммунист Белоруссии». У 1965—69 і 1977—80 ст. супрацоўнік сакратарыята ЮНЕСКА. З 1980 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах міжнар.эканам. адносін.
Тв.:
Эксперт капиталистических отношений в развивающиеся страны. Мн., 1973;
Государственно-монополистический вывоз капитала в развивающиеся страны. Мн., 1976;
Инфляция: природа, сущность и регулирование. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ХАЎ (Фёдар Дзмітрыевіч) (19.2.1906, г. Чэркеск, Расія — 30.3.1980),
бел. матэматык. Акад.АН Беларусі (1966), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1943). Скончыў Казанскі ун-т (1930). З 1953 у Растоўскім ун-це. У 1961—76 у БДУ. Навук. працы па краявых задачах аналітычных функцый і сінгулярных інтэгральных ураўненнях. Даў закончанае рашэнне асн. краявой задачы аналітычных функцый, т.зв. задачы Рымана.
Тв.:
Краевые задачи. [3 изд.) М., 1977;
Уравнения типа свертки. М., 1978 (разам з Ю.І.Чэрскім).
Літ.:
Ф.Д.Гахов // Успехи математических наук. 1976. Т. 31, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАЛАГІ́ЧНЫ МІЖНАРО́ДНЫ КАНГРЭ́С (МГК),
навуковае аб’яднанне геолагаў свету. Асн. задача — спрыяць геал. даследаванням і абмену інфармацыяй. Створаны ў 1875. Сесіі праводзяцца з 1878 раз у 3—4 гады ў розных краінах. Адбылося 30 сесій, апошняя ў 1996 (Пекін). Паміж сесіямі працуе Міжнар. саюз геал.навук. Пры кангрэсе дзейнічаюць Савет Міжнар. праграмы геал. карэляцый, камісіі па розных раздзелах геалогіі, рабочыя групы па канкрэтных праектах. Пад эгідай МГК створаны першыя міжнар.геал., тэктанічныя і інш. карты свету і асобных кантынентаў. Бел. геолагі ўдзельнічаюць у рабоце кангрэса з 1964.