тэкстыльныя матэрыялы, што вырабляюць з натуральных або хім. валокнаў, нітак цісінт. плёнак без выкарыстання метадаў ткацтва; адзін з відаў тэкст. прадукцыі. Прамысл.вытв-сць Н.м., пачатая ў 1940-я г., вызначаецца прастатой тэхналогіі. Асн. віды Н.м.: вязальна-прашыўныя, ніткапрашыўныя, іголкапрабіўныя, валюшна-лямцавыя і клееныя.
Атрымліваюць Н.м. змацаваннем мех., фіз.-хім.ці камбінаванымі спосабамі валакністай асновы (напр., валакністае палатно, сістэма нітак), сфармаванай на спец. абсталяванні. Мех. спосабамі (правязванне, іголкапраколванне) на спец. машынах вырабляюць вязальна- і ніткапрашыўныя, іголкапрабіўныя матэрыялы. Валюшна-лямцавыя атрымліваюць з шарсцяных валокнаў (гл.Валянне). Клееныя Н.м. вырабляюць фіз.-хім. спосабамі з выкарыстаннем сувязных (эластамеры, тэрмапластычныя і тэрмарэактыўныя палімеры і інш.) ціспец. апрацоўкай асновы. Выкарыстоўваюць у тэхніцы (фільтравальныя, цепла- і гукаізаляцыйныя палотны, абразіўныя матэрыялы, палотны для паліграфіі і інш.), у быце (напр., вацін, дываны, коўдры, штучнае футра).
Літ.:
Технологии производства нетканых материалов. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЗНА́ННЕў міжнародным праве,
прызнанне існуючымі дзяржавамі новай дзяржавы або яго ўрада ціінш. органа, што дазваляе ўстанавіць з імі афіц., неафіц., поўныя, няпоўныя, пастаянныя ці часовыя адносіны. Існуюць розныя віды П.: дзяржавы, урада, паўстаўшага боку, органаў нац. вызвалення, органаў супраціўлення і інш.Найб. пашыраная форма П. ў сучаснай дыпламат. практыцы — устанаўленне або згода на ўстанаўленне ўрадамі розных краін дыпламат. адносін з новым урадам існуючай дзяржавы або з урадам новаўзнікшай дзяржавы. Традыц. з’яўляюцца П. дэ-юрэ і дэ-факта. Афіц. П. з’яўляюцца заявы: аб афіц. П. без якіх-н. агаворак, аб П. дэ-юрэ і дэ-факта, аб устанаўленні ці аб згодзе на ўстанаўленне дыпламат. адносін. Неафіц. П. азначае ўступленне ўрада адной краіны ў зносіны з непрызнаным афіцыйна ўрадам інш. краіны, супрацоўніцтва дзяржаў, якія не прызнаюць адна адну, на міжнар. канферэнцыях або ў рамках міжнар. арг-цый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТАР (ад лац. roto вярчуся) у тэхніцы, вярчальная частка ротарных машын. Робіцца ў выглядзе барабанаў, дыскаў, колаў.
На Р. размяшчаюць органы, якія атрымліваюць энергію ад рабочага цела (як у рухавіку Ванкеля) або аддаюць яе рабочаму целу (як у ротарнай помпы). Р. рухавікоў звязаны з вядучым валам, рабочых машын — з прывадным. У лапатачных, ці лопасцевых, машынах Р. — кола з лапаткамі, якое пад дзеяннем патоку вадкасці, пары ці газу круціць вал машыны; Р. вентылятара, кампрэсара, помпы вярчэннем вала стварае паток газу ці вадкасці. Р. пераменнага току машыны — цыліндрычнае цела з пазамі для размяшчэння абмоткі, магн. поле якой узаемадзейнічае з магн. полем статара. Р. асінхронных машын бываюць фазныя і каротказамкнёныя. сінхронных машын — яўна- і неяўнаполюсныя. Р. машыны пастаяннага току наз.якарам. У буравых устаноўках Р. выкарыстоўваецца для вярчэння бурыльных труб у свідравіне.
Ротар сінхроннага электрарухавіка (кампенсатара) магутнасцю 60 МВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕДЫМЕНТА́ЦЫЯ (ад лац. sedimentum асяданне),
асяданне часцінак дысперснай фазы (цвёрдых крупінак, кропелек вадкасці, пузыркоў газу) у вадкім ці газападобным дысперсным асяроддзі ў гравітацыйным полі ці ў полі цэнтрабежных сіл. Адбываецца пры перавазе накіраванага руху часціц (пад уздзеяннем сілы цяжару ці цэнтрабежных сіл) над хаатычным цеплавым рухам (гл.Браўнаўскі рух, Дыфузія).
Часцінкі грубадысперсных сістэм седыментуюць у полі гравітацыйных сіл, С. калоідных часцінак і макрамалекул магчыма ў полі цэнтрабежных сіл (гл.Цэнтрыфугаванне). Скорасць С. залежыць ад масы, памераў і формы часцінак, вязкасці і шчыльнасці асяроддзя, а таксама ад паскарэння, што ўзнікае пры ўздзеянні на іх сіл поля. У прыродзе ў выніку С. адбываюцца асадканамнажэнне ў водных басейнах, адстойванне мутнай вады, ачышчэнне паветра ад пылавых і кропельнавадкіх часцінак. У прам-сці С. выкарыстоўваецца пры абагачэнні карысных выкапняў, раздзяленні прадуктаў хім. і нафтахім. тэхналогій, водаачыстцы і інш. С. ў цэнтрыфугах — аснова седыментацыйнага аналізу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУМЕ́ННАЯ ТЭ́ХНІКА,
сукупнасць машын, апаратаў і прыстасаванняў, работа якіх заснавана на выкарыстанні кінетычнай энергіі вадкасці ці газу; тэхн. аснова пнеўмонікі і гідрааўтаматыкі.
Элементы С.т. бываюць аналагавыя (ці прапарцыянальныя) і дыскрэтныя; актыўныя (пастаянна злучаны з крыніцай сілкавання) і пасіўныя (выкарыстоўваюць энергію кіроўных сігналаў). Пабудаваны на прынцыпах розных аэрадынамічных эфектаў: узаемадзеянне свабодных струменяў, турбулізацыя плыні ў асн. струмені ад дзеяння кіроўнага струменя, завіхрэнне струменяў і інш. Распрацаваны розныя функцыянальныя элементы, аб’яднаныя ў модулі. С.т., якія выконваюць складаныя лагічныя і выліч. функцыі. Для сувязі схем кіравання С.т. з рознымі выканаўчымі прыстасаваннямі выкарыстоўваюць пнеўмагідраўлічныя, пнеўмаэлектрычныя і інш. пераўтваральнікі сігналаў, а таксама пнеўматычныя ўзмацняльнікі ціску і расходу вадкасці ці газу.
Літ.:
Соколов Е.Я., Зингер НМ Струйные аппараты. 3 изд. М., 1989;
Лямаев Б.Ф. Гидроструйные насосы и установки. Л., 1988;
Хрусталев Б.М., Кислов Н.В. Пневматический транспорт. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТАЎКА́ЧЫКІ»,
старадаўні бел.нар. танец-гульня. Імітуе працэс абівання і таўчэння зерня ў ступе. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Вядомы ў 2 харэагр. варыянтах: як гульня-карагод і ілюстравана-выяўленчы гульнявы танец. «Т.» — гульня-карагод выконваецца парамі ці групамі ўдзельнікаў, якія пад песню ці прыпеўку рухаюцца ў квадратах з лучынак, раскладзеных накрыж на падлозе, і стараюцца не зачапіць іх, што вымагае вял. майстэрства. Танц. варыянт мае тую ж сэнсавую нагрузку, але можа выконвацца сола ці парамі ў суправаджэнні песні, прыпевак або пад акампанемент дудкі са скрыпкай. На Беларусі найб. пашыраны ў Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай абл. У 1913 «Т.» выкарыстаны ў спектаклі па п’есе Я.Купалы «Прымакі», у 1920-я г. ў спектаклі БДТ па п’есе «Машэка» Е.Міровіча (паст. К.Алексютовіча), у аднайм. тэлеспектаклі бел. тэлебачання (1984). Падобны танец вядомы ў некат. народаў балт. рэгіёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯ́ГАў тэхніцы,
1) рухальная сіла, што перадаецца рухачутрансп. машыны (наземнай, воднай, паветранай, касмічнай) ад яе рухавіка. Бывае эл., паравая, рэактыўная цяга і інш. У адносінах да цягавых трансп. машын пад Ц. разумеюць сілу, якая перадаецца ад цягача (або лакаматыва) да прычэпа (або поезда).
2) Дэталь (звычайна стрыжань), якая звязвае асобныя звёны механізма і перадае пераважна цягавыя намаганні ад аднаго з іх да другога (напр., рулявая і тармазная Ц. аўтамабіля).
3) Разрэджванне ў пэўным участку трубаправода ці канала, у выніку чаго ўзнікае (узмацняецца) паток паветра ці газу.
Бывае натуральная (ствараецца з-за рознасці шчыльнасцей атм. паветра і газаў у газаходах, дымавой або вентыляцыйнай трубе) і штучная (ствараецца дымасосам ці вентылятарам). Натуральная Ц. нарастае з павелічэннем вышыні выцяжной або дымавой трубы, з паніжэннем т-ры атм. паветра і з павышэннем т-ры газаў у трубе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАКІРО́ЎКА,
фіксацыя рабочых частак (элементаў) машын, апаратаў, эл. схем у пэўным становішчы (стане), якое вызначаецца надзейнасцю і бяспечнасцю іх эксплуатацыі. Бывае аўтаматычная (гл.Аўтаблакіроўка, Рэлейная ахова), паўаўтаматычная і ручная. Ажыццяўляецца мех., аптычнымі, магн.ціэл. (схемнымі) сувязямі і спыняецца падачай уздзеяння, якое вяртае часткі машын і апаратаў у зыходны стан ці ў новае рабочае становішча. Выкарыстоўваецца на транспарце, у электраэнергет. сістэмах, на прамысл. прадпрыемствах, у апаратах, прыладах і прыстасаваннях вытв. і быт. прызначэння.