СІНІ́ЦЫН Анатоль Канстанцінавіч (н. 5.2.1948, г. Міёры Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фіз. электронікі і матэм. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1978 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні дынамічных працэсаў узаемадзеяння электронных патокаў зэл.-магн. палямі ў электравакуумных прыладах ЗВЧ на аснове матэм. мадэліравання і выліч. эксперыменту. Распрацаваў матэм. мадэлі і праграмы аналізу характарыстык і аптымізацыі параметраў прылад ЗВЧ.
Тв.:
Математическое моделирование и проблема оптимизации по КПД ЛБВ-0 (разамз А.А.Кураевым) // Зарубеж. радиоэлектроника: Успехи современ. радиоэлектроники. 1997 № 1;
Полоса и критичность условий циклотронного авторезонанса (разамз А.А.Кураевым, А.У.Шчарбаковым) // Радиотехника и электроника. 1999. Т. 44, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАДЗІ́ЛАЎ Алег Віктаравіч (н. 27.5.1951, г. Іжэўск, Удмурція),
бел. вучоны ў галіне трыбатэхнікі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (2000). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1974). З 1974 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1997 заг. лабараторыі). Адначасова з 1995 у Бел. ун-це транспарту (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па механіцы і фізіцы кантакту цвёрдых цел, матэрыялазнаўстве, тэхн. дыягностыцы вузлоў трэння машын. Распрацаваў фіз. метады і сродкі дыягностыкі стану трыбатэхн. сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола 1982.
Тв.:
Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн., 1987 (у сааўт.);
Русско-белорусско-английский словарь в области трения, изнашивания и смазки. Гомель. 1996 (разамз Т.П.Піліповіч, М.І.Петракаўцом);
Физика отказов механических систем. Мн., 1999 (разамз У.Э.Завістоўскім, П.М.Багдановічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЖА́ЕЎ Уладзімір Барысавіч (н. 13.9.1955, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1999), праф. (2000). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у БДУ (у 1991—96 заг. лабараторыі, у 1997—2003 прарэктар, адначасова з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, фізіцы высокамалекулярных злучэнняў. Даследаваў працэсы ўзаемадзеяння іонаў з паверхняй паўправаднікоў і палімераў, распрацаваў мадэлі прымесна-дэфектнага ўзаемадзеяння, высокаэфектыўныя тэхнал. працэсы мікраэлектронікі на аснове ўзаемадзеяння іонных пучкоў і аптычнага выпрамянення з паверхняй, якая апрацоўваецца.
Тв.:
Jon-implanted Polymers (разамз Дз.В.Свірыдавым, І.П.Казловым) // Electrical and Optical Polymers Systems. New York, 1997;
Ионная имплантация полимеров. Мн., 1998 (у сааўт.);
Физика электропроводящих полимеров. Мн., 2000 (разамз У.М.Папком і І.І.Азаркам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЦІНА Ларыса Вівіянаўна (н. 24.7.1926, г. Новасібірск, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Д-рбіял.н. (1973). Скончыла Ленінградскі ун-т (1949). У 1954—86 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. Навук. працы пра ролю блукаючага і чэраўнага нерваў у рэгуляцыі працэсаў стрававання, уплыў ц. н. с. на рэцэпторную функцыю тонкага кішэчніка.
Тв.:
Рецепторная функция тонкой кишки. Мн., 1972;
Изменения активности симпатических нейронов при раздражении афферентных волокон желудка (разамз В.А.Пазняк) // Физиол. журн. СССР им. И.М.Сеченова. 1982. Т. 68, № 12;
Импульсация чревного и блуждающего нервов при изменении температуры слизистой оболочки желудка (разамз В.М.Гурыным) // Там жа. 1992. Т. 78, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУМЫ́,
у беларусаў і інш.слав. народаў хросныя бацькі (кум і кума), дзейныя асобы ў радзіннай абраднасці. У далёкім мінулым К. — выканаўцы рытуалу прыняцця нованароджанага ў род. З пашырэннем хрысціянства — тыя, што прымалі дзіця пасля абраду хрышчэння. У адносінах да дзіцяці яны выконвалі патранажныя функцыі. За К. бралі сваякоў і чужых людзей. У беларусаў разамзбабкай кум і кума адыгрывалі вял. ролю на радзінах. К. памагалі адзін аднаму ў с.-г. работах, адзначалі разам святы. Звычайна К. не мянялі за выключэннем, калі дзеці ў сям’і паміралі, тады за К. бралі маладых брата і сястру ці першых стрэчных раніцай на перакрыжаванні дарог. Традыцыі кумаўства захоўваюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАГАНО́ВІЧ Анатоль Дзмітрыевіч (н. 10.11.1952. Мінск),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1976), дзе і працуе. Навук. працы па пытаннях механізма сурфактантнай сістэмы лёгкіх у норме і паталогіі, функцыян. змен клетак лёгкіх пры ўплыве на арганізм забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя і лек. прэпаратаў.
Тв.:
Индуцированное сурфактантом изменение уровня эидогенных регуляторов метаболизма в макрофагах легких (разамз В.К.Кухтой. Н.Дз.Тагановіч) // Докл.АНБССР. 1991. Т. 35. № 4;
Спектральна-флюарэсцэнтнае даследаванне сурфактанту лёгкіх у пацукоў пры блеаміцын-індуцыраваным пнеўмафіброзе (разамз В.К.Кухтой. Я.В.Баркоўскім) // Весці АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1992. № 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛА́К Міхаіл Уладзіміравіч (н. 7.6.1941, в. Зарніца Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1996), праф. (1997). Скончыў БСГА (1968), дзе і працуе (у 1993—2003 заг. кафедры, з 2003 прарэктар). Навук. працы па пытаннях павышэння малочнай і мясной прадукцыйнасці с.-г. жывёл, паляпшэння якасці прадукцыі пры ўвядзенні ў рацыён біял. дабавак расл. паходжання.
Тв.:
Производство и использование премиксов. Л., 1980 (у сааўт.);
Справочник по кормовым добавкам. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.);
Технология и стандартизация продуктов животноводства. Мн., 1993 (разамз М.С.Шашковым);
Технология переработки рыбной продукции. 2 изд. Мн., 2001 (разам М.С.Шашковым, Р.П.Сідарэнка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІКЕ́ЕЎ Саўка, майстар разьбярскай і сталярскай справы 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 разамзінш. майстрамі-беларусамі рабіў крэслы, куфэркі, сталы для царскага двара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЙКА Барыс Барысавіч (н. 6.8.1923, в. Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1969), д-рфіз.-матэм.н. (1965), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1951). З 1960 у Ін-це фізікі, у 1975—93 дырэктар Ін-та фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фіз. оптыцы, квантавай электроніцы і фізіцы цвёрдага цела. Распрацаваў палярызацыйны метад вывучэння працэсаў вязкага цячэння, стварыў шэраг новых варыянтаў квантавых генератараў, атрымаў і даследаваў новыя высокатэмпературныя звышправодныя матэрыялы. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЕ НАРО́ДНАЕ АПАЛЧЭ́ННЕ 1941.
Сфарміравана 5—6 ліп. ў Вял.Айч. вайну. 9—11 ліп.разамз войскамі Чырв. Арміі вяло баі ў час Віцебска абароны 1941. Складалася з 4 батальёнаў (2 тыс.чал.): Асаавіяхіма (участак уздоўж берага Зах. Дзвіны ў раёне Мазурына, паўн.-ўсх. ўскраіна Віцебска, дзе 11 ліп. 1-я рота батальёна амаль уся загінула каля в. Журжава), Кастрычніцкага (баі на тэр. прадпрыемстваў, вуліцах горада, у раёне Смаленскай шашы і інш.), Першамайскага (цэнтр горада на левым беразе Зах. Дзвіны, дзе адбіваў неаднаразовыя спробы гітлераўцаў пераправіцца цераз раку), Чыгуначнага (раён воз. Лосвіда, у напрамку Суражскай шашы і інш.). 11 ліп. апалчэнцы пакінулі Віцебск разамзсав. войскамі, многія ўліліся ў іх рады, частка пайшла да партызан і падпольшчыкаў.