АДЖА́ЕЎ Уладзімір Барысавіч (н. 13.9.1955, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1999), праф. (2000). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у БДУ (у 1991—96 заг. лабараторыі, у 1997—2003 прарэктар, адначасова з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, фізіцы высокамалекулярных злучэнняў. Даследаваў працэсы ўзаемадзеяння іонаў з паверхняй паўправаднікоў і палімераў, распрацаваў мадэлі прымесна-дэфектнага ўзаемадзеяння, высокаэфектыўныя тэхнал. працэсы мікраэлектронікі на аснове ўзаемадзеяння іонных пучкоў і аптычнага выпрамянення з паверхняй, якая апрацоўваецца.
Тв.:
Jon-implanted Polymers (разам з Дз.В.Свірыдавым, І.П.Казловым) // Electrical and Optical Polymers Systems. New York, 1997;
Ионная имплантация полимеров. Мн., 1998 (у сааўт.);
Физика электропроводящих полимеров. Мн., 2000 (разам з У.М.Папком і І.І.Азаркам).
т. 18, кн. 1, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)