горад на Пн Балгарыі, на р. Дунай. Засн.стараж. рымлянамі ў 1 ст. як ваен. прыстань. Каля 200 тыс.ж. (2000). Гал. рачны порт краіны. Знешнегандл. трансп. вузел, двух’ярусным мостам (чыг. і аўтадарожным) злучаны з г. Джурджу (Румынія). Аэрапорт. Прам-сць; суднабуд., маш.-буд. (цяжкае, с.-г., эл.-тэхн., электроннае), прыладабуд., хім. і нафтаперапр., харч. і харчасмакавая (цукровая, мясная, малочная, кансервавая, вінаробчая), тэкст., гарбарна-абутковая, мэблевая. ЦЭС. Оперны і драм. тэатры. Гіст. музей. Паблізу — рэшткі сярэдневяковага г. Чэрвен; в. Іванава са скальнымі цэрквамі (13—14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙМС (Reims),
горад на ПнУ Францыі, у гіст. вобласці Шампань. Засн. да н.э., быў паселішчам кельцкага племя рэмаў, потым цэнтрам рым. правінцыі Белгіка. З канца 5 ст. да 1825 — месца каранацыі франц. каралёў. Каля 200 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Каналам злучаны з рэкамі Марна і Эна. Цэнтр шарсцяной прам-сці і вытв-сці шампанскіх він. Развіта разнастайнае машынабудаванне. Ун-т (з 1548). Шматлікія арх. помнікі 2—4 ст., у т. л.стараж.-рым. арка Марса, і 11—18 ст., у т. л.Рэймскі сабор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-СЕБАСЦЬЯ́Н (San Sebastián),
горад на Пн Іспаніі, у аўт. вобласці Краіна Баскаў. Адм. ц. правінцыі Гіпускаа. Вядомы з 1014. Каля 200 тыс.ж. (2000). Порт у Біскайскім зал., вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. эл.-тэхн., вытв-сць станкоў, пад’ёмна-трансп. абсталявання; харч., тэкст., хімічная. Курорт і цэнтр турызму міжнар. значэння. Ун-т. Музеі этнагр., акіянаграфічны (з акварыумам). Арх. помнікі: познагатычны касцёл Сан-Вісентэ (1507), кляштар Сан-Тэльма (1551, цяпер музей), ратуша. Традыц. парусныя рэгаты. Штогадовыя міжнар. кінафестывалі (з 1957).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СРЫНА́ГАР,
горад на Пн Індыі, у Гімалаях (на выш. каля 1600 м), на р. Джэлам (бас.р. Інд). Адм. ц. штата Джаму і Кашмір. Каля 1 млн.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел аўтадарог, рачная прыстань, аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (шоўкаматальныя, шаўкаткацкія і шэрсцяткацкія прадпрыемствы), дрэваапр., машынабудаўнічая. Цэнтр саматужных промыслаў: выраб кашміравых хустак, дываноў, шаўковых тканін, сярэбраных упрыгожанняў, ювелірных вырабаў, разьба па дрэве. 2 ун-ты. Музей. Тэр. С. перарэзана каналамі, унутрыгарадскія зносіны пераважна на лодках («азіяцкая Венецыя»). Мячэці 15—16 ст., стараж. культавыя і жылыя драўляныя пабудовы. Турызм, база гімалайскіх экспедыцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФАКС,
горад на ўсх. узбярэжжы Туніса. Адм. ц.аднайм. вілаета. Засн. ў 9 ст. на месцы стараж.-рым. горада Тапарура. Каля 250 тыс.ж. (2001). Марскі порт (вываз фасфарытаў і с.-г. прадукцыі), вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Аэрапорт. Прам-сць: алейная, тэкст., хім. (вытв-сць суперфасфату), металаапр., гарбарна-абутковая. Рамёствы, саматужная вытв-сць дываноў і саф’яну. Цэнтр с.-г. раёна (аліўкавае дрэва). Музеі: археал., мастацтва і нар. рамёстваў. Арх. помнікі рым. і візант. часу, а таксама 9—19 ст.: Вялікая мячэць (9—10 ст.), рэшткі гар. сцен, палац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНЖЭ́Р (араб. Танджа, стараж.-рым. Тынгіс),
горад на Пн Марока. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. ў канцы 2-га тыс. да н.э. фінікійцамі, у 1912—56 — міжнар. зона, у 1957 уз’яднаны з Марока. Каля 300 тыс.ж. (2001). Порт у Гібралтарскім праліве (вываз цытрусавых, рыбных і фруктовых кансерваў). Буйнейшы пасажырскі порт Марока. Вузел аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Гандл.-трансп. і транзітны цэнтр паўн.ч. краіны. Прам-сць: харч., тэкст., цэментная. Абарончыя збудаванні і Вялікая мячэць (17 ст.), палац Дар-аль-Махзен (18 ст.). Музеі. Турыст. цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЖГАРАД,
горад, цэнтр Закарпацкай вобл. Украіны, каля падножжа Усх. Карпат, на р. Уж. Узнік у 8—9 ст. Каля 150 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: дрэваапр., мэблевая, металаапр., маш.-буд., хім., лёгкая (абутковая і швейная), харч. і харчасмакавая (мясная, малочная, кансервавая, вінаробная і інш.), вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Ун-т. Тэатры. Музеі: краязнаўчы, маст., нар. архітэктуры і побыту, мемарыяльны мастака Ф.Ф.Манайлы і інш.Арх. помнікі: замак (15—18 ст.), біскупскі палац (1646), касцёл (1762—67), гімназія (1784), ратуша (1810).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́НСТАН-СЕ́ЙЛЕМ (Winston-Salem),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Паўн. Караліна. Узнік у выніку аб’яднання ў 1913 гарадоў Сейлем (засн. ў 1766) і Уінстан (засн. ў 1849). Каля 1 млн.ж. з гарадамі Грынсбара, Хай-Пойнт і агульнымі прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Важны гандл.-фін. цэнтр. Буйнейшы ў ЗША цэнтр тэкст. прам-сці, вытв-сці цыгарэт, гандлю тытунём. Вытв-сць тэлефоннай і тэлеграфнай. апаратуры, абсталявання для харч. прам-сці, метал. фольгі; мэблевая, швейная, харч.прам-сць. 2 ун-ты. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬЯ́НАЎСК,
горад, цэнтр Ульянаўскай вобл. Расіі. Размешчаны на берагах рэк Волга і Свіяга. Засн. ў 1648 як крэпасць Сінбірск. У 1780—1924 наз. Сімбірск. 666 тыс.ж. (2000). Рачны порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Развіты маш.-буд. і металаапр. (аўтобусы, самалёты, маторы, цяжкія і унікальныя станкі, электратэхн. вырабы і інш.), лёгкая (гарбарна-абугковая, трыкат.), харч.прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 6 ВНУ. Тэатры: драм. і лялечны. 3 музеі, у т. л. краязнаўчы (1895). Ленінская мемар. зона. Названы ў гонар У.І.Леніна (Ульянава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦЬ-КАМЕНАГО́РСК,
горад, цэнтр Усх.-Казахстанскай вобл. Казахстана, на правым беразе р. Іртыш, у перадгор’ях Руднага Алтая. Засн. ў 1720 як крэпасць Усць-Каменная, з 1868 горад. 335 тыс.ж. (2000). Рачны порт. Чыг. вузел. Аэрапорт. Гал. галіны прам-сці: каляровая металургія (свінцова-цынкавы і тытана-магніевы камбінаты, медзеплавільны і медзеэлектралітны з-д), машынабудаванне і металаапрацоўка (горнашахтавае абсталяванне, кандэнсатары, прылады і эл.-тэхн. вырабы), прадпрыемствы лёгкай і харч. прам-сці. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 2 ін-ты. Тэатр. Краязнаўчы і этнагр. музеі. Каля У.-К. — Усць-Каменагорская ГЭС.