СРЫНА́ГАР,

горад на Пн Індыі, у Гімалаях (на выш. каля 1600 м), на р. Джэлам (бас. р. Інд). Адм. ц. штата Джаму і Кашмір. Каля 1 млн. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел аўтадарог, рачная прыстань, аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (шоўкаматальныя, шаўкаткацкія і шэрсцяткацкія прадпрыемствы), дрэваапр., машынабудаўнічая. Цэнтр саматужных промыслаў: выраб кашміравых хустак, дываноў, шаўковых тканін, сярэбраных упрыгожанняў, ювелірных вырабаў, разьба па дрэве. 2 ун-ты. Музей. Тэр. С. перарэзана каналамі, унутрыгарадскія зносіны пераважна на лодках («азіяцкая Венецыя»). Мячэці 15—16 ст., стараж. культавыя і жылыя драўляныя пабудовы. Турызм, база гімалайскіх экспедыцый.

т. 15, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)