ТАНЖЭ́Р (араб. Танджа, стараж.-рым. Тынгіс),

горад на Пн Марока. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. ў канцы 2-га тыс. да н.э. фінікійцамі, у 1912—56 — міжнар. зона, у 1957 уз’яднаны з Марока. Каля 300 тыс. ж. (2001). Порт у Гібралтарскім праліве (вываз цытрусавых, рыбных і фруктовых кансерваў). Буйнейшы пасажырскі порт Марока. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-трансп. і транзітны цэнтр паўн. ч. краіны. Прам-сць: харч., тэкст., цэментная. Абарончыя збудаванні і Вялікая мячэць (17 ст.), палац Дар-аль-Махзен (18 ст.). Музеі. Турыст. цэнтр.

т. 15, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)