УЛЬЯ́НАЎСК,
горад, цэнтр Ульянаўскай вобл. Расіі. Размешчаны на берагах рэк Волга і Свіяга. Засн. ў 1648 як крэпасць Сінбірск. У 1780—1924 наз. Сімбірск. 666 тыс. ж. (2000). Рачны порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Развіты маш.-буд. і металаапр. (аўтобусы, самалёты, маторы, цяжкія і унікальныя станкі, электратэхн. вырабы і інш.), лёгкая (гарбарна-абугковая, трыкат.), харч. прам-сць, вытв-сць буд. матэрыялаў. 6 ВНУ. Тэатры: драм. і лялечны. 3 музеі, у т. л. краязнаўчы (1895). Ленінская мемар. зона. Названы ў гонар У.І.Леніна (Ульянава).
т. 16, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)