РАЗУВА́ЕЎ (Рыгор Аляксеевіч) (23.8.1895, Масква — 12.2.1989),
расійскі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). З 1927 у Ін-це высокага ціску АНСССР, адначасова ў Ленінградскім тэхнал. ін-це. З 1946 у Горкаўскім ун-це, адначасова ў 1956—62 дырэктар НДІ хіміі пры гэтым ун-це. З 1963 дырэктар-арганізатар Лабараторыі стабілізацыі палімераў, у 1969—88 дырэктар Ін-та хіміі АНСССР (г. Горкі). Навук. працы па хіміі металаарган. злучэнняў, арган. пераксідаў, радыкальных рэакцый. Адкрыў спосаб генерыравання свабодных аліфатычных радыкалаў раскладаннем металаалкілаў (1931—35, разам з М.М.Катонам), рэакцыю ініцыіраванага дэкарбаксіліравання дыацылатаў ртуці (1954, разам з Ю.А.Альдэкопам, М.А.Майерам), прамую рэакцыю свабодных радыкалаў з ртуццю. Распрацаваў метады сінтэзу новых тыпаў металаарган. злучэнняў.
Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэміі СССР 1971, 1985.
Тв.:
Металлоорганические соединения в электронике. М., 1972 (у сааўт.).
Літ.:
Воспоминания об академике Г.А.Разуваеве. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙНЕС ((Reines) Фрэдэрык) (16.3.1918, г. Патэрсан, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 26.8.1998),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1980), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1966). Замежны чл.Рас.АН (1994). Продкі Р. паходзілі з Беларусі. Скончыў Тэхнал.ін-т імя Стывенса (г. Хобакен, штат Нью-Джэрсі). З 1944 у Лос-Аламоскай нац. лабараторыі ў Нью-Мехіка, удзельнічаў у распрацоўцы і выпрабаваннях атамнай і ядз. зброі. З 1959 праф.Тэхнал. ін-та імя Кейса (г. Кліўленд), з 1966 Каліфарнійскага ун-та (г. Ірвін; у 1964—74 дэкан фіз. ф-та). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, фізіцы касм. прамянёў і нейтрына, радыебіялогіі. Зарэгістраваў электроннае антынейтрына ў выпрамяненні ад ядз. рэактара (1956, разам з К.Коўэнам), атм. нейтрына (1965) і ўсплескі нейтрына ад звышновай зоркі ў Вял. Магеланавым воблаку (1987). Эксперыментальна даказаў закон захавання барыённага зараду (1957). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з М.Л.Перлам).
Тв.:
Рус.пер. — Нейтрино: от полтергейста к частице // Успехи физ. наук. 1996. Т. 166, вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ХАРАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 11.7.1916, г. Атэртан, Аўстралія),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Акад.Рас.АН (1966, чл.-кар. 1960). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (1995), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1972) і АНінш. краін. Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1986). Скончыў Ленінградскі ун-т (1939). У 1939-41 і 1944—82 у Фіз. ін-це АНСССР (з 1968 нам. дырэктара). Адначасова з 1954 праф. Маскоўскага ун-та, з 1973 заг. кафедры Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та, у 1973—92 акад.-сакратар Аддз. агульнай фізікі і астраноміі Рас.АН, у 1982—98 дырэктар Ін-та агульнай фізікі Рас.АН (з 1998 ганаровы дырэктар). З 1969 старшыня Навукова-рэд. савета выд-ва «Вялікая Расійская энцыклапедыя»; у 1969—78 гал. рэдактар 3-га выд.Вял.Сав. Энцыклапедыі. Навук. працы па тэорыі нелінейных ваганняў, фізіцы сінхратроннага выпрамянення, радыёспектраскапіі, квантавай электроніцы, фізіцы цвёрдага цела і магн. з’яў, радыёфізіцы, нелінейнай і валаконнай оптыцы, лазернай фізіцы і тэхніцы, дастасаваннях лазераў у прам-сці, медыцыне, сувязі і інш.Разам з М.Г.Басавым стварыў першы квантавы генератар — мазер (1954), прапанаваў метад стварэння асяроддзяў з адмоўным паглынаннем (1955), які выкарыстаны ў першым лазеры. Прапанаваў адкрыты рэзанатар для субміліметровых хваль (1958). Нобелеўская прэмія 1964 (разам з Басавым, Ч.Таўнсам). Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэмія СССР 1980. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1988).
Тв.:
Методы изготовления астрономической оптики. М., 1980 (разам з Э.А.Вітрычэнкам, Я.В.Трушыным);
Научные основы прогрессивной технологии. М., 1982 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАЖКО́ (Андрэй Агеевіч) (1895, в. Харавічы, цяпер у межах в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.5.1920),
арганізатар і кіраўнік дукорскіх партызанаў. З 1915 матрос Балт. флоту. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917, камуніст. У час польск. інтэрвенцыі ў 1919 на радзіме разам з М.І.Рудовічам стварыў і ўзначаліў партыз. атрад. У доме Блажко размяшчаўся штаб атрада. 3.5.1920 арыштаваны польск. акупантамі, расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬКА БАРЫ́САВІЧ,
князь полацкі 13 ст. Упамінаецца ў «Гісторыі Расійскай» рас. гісторыка 18 ст. В.М.Тацішчава пад 1217—18 як сын полацкага кн. Барыса Давыдавіча і брат Вячкі. Разам з апошнім атрымаў ад бацькі ў трыманне Дзвінскую воласць (землі па Зах. Дзвіне). Пад 1218 упамінаецца як полацкі князь. Некаторыя гісторыкі ставяць пад сумненне верагоднасць звестак Тацішчава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ.
Дзейнічала з 1897 у Віцебску. Створана разам з Віцебскім трамваем. Мела 4 паравыя рухавікі, выпрацоўвала 618,1 тыс.кВт∙гадз электраэнергіі (1913). Дзейнічалі 2 секцыі паравых водатурбінных катлоў, кандэнсатары, градзірня, паравыя машыны і дынамамашыны. Было 5 ліній электрасеткі: Вакзала, Задунаўская, Магілёўская, Смаленская і Цэнтральная. Працавала 86 рабочых (1910). Да пуску Беларускай ДРЭС у 1930 была адзінай крыніцай энергазабеспячэння горада.
касманаўт ЗША. Скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША (1955). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 21—26.12.1968 разам з Ф.Борманам і Дж.Ловелам здзейсніў першы палёт да Месяца з выхадам на селенацэнтрычную арбіту на касм. караблі «Апалон-8» як пілот месяцавай кабіны. Карабель зрабіў 10 абаротаў вакол Месяца, вярнуўся на Зямлю. Палёт працягваўся 6,125 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́ШЧЫК (Віктар Міхайлавіч) (н. 19.3.1945, г.п. Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1967). З 1970 у БДУ. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, радыяцыйным матэрыялазнаўстве, электроннай структуры крышталёў. Распрацаваў методыкі і тэхнал. працэсы мадыфікацыі ўласцівасцяў металаў і сплаваў іоннымі пучкамі.
Тв.:
Структурный анализ. Мн., 1979 (разам з Г.А.Гуманскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕЙРО́Н (ад грэч. apeiron бязмежнае),
тэрмін стараж.-грэч. філасофіі. Уведзены Анаксімандрам для абазначэння неакрэсленай, бязмежнай матэрыі, што знаходзіцца ў вечным руху. Усе рэчы і сусвет узніклі шляхам вылучэння з апейрону процілегласцяў (мокрае і сухое) і іх барацьбы. Важнае дасягненне ў параўнанні з уяўленнямі аб тоеснасці матэрыі з канкрэтным рэчывам (вадой, паветрам). У піфагарэізме апейрон — бясформенны, неабмежаваны пачатак, разам з процілегласцю — «канцом» — аснова існага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТЛЕН ((Bethlen) Габар) (1580, г. Ілія, Румынія — 15.11.1629),
князь Трансільваніі (Семіграда) у 1623—29, кароль Венгрыі [1620—21]. Кіраўнік антыгабсбургскага руху ў Венг. каралеўстве (з 1619). У час Трыццацігадовай вайны 1618—48разам з Чэхіяй выступіў супраць ням. імператара і караля Венгрыі Фердынанда II, заняў значную частку Венг. каралеўства і быў абраны каралём. Час кіравання Бетлена называюць залатым векам Трансільваніі (развіваліся гаспадарка, адукацыя і мастацтва).