ІВАНО́Ў Сямён Варфаламеевіч
(27.4.1880, в. Мамкіна Смаленскай вобл., Расія — 8.6.1955),
дзяржаўны дзеяч БССР. У 1918 нам. старшыні, старшыня выканкома Зах. вобласці (камуны). Пры абвяшчэнні БССР увайшоў у склад Часовага рабоча-сял. ўрада Беларусі (камісар унутр. спраў), разам з інш. членамі ўрада падпісаў Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. У 1919 чл. ЦВК Літ.-Бел. ССР. Са жн. 1919 на парт., сав. і гасп. рабоце ў РСФСР.
т. 7, с. 153
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)