ПАПО́Ў Васіль Сцяпанавіч (8.1.1894, г.п. Кіквідзе Валгаградскай вобл., Расія — 2.7.1967),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1922). У арміі з 1916. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з 1942 камандуючы 10-й арміяй Зах. фронту, потым нам. камандуючага 1-м Бел. фронтам, з мая 1944 камандуючы 70-й арміяй, якая ўдзельнічала ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944, вызваленні Брэста. Да 1960 у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТУШКО́Ў Аляксей Свірыдавіч (18.10.1913, г. Лісічанск Луганскай вобл., Украіна — 27.7.1991),
Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Скончыў Сталінградскую ваен. авіяшколу (1936), Ваен. акадэмію Генштаба (1956). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Нам. камандзіра авіяпалка далёкага дзеяння падпалк. П. да крас. 1944 зрабіў 250 баявых вылетаў на бамбардзіроўку варожых аб’ектаў у Варонежы, Курску, Арле, Харкаве, Кіеве, Мінску, Таліне, Нарве, Пскове, Оршы. Удзельнічаў у вызваленні Кёнігсберга, Бухарэста, Данцыга, Будапешта, Берліна. Да 1959 у Сав. Арміі, да 1977 на адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГАРЭ́ВІЧ Барыс Аляксеевіч (27.5.1898, пас. Ільіно Смаленскай вобл., Расія — 7.10.1961),
генерал-палкоўнік (1945). Беларус. Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1941). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв., грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Карэльскім франтах: нач. штаба армій, франтоў, камандзір корпуса. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Масквой, у Сав. Запаляр’і. Пасля вайны выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба, у 1950—57 нам.нач. Генштаба Войска Польскага, да 1959 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЮ́К Мікалай Уладзіміравіч (н. 9.10.1953, в. Рухава Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1999). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1979). З 1988 дырэктар Жодзінскага дзяржплемпрадпрыемства, з 1994 — доследнай плем. гаспадаркі «Будагова» Смалявіцкага р-на. З 1998 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (нам. дырэктара). Навук. працы па фізіял. абгрунтаванні рацыянальнага выкарыстання, тэхналогіі нарыхтоўкі і падрыхтоўкі кармоў, мінер. жыўленні с.-г. жывёл.
Тв.:
Минеральные источники Беларуси для животноводства. Жодино; Мн., 1995 (разам з І.К.Слесаравым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ Мікалай Мікалаевіч (22.2.1904, г. Лагойск Мінскай вобл. — 4.6.1982),
генерал-лейтэнант танк. войск (1954). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1937) і Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік баёў на Зах. фронце 1919—24. З 1924 камандзір танк. ўзвода, роты, нач. штаба і нам. камандзіра танк. брыгады. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Варонежскім, Бранскім, 2-м Далёкаўсх. франтах: камандзір танк. брыгады, корпуса, камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі фронту. Да 1959 у войсках і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ШКА Мікалай Васілевіч (13.10.1913, в. Дусаеўшчына Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 30.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). З 1935 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., 2-м Бел. франтах. Нам. камандзіра зенітнага артыл. палка маёр Р. вызначыўся 30.6.1944 у час абароны чыг. моста і пераправы цераз р. Бярэзіна каля в. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., дзе з яго ўдзелам зенітны полк адбіў некалькі контратак ворага; у баі Р. замяніў камандзіра кулямётнай роты і знішчыў каля 200 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. На радзіме Р. пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЎЁЎ Зіновій Пятровіч (22.11.1876, г. Гродна — 6.11.1928),
адзін з арганізатараў аховы здароўя ў СССР. Скончыў Казанскі ун-т (1904). У 1918—20 нам.нар. камісара аховы здароўя РСФСР. З 1920 нач.Гал.ваен.-сан. ўпраўлення Чырв. Арміі, старшыня Рас.т-ваЧырв. Крыжа і Чырв. Паўмесяца, з 1923 адначасова праф. кафедры 2-га Маскоўскага ун-та. Навук. працы па пытаннях тэарэт. асноў аховы здароўя, вышэйшай мед. адукацыі, гісторыі медыцыны, ваен.-сан. справы. Па ініцыятыве і з удзелам С. ў 1925 створаны піянерскі лагер Артэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЯЗНЁЎ Генадзь Мікалаевіч (н. 6.11.1947, г. Сяроў Свярдлоўскай вобл., Расія),
расійскі паліт. і дзярж. дзеяч, журналіст. Скончыў Ленінградскі ун-т (1974). Працаваў у Ленінградскай камсамольскай арг-цыі (1968—74), нам. рэдактара і рэдактарам абл.газ. «Смена» (1974—80), у аддзеле прапаганды ЦКВЛКСМ. Рэд.газ. «Комсомольская правда» (1980—88), «Учительская газета» (1988—91), «Правда» (1991—93), «Правда России» (1995—96). З 1993 дэп.Дзярж. думы ад Камуніст. партыі Рас. Федэрацыі, з 1996 — старшыня Дзярж. думы (перавыбраны ў 2000). З 1996 старшыня Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРТА́ Іван Захаравіч (22.11.1893, в. Бяседавічы Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1937),
бел.дзярж. дзеяч; адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі. Акад.АН Беларусі (1936). Скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1918), Ін-тчырв. прафесуры (1932). У 1933 нам. наркома асветы Беларусі, з 1933 нарком аховы здароўя Беларусі, у 1936—37 прэзідэнт АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях метадалогіі і гісторыі прыродазнаўства. Рэпрэсіраваны ў 1937 і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.:
І.П.Паўлаў і яго вучэнне // Зап.Бел.Акад.навук. 1936. Кн. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕПАНІ́ШЧАЎ Міхаіл Ціханавіч (12.12.1917, в. Першае Колесава Задонскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 8.9.1946),
удзельнік вызвалення Беларусі. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Варашылаўградскую ваен.авіяц. школу (1938). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял.Айч. вайну лётчык, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман і нам. камандзіра штурмавога авіяц. палка на Паўд., Сталінградскім, Паўд.-Зах., 4-м Укр. і 3-м Бел. франтах; у чэрв.—ліп. 1944 штурмаваў варожыя пазіцыі ў раёнах Оршы, Віцебска, Полацка. Вызначыўся пры ліквідацыі праціўніка ў раёне Кёнігсберга. Здзейсніў 234 баявыя вылеты.