Развіўся з метал. інструмента для пісьма — стыло (адсюль назва). Меў звычайна трохгранны або прамавугольны тонкі завостраны клінок і крыжападобную рукаятку. Насілі С. у ножнах на набедраным поясе як парадную зброю (упрыгожанне). Найб. пашыраны ў 15—17 ст. у Італіі і інш. краінах Зах. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКА́ТА (італьян. toccata ад toccare дакранацца),
віртуозная муз. п’еса для клавішнага інструмента (фп., арган) у хуткім тэмпе і з выразным рытмам, звычайна з перавагай ударнай акордавай тэхнікі. У 16—18 ст. — арганная і клавірная ўступная п’еса тыпу прэлюдыі (І.С.Бах), у 19—20 ст. — канцэртная фп. п’еса тыпу эцюда (Р.Шуман, К.Дэбюсі, М.Равель, С.Пракоф’еў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАТЫ́ЛАВЫ ЭКВІВАЛЕ́НТ,
энергетычная характарыстыка выбуху ядз. або тэрмаядз. зараду. Лікавае значэнне Т.э. звычайна выражаюць у тонах, кіла- і мегатонах. Ядзерны выбух 1 кг урану-235 або плутонію-239 пры поўным дзяленні ўсіх ядзер па колькасці вылучанай энергіі эквівалентны энергіі выбуху 20 кд трынітраталуолу (тратылу). Тэрмінам «Т.э.» карыстаюцца таксама для характарыстыкі розных хім. выбуховых сістэм адносна тратылу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫНДАЛІЗА́ЦЫЯ,
спосаб знішчэння мікробаў і іх спор у пэўным аб’ёме. Выкарыстоўваецца пераважна для стэрылізацыі вадкасцей і харч. прадуктаў. Ажыццяўляецца шматразовай апрацоўкай парай звычайна пры т-ры 55—56 °C. У прамежках паміж награваннямі аб’екты (рэчывы) вытрымліваюць ва ўмовах, якія садзейнічаюць прарошчванню спораў. Тэрмін ад імя англ. вучонага Дж.Тындаля, які распрацаваў гэты спосаб. Гл. таксама Пастэрызацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЗУС (ад лац. usus выкарыстанне, звычай) у мовазнаўстве, агульнапрынятае ўжыванне моўнай адзінкі (слова, фразеалагізма) у адрозненне ад яго часовага ці індывідуальнага (аказіянальнага, гл.Аказіяналізм) ужывання (напр., неалагізмы не з’яўляюцца узуальнымі адзінкамі мовы). Паняцце У. цесна звязана з паняццямі норма моўная і сістэма мовы. Звычайна узуальнае выкарыстанне моўных адзінак фіксуецца ў слоўніках (тлумачальных, фразеалагічных, арфаграфічных, арфаэпічных і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫГА́НА (ад грэч. phryganon сухое галлё),
раслінная фармацыя з разрэджаных нізкарослых ксерафітных хмызнякоў, паўкусцікаў і шматгадовых траў, пераважна ў Міжземнамор’і. Характэрны вечназялёныя калючыя і падушкападобныя паўкусцікі, пахучыя расліны з вял. колькасцю эфірных маслаў — чабор, шалфей, размарын, астрагал і інш. Фарміруецца на сухіх камяністых схілах, на якіх адбываецца інтэнсіўны выпас, звычайна на месцы зведзеных маквісу і гарыгі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРО́Н,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі перавозчык душ памерлых у Аід. Лічыўся сынам Нікты і яе брата Эрэба. Яго ўяўлялі змрочным старым у рыззі. Паводле міфаў, Х. перавозіў душы памерлых (толькі тых, хто пахаваны ў магіле) у лодцы па рэках падземнага царства, за што браў з іх плату памерам у адзін абол, які звычайна пры пахаванні клалі нябожчыкам пад язык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСЦЯ́К (Ficaria),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 10 відаў.
Пашыраны пераважна ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — Ч. веснавы (F. verna). Трапляецца ў вільготных месцах на ўзлесках, берагавых схілах, лугах, у хмызняках.
Шматгадовыя травы з клубнепадобна патоўшчанымі карэнішчамі. Сцёблы звычайна пакарочаныя. Лісце суцэльнае, пераважна мясістае. Кветкі адзіночныя, жоўтыя ці залаціста-жоўтыя. Плод — шматарэшак. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́КАВАЯ КНІ́ЖКА,
збрашураваны блок чэкавых фармуляраў, які выдаецца ўкладчыку пры адкрыцці рахунка. Кліент атрымлівае наяўныя грошы з бягучага рахунка з дапамогай чэкаў і расплачваецца імі з інш.фіз. і юрыд. асобамі. Звычайна чэкі афармляюцца на спец. бланках, якія вырабляюцца друкарскім спосабам на спец. паперы і забяспечваюцца паслядоўнай нумарацыяй. У адрозненне ад банкаўскіх іх называюць «чэкамі з чэкавай кніжкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТРА́К, ветраны млын,
вытворчая пабудова для памолу зерня з выкарыстаннем энергіі ветру. Былі пашыраны ў многіх краінах Еўропы з 12—13 ст., звычайна мураваныя. На Беларусі вядомы з 16 ст., найб. пашыраны ў 18 — пач. 20 ст., драўляныя. Вярчальны момант ад парных крылаў (звычайна 4), умацаваных на гарыз. вале, праз зубчатыя колы перадаваўся на верт. вал і камяні паставоў. Бываюць ветракі стрыжнёвыя (казловыя, слупавыя) і шатровыя. У стрыжнёвых высокі абшыты дошкамі квадратны ў плане каркас з 2-схільнай страхой (часта з залобкам з боку крылаў) паварочваўся вакол цэнтр. слупа, умацаванага на крыжавіне з тоўстага бярвення — козлах. Больш дасканалыя і магутныя шатровыя ветракі (пашыраны пераважна на У Беларусі) мелі высокі стацыянарны зрубны ці каркасны 8-гранны або круглы аб’ём і рухомую верхнюю частку — шацёр, які разам з крыламі пры дапамозе дышля ставілі супраць ветру. Сустракаліся (пераважна на З і Пн Беларусі) і невял. сядзібныя ветракі (казлоўкі), у т. л. на колах — для перавозкі з месца на месца. Выкарыстоўваліся да сярэдзіны 20 ст.
Я.М.Сахута.
Вятрак з в. Шчолкава Валагодскай вобл. (Расія).Вятрак з в. Русіно Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл.