ЧЫСЦЯ́К (Ficaria),

род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 10 відаў.

Пашыраны пераважна ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — Ч. веснавы (F. verna). Трапляецца ў вільготных месцах на ўзлесках, берагавых схілах, лугах, у хмызняках.

Шматгадовыя травы з клубнепадобна патоўшчанымі карэнішчамі. Сцёблы звычайна пакарочаныя. Лісце суцэльнае, пераважна мясістае. Кветкі адзіночныя, жоўтыя ці залаціста-жоўтыя. Плод — шматарэшак. Лек. расліны.

Чысцяк веснавы.

т. 17, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)