у Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Росіца, за 24 км на ПнЗадг. Верхнядзвінск, на мяжы з Латвіяй. Пл. 0,4 км², даўж. 1,68 км, найб.шыр. 400 м. Пл. вадазбору 2,79 км². Канавай злучана з воз. Чорнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Лучайка, за 3 км на Пнадг. Паставы. Пл. 0,31 км², даўж. 1,02 км, найб.шыр. 930 м, найб.глыб. 5 м. Пл. вадазбору 1,2 км². Схілы катлавіны спадзістыя, берагі пясчаныя. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГАН,
возера ў Беларусі, у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Мухавец, за 9 км на ПдЗадг. Пружаны. Пл. 0,23 км², даўж. 780 м, найб.шыр. 500 м. Схілы катлавіны выш. да 2 м, пад хмызняком, паўночныя разараныя. Берагі забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАСІ́Д (Brasidas),
спартанскі палкаводзец. У 424 да н.э. ў Пелапанескую вайну захапіў г. Амфіпаль, залатыя руднікі ў Пангеі, садзейнічаў аддзяленню ад Афінаў некалькіх саюзных з імі гарадоў у Фракіі. У 422 да н.э. атрымаў перамогу каля Амфіпаля над афінскім войскам Клеона, але сам загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛІЯ,
возера ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Сож, за 6 км на Пнадг. Чачэрск. Пл. 0,24 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 200 м. Поймавае. Праз возера цячэ р. Курынка, якая злучае яго з воз. Вір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЦЫНА́ЛЬНЫЯ ГРА́НІ (лац. vicinalis ад vicinus суседні, блізкі, падобны),
грані крышталёў, на якіх ёсць спадзістыя пірамідальныя ўзвышэнні (віцынальныя піраміды) або ямкі. Утвараюцца пры росце крышталёў у пункце выхаду вінтавой дыслакацыі. У розных крышталёў маюць розную форму, што дае магчымасць па іх вызначаць сіметрыю ў крышталяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДЗЬГА,
рака ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток Свольны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 60 км². Пачынаецца за 200 м на ПдЗадв. Маскалёнкі, цячэ па паўн.-зах. частцы Полацкай нізіны. Каля 6 км рэчышча ў верхнім цячэнні каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТА́ЭДР (адгрэч. oktō восем + hedra грань, мяжа), адзін з 5 правільных мнагаграннікаў. Мае 8 трохвугольных граняў, 12 рэбраў і 6 вяршыняў, у кожнай з якіх збягаюцца па 4 рабры. Аб’ём актаэдра
, дзе a — даўжыня рабра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЭ́Т (італьян. ottetto адлац. octo восем) у музыцы, 1) ансамбль з 8 выканаўцаў — інструменталістаў ці вакалістаў. Складаецца спецыяльна для выканання пэўных твораў, часам устойлівы калектыў.
2) Муз. твор для 8 салістаў-інструменталістаў (найчасцей камерныя творы ў санатнай цыклічнай форме) ці для 8 пеўчых галасоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́Х (адараб. ілах бажаство),
адзіны бог у ісламе. Паводле мусульманскага веравучэння Алах — творца ўсяго існага: неба, зямлі і чалавека, усемагутны валадар свету, гаспадар суднага дня; чалавек павінен яму пакарацца. Алаху прыпісваюць найлепшыя якасці, якія выказаны ў 99 эпітэтах (міласцівы, міласэрны, вялікі, мудры і інш.).